"Зона" не месца для турызму
"Зона" не месца для турызму
Як паведамiў на сустрэчы з журналiстамi начальнiк Дэпартамента па лiквiдацыi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Уладзiмiр Чэрнiкаў, летась пачалiся работы па ўдакладненнi радыяцыйнай сiтуацыi ў зонах адчужэння i прылеглых да iх тэрыторыях. Прапанавана новая методыка распрацоўкi дапушчальных узроўняў утрымання цэзiю-137 у прадукцыi на аснове торфу. Адпаведныя паказчыкi зацверджаны Мiнiстэрствам аховы здароўя i ўступiлi ў дзеянне. Адбываецца далейшая аптымiзацыя радыяцыйнага кантролю. На рэабiлiтуемых i адселеных плошчах спецпрадпрыемствамi "Палессе" i "Радон" у мiнулым годзе знесена 393 па-дворкi i 52 вытворчыя i грамадскiя будынкi. На пачатак гэтага года ў населеных пунктах, якiя асаблiва кантралююцца, налiчвалася 299 жыхароў, 85 працэнтаў з iх — пенсiйнага ўзросту. Як заўважыў Уладзiмiр Чэрнiкаў, за апошнiя некалькi гадоў колькасць людзей, якiя жывуць на адпаведных тэрыторыях, зменшылася на 172 чалавекi. Так што нiякага вяртання жыхароў у зону адсялення не адбываецца. На гэтых тэрыторыях у Беларусi ўстаноўлены спецыяльны ахоўны рэжым — жорсткая прапускная сiстэма. Знаходжанне тут павiнна быць абумоўлена вытворчай неабходнасцю альбо асаблiвымi абставiнамi. Як упэўнены начальнiк упраўлення рэабiлiтацыi пацярпелых тэрыторый Дэпартамента па лiквiдацыi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Генадзь Анцыпаў, зона адсялення — не месца для турызму i спробы арганiзоўваць сюды экстрэмальныя "падарожжы" — недапушчальныя.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiў на сустрэчы з журналiстамi начальнiк Дэпартамента па лiквiдацыi наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Мiнiстэрства па надзвычайных |
|