"Сваё кіно" для кожнага
"Сваё кіно" для кожнага
Чарговы сезон кiнапраекта "Канаманiя" завершаны. Але ў прыхiльнiкаў кiно ёсць яшчэ магчымасць ускочыць у "апошнi вагон" — з 24 красавiка ў сталiчным Доме кiно ідзе паказ альманаха "У кожнага сваё кiно". Гэта зборнiк маленькiх шэдэўраў (працягласць кароткаметражных фiльмаў — не больш як 3 хвiлiны) ад класiкаў сусветнага кiнематографа. У гэтым спiсе 33 прозвiшчы, у тым лiку, напрыклад, Дэвiд Лiнч, Такешы Кiтана, Андрэй Канчалоўскi, Ларс фон Трыер... Агульнае памiж такiмi рознымi поглядамi, сюжэтамi i жанрамi толькi адно: усе яны прысвечаны лёсу сусветнага кiнематографа. Дарэчы, альманах "У кожнага сваё кiно" быў зняты спецыяльна да 60-гадовага юбiлею Канскага фестывалю. Нагадаем, "Канаманiя" — некамерцыйны сумесны праект сталiчнага кiнапраката i радыё "Юнiстар". Толькi ў сезоне 2007—2008 гг. сталiчныя кiнааматары ўбачылi дзякуючы праекту на вялiкiм экране такiя фiльмы, як "Старым тут не месца", "Задыяк", "Мае чарнiчныя ночы", "Скафандр i матылёк", "Запавет", "Тайная каханка", "Параноiд Парк", "4 месяцы, 3 тыднi i 2 днi". Вiкторыя ЗАХАРАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговы сезон кiнапраекта "Канаманiя" завершаны. Але ў прыхiльнiкаў кiно ёсць яшчэ магчымасць ускочыць у "апошнi вагон" — з 24 кра
|
|