У нядзелю праваслаўныя ўсяго свету адзначаюць Вялікдзень — самае доўгачаканае і радаснае свята ў хрысціян, якое прыходзіла пасля працяглага сятітыднёвага посту.
У Святым Паданні апавядаецца, што адного разу Марыя Магдаліна, прапаведуючы веру ў Хрыста, прыйшла да імператара Рыма і падаравала яму яечка са словамі: "Хрыстос Уваскрэс!" У сапраўднасці словаў святой Магдаліны ўладар імперыі пераканаўся відавочна: звычайнае яечка ў ягоных руках раптам пачало ружавець і ўрэшце сталася ярка-чырвоным.
З тых даўніх часоў мы падчас найвялікшага свята Вялікадня даруем адзін адному фарбаваныя яйкі як сімвал несмяротнасці жыцця і крыжовых пакут Ісуса Хрыста дзеля нашага ўратавання і кажам пранікнёныя словы: "Хрыстос Уваскрэс! - Сапраўды Уваскрэс!"
Светлае Хрыстова Ўваскрасенне з’яўляецца найвышэйшым, выключна радасным і ўрачыстым ў шэрагу ўсіх хрысціянскіх святаў. Уваскрасеннем Госпада Ісуса Хрыста з мёртвых закончыўся Богачалавечы подзвіг уратавання, узнаўлення чалавека, здзейснілася перамога над грахом і яго вынікам - смерцю. Таму і радуецца так душа хрысціяніна ў Вялікдзень.
Да Вялікдня заўжды старанна рыхтаваліся, прыбіралі хату і падворак, гатавалі разнастайныя стравы. Напярэдадні Вялікадня ці на самым яго пачатку людзі неслі асвячаць у храм розныя стравы і перадусім яйкі, пафарбаваныя галоўным чынам у адвары шалупіння цыбулі ці кары дрэў, што надавала ім чырвоны колер. Яйка для асвячэння трэба было крыху аблупіць, каб святасць лепш прашла ў яго. Прынёсшы яйка дадому з царквы, апускалі яго ў ваду, каб ёю памыцца і потым быць румяным, прыгожым і здаровым увесь год. Адно велікоднае яйка клалі за абразы: калі яго кінуць у пажар, то ён патухне. З тою ж мэтаю захоўвалі шкарлупінне ад першага з'едзенага на Вялікдзень яйка, нямыты абрус з велікоднага стала, косткі з асвечанага мяса спецыяльна закопвалі на гарышчы. Гарэлка, куды падсыпаны стоўчаныя скарынкі ад асвечаных булак, казалі, мае здольнасць усыпляць ведзьмароў.
“Узлюбленыя браты і сёстры! Захоўвайце сваю радасць аб Уваскрасенні Хрыстовым ва ўсе дні і імгненні вашага жыцця! — звярнуўся напярэдадні да вернікаў Патрыяршы Экзарх ўсяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт. — Нясіце яе людзям і шчодра дзяліцеся з імі яе пладамі! Бо Хрыстос уваскрэс дзеля ўсіх, і нам трэба памятаць, што толькі Яму належыць права выбіраць Сабе наследдзе з асяродку людзей. Будзем умацоўвацца пасхальнай радасцю ў выпрабаваннях і ў горы, бо ўсё міне, а радасць Уваскрасення Хрыстовага не адымецца ў нас!”.
Інтэрнэт-партал TUT.by шчыра віншуе ўсіх праваслаўных вернікаў са светлым святам Вялікадня! Веры, надзеі, дабрыні і цяпрлівасці, дарагія беларусы! Хрыстос увасрэс!
У нядзелю праваслаўныя ўсяго свету адзначаюць Вялікдзень — самае доўгачаканае і радаснае свята ў хрысціян, якое прыходзіла пасля працяглага сятітыднёвага посту.
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.