Рэкламная афера на "Белмедпрэпаратах"
Рэкламная афера на "Белмедпрэпаратах"
Вынесены прысуд былому намесніку дырэктара РУП "Белмедпрэпараты" i шэрагу кiруючых работнiкаў бухгалтэрыi прадпрыемства. Як паведамiла оперупаўнаважаны па асаблiва важных справах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi МУС краiны Веранiка Пасьмеццева, намеснiк дырэктара памянёнага прадпрыемства разам з галоўбухам, кiраўнiком па налiчэннi заробку, двума касiрамi i iндывiдуальным прадпрымальнiкам на працягу 2002—2006 гадоў займалiся рэкламнымi аферамi. У прыватнасцi, яны заключалi фiктыўныя дамовы з фiзiчнымi асобамi на рэкламу лекавых сродкаў у Расii i ва Ўкраiне. Насамрэч, нiякай рэкламы не праводзiлася. А выдзеленыя на гэтыя мэты грошы клалi ў сваю кiшэню памянёныя асобы. Усяго за 4 гады такой "рэкламнай дзейнасцi" яны прысвоiлi амаль 700 мiльёнаў беларускiх рублёў. Днямi ў судзе Маскоўскага раёна завяршыўся працэс над аферыстамi. Былы намеснiк дырэктара i галоўны бухгалтар "Белмедпрэпаратаў" атрымалi па дзевяць з паловай гадоў пазбаўлення волi, iх колiшнiя падначаленыя — ад 5 да 6 гадоў пазбаўлення волi. Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вынесены прысуд былому намесніку дырэктара РУП "Белмедпрэпараты" i шэрагу кiруючых работнiкаў бухгалтэрыi прадпрыемства. |
|