Абзац
Абзац
* Дадатковыя цягнікi па маршруце Брэст — Масква будуць курсiраваць 8—11 мая, паведамiлi ў аддзеле арганiзацыi пасажырскiх перавозак Беларускай чыгункi. 9 мая i ў наступныя выхадныя днi колькасць пасажыраў, якiя падарожнiчаюць цягнiкамi, прыкметна ўзрасце. Саставы, якiя едуць у накiрунку Брэст—Масква, з’яўляюцца найбольш папулярнымi. Дадатковыя цягнiкi дазволяць задаволiць высокi попыт на чыгуначны транспарт, якi курсiруе з Брэста ў Маскву, дапамогуць пасажырам дабрацца дадому ў запланаваныя тэрмiны. Акрамя таго, кошт бiлетаў на пасажырскiя перавозкi чыгуначным транспартам у зносiнах з Расiяй 9 i 10 мая будзе знiжаны да 50 працэнтаў. Так, кошт паездкi па маршруце "Мiнск — Масква" будзе складаць ад Br40 тыс. у плацкартным вагоне i ад Br70 тыс. — у купэйным. * У Мазыры 6 мая ў час руху гарадскога аўтобуса адбыўся разрыў кола, у вынiку чаго траўмы атрымалi чацвёра дзяцей, якiя знаходзiлiся ў салоне. Як паведамiлi ў Мазырскай раённай пракуратуры, няштатная паломка прывяла да разрыву металiчнай часткi кузава. Асколкi, што ўтварылiся, i траўмавалi чатырох дзяцей ва ўзросце ад 4 да 14 гадоў. Iм была аказана медыцынская дапамога. * Музей адной з самых любiмых бельгiйцамi страў нацыянальнай кухнi — "фрытаў", больш вядомай як бульба фры або "французская бульба", адкрыўся ў цэнтры бельгiйскага горада Бруге, перадаюць iнфармацыйныя агенцтвы. Наведвальнiкаў музея знаёмяць не толькi з гiсторыяй i рэцэптамi прыгатавання "фрытаў", але i з гiсторыяй з’яўлення бульбы ў Еўропе. Бельгiйцы сцвярджаюць, што сусветна вядомы гарнiр, дзякуючы брытанскiм салдатам, якiя пакаштавалi яго ў Бельгii ў час Першай сусветнай вайны, быў упершыню пададзены да стала ў Фландрыi (рэгiён на поўначы Бельгii) яшчэ ў ХVI стагоддзi. Як адзначаюць у Бельгiйскай прафесiйнай асацыяцыi фрыцюрных закусачных, якая аб’ядноўвае 5 тыс. кафэ, сапраўдныя "фрыты" павiнны мець даўжыню да 10 см. Пры гатаваннi бульбяныя скрылёчкi двойчы апускаюць у "ванну" з кiпячага алею. Першы раз гэта робяць для таго, каб яны абсмажылiся знутры, а ў другi раз — для ўтварэння скарыначкi. Цiкава, што з аднаго кiлаграма абабранай бульбы атрымлiваецца толькi 540 грамаў "фрытаў". Сёння iх гатуюць пераважна з бульбы, якая завозiцца з Канады, што абумоўлена неўраджаямi ў Бельгii. * Буйнейшы ў Азii рынак спецый згарэў учора ў штаце Андхра-Прадэш на поўднi Iндыi, паведамляюць iнфармагенцтвы. Агонь знiшчыў каля 500 лавак i не менш за 40 складскiх пабудоў у горадзе Гунтур. Згарэла каля 300 тыс. мяшкоў з перцам чылi. Урон ацэньваецца ў $50 млн. Па папярэднiх даных, прычынай узгарання стала няспраўнасць электраправодкi. Андхра-Прадэш славiцца высокай якасцю перцу чылi, якi там вырошчваецца, абавязковага iнгрэдыента большасцi страў iндыйскай кухнi. На долю рэгiёна прыпадае 46 працэнтаў вытворчасцi гэтага перцу ў Iндыi. Рынак у Гунтуры сезонны i працуе з лютага па май. Пажар адбыўся ў самы пiк сезону гандлю перцам. * Помнiк НЛА з’явiўся ў Эстонii. Ён устаноўлены на хутары Паазiматсу воласцi Падзiсе, паведамляюць iнфармагенцтвы. Помнiк уяўляе сабой гранiтную глыбу з выявай НЛА ў форме дыска, пад якiм выбiта дата — 27 лiстапада 1996 года. Як сцвярджаюць мясцовыя жыхары, менавiта тады на хутары прызямлiўся неапазнаны лятаючы аб’ект. Праўда, iншай формы: сваiмi абрысамi ён нагадваў вiдавочцам елку. Паведамлялася, што аналагiчны НЛА ў тым жа годзе бачылi жыхары iншых рэгiёнаў краiны. Поўны абзац * Мексiка адзначае "Дзень асла". Свята для гэтых жывёл у гарадку Атумба наладжваюць ужо 45 гадоў, з тых самых часоў, як грамадзяне вырашылi, што ўпартымi i лянiвымi iшакоў лiчаць незаслужана. Каб даказаць гэта, аслы ў сваё свята старанна працуюць. Iх нагружаюць цяжарамi i нават запускаюць з iх феерверкi. Як паведамляюць iнфармацыйныя агенцтвы, на працягу цэлага тыдня жыхары горада Атумба будуць ушаноўваць самых упартых у свеце жывёл. Свята аформлена як карнавал. На вулiцах можна сустрэць дзесяткi аслоў, апранутых у касцюмы блазнаў, сялян i нават членаў узброенай групоўкi ФАРК. Жыхароў i гасцей горада чакаюць розныя конкурсы — парад аслоў, забегi на гэтых маленькiх жывёлах i нават гульня ў мяч з удзелам аслоў, нешта накшталт коннага пола.
Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мазыры 6 мая ў час руху гарадскога аўтобуса адбыўся разрыў кола, у вынiку чаго траўмы атрымалi чацвёра дзяцей, якiя знаходзiлiся ў салоне. Як паведа
|
|