Дарагiя суайчыннiкi!
Дарагiя суайчыннiкi!
Сардэчна вiншую вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўнага сцяга Рэспублiкi Беларусь. У дзяржаўнай сiмволiцы нашай краiны ўвасоблены прыхiльнасць беларусаў да стваральнай працы i сацыяльнай справядлiвасцi. Таму сённяшняе свята без сумнення можна прылiчыць да дат, якiя аб’ядноўваюць нацыю, выяўляюць сiлу духу i характар народа. Беларускiя герб i сцяг карыстаюцца заслужанай павагай у любым кутку зямнога шара. З гэтымi выразнымi i дакладнымi сiмваламi суверэнная Беларусь дабiваецца ўражальных поспехаў у эканомiцы, сацыяльнай сферы, навуцы, культуры i спорце. Нам трэба жыць i працаваць так, каб дзецi i ўнукi маглi ганарыцца дасягнутымi перамогамi i поспехамi, а пасля дастойна прадоўжылi агульную справу ўмацавання нашай дзяржавы, прымножыўшы яе славу i магутнасць. Ад усёй душы жадаю вам шчасця, мiру i дабрабыту. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сардэчна вiншую вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i Дзяржаўнага сцяга Рэспублiкi Беларусь.
|
|