21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Завяршыць рэстаўрацыю палацава-паркавага ансамбля ў Нясвіжы да мая 2010 года

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Завяршыць рэстаўрацыю палацава-паркавага ансамбля ў Нясвіжы да мая 2010 года

Такiя тэрмiны Прэзідэнт Беларусі  Аляксандр Лукашэнка вызначыў, наведваючы гэты архiтэктурны помнiк.

У 2007 годзе здадзены ў эксплуатацыю першы пускавы комплекс палацава-паркавага ансамбля, а менавiта ўязная брама, галерэi, мост, вежа.

Аляксандр Лукашэнка выказаў вялiкае незадавальненне тым, што аб’ект да гэтага часу закрыты для наведвальнiкаў. Ён падкрэслiў, што дзяржава можа аддаць усе грошы, прадугледжаныя на рэстаўрацыю аб’екта, непасрэдна. "Наймайце каго хочаце, хоць прыватнiка. Калi падыдзеце да гэтага па-гаспадарску i зэканомiце сродкi, то тымi, што застануцца, зможаце распарадзiцца ў сябе ў раёне самi", — дадаў Прэзiдэнт. Па яго патрабаваннi, праз тыдзень наконт гэтага павiнна быць унесена ўзгодненае рашэнне губернатара Мiнскай вобласцi, старшынi Нясвiжскага райвыканкама i генеральнага падрадчыка. "Збярыцеся ўтраiх i прымiце рашэнне. Але да мая 2010 года тут усё павiнна быць iдэальна", — папярэдзiў кiраўнiк дзяржавы. Ён таксама адзначыў, што неабходна больш прыцягваць прыватныя арганiзацыi, якiя за меншы кошт могуць якасна выканаць неабходныя работы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, неабходна з розумам падыходзiць да рэстаўрацыi гiсторыка-культурных аб’ектаў. "Калi няма чаго рэстаўраваць, то i не трэба. Давайце абгародзiм руiны i будзем iх у такiм выглядзе паказваць турыстам", — сказаў Прэзiдэнт.

У Беларусi ў блiжэйшы час неабходна аптымiзаваць структуру сельскагаспадарчых арганiзацый. Такое даручэнне даў Прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка, наведваючы Нясвiжскi фiлiял Мiнскага племпрадпрыемства.

"Я ўжо даручаў упарадкаваць структуру ў сельскай гаспадарцы. Тут нагарадзiлi столькi ж, як i ў сiстэме адукацыi. Неабходна разабрацца, выключыць прамежкавыя звёны, перагледзець колькасць працуючых", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Ён адзначыў, што добрыя спецыялiсты павiнны працаваць непасрэдна на месцах.

Прэзiдэнт таксама падкрэслiў, што племянной жывёлагадоўлi павiнна ўдзяляцца не менш увагi, чым вяртанню зямель у севазварот. "Трэба ўлiчваць, што ў свеце племянная жывёла каштуе дорага. Развiццё племянной справы — гэта вялiкая перспектыва. Таму сюды неабходна накiраваць столькi грошай, колькi спатрэбiцца", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. На думку Прэзiдэнта, якасны генетычны матэрыял, што атрымлiваецца ў Беларусi, можа экспартавацца.

Прэзiдэнт адзначыў, што ў рэспублiцы не павiнны ўшчамляцца правы сялян, iх iнтарэсы ва ўмовах растучых сусветных цэнаў на сельскагаспадарчую прадукцыю. "Грошы ад рэалiзацыi сельгаспрадукцыi не павiнны асядаць у перапрацоўчых арганiзацый. Перш за ўсё, iх павiнны атрымлiваць сяляне", — дадаў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу i на тое, што пры вырашэннi праблемных пытанняў у сельскай гаспадарцы павiнны максiмальна здымацца бюракратычныя перашкоды.

Закрануўшы пытанне вяртання зямель у севазварот, Прэзiдэнт сказаў, што неабходна выкарыстоўваць iнтэнсiўны спосаб вядзення сельскай гаспадаркi. "Пры нашых тэхналогiях вытворчасцi мы павiнны атрымлiваць у два разы больш прадукцыi, чым у часы Савецкага Саюза, за кошт iнтэнсiўнага, а не экстэнсiўнага вядзення гаспадаркi. Ва ўмовах сусветнай канкурэнцыi, што ўсё больш узмацняецца, нам неабходна ўжо цяпер пачынаць дзейнiчаць. У нас няма iншага шляху. Мы павiнны апярэдзiць", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Беларускi лiдар таксама дадаў, што "ў свой час шмат было скептыкаў, калi я ўзяўся за сельскую гаспадарку, але сёння вы бачыце вынiк".

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такiя тэрмiны Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вызначыў, наведваючы гэты архiтэктурны помнiк.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика