21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка: "Беларусь зробіць усё дзеля таго, каб гэту Перамогу не забылi"

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка: "Беларусь зробіць усё дзеля таго, каб гэту Перамогу не забылi"

9 мая Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка традыцыйна ўзяў удзел у святочным шэсцi ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны, прымеркаваным да Дня Перамогi. Асаблiвасцю ж сёлетняга ўрачыстага мерапрыемства стала тое, што частка ветэранаў з Кастрычнiцкай плошчы ў Мiнску да плошчы Перамогi перамяшчалася ў калоне на 12 аўтамабiлях "УАЗ": пасля доўгачаканай капiтуляцыi фашыстаў мiнула больш за шэсць дзесяткаў гадоў i ўжо нагадвае аб сабе сталы ўзрост герояў вайны. 

Кiраўнiк краiны ўзначальваў шэсце, у якiм удзельнiчала каля 6 тысяч чалавек. Пасля таго, як да манумента Перамогi былi ўскладзены вянкi i кветкi, Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да ветэранаў, суайчыннiкаў i замежных гасцей з прамовай. У прыватнасцi, беларускi лiдар адзначыў, што Дзень Перамогi — дарагое i блiзкае кожнаму свята. 63 гады таму народам Савецкага Саюза ўдалося адстаяць не толькi ўласную свабоду, але i выратаваць жыхароў Еўропы i свету ад прыгнятання i фiзiчнага знiшчэння ў газавых камерах, канцлагерах i гета, вызвалiць свет ад карычневай чумы. Прычым, як падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, наш народ нiколi не дзялiў гэту перамогу на сваю i чужую. "Мы заўсёды будзем помнiць дапамогу саюзнiкаў — краiн антыгiтлераўскай каалiцыi, удзельнiкаў Супрацiўлення, усiх, хто змагаўся з нацызмам", — заявiў Прэзiдэнт.

Аднак нагадаў кiраўнiк дзяржавы i пра тое, што самыя рашучыя падзеi, якiя вызначылi вынiк вайны, адбылiся на тэрыторыi СССР: менавiта тут гiтлераўцы спатыкнулiся, а затым i павярнулi назад.

І як ужо не раз было ў гiсторыi, Беларусь стала краiнай, якая першай прыняла на сябе ўдар захопнiкаў, "стала жывым шчытом на iх шляху, сарваўшы планы маланкавай вайны", — заўважыў Прэзiдэнт. Мужна змагаючыся з ворагам, Беларусь панесла найбольшы ўрон сярод усiх савецкiх рэспублiк. Дастаткова нагадаць сумна вядомы ўсiм жыхарам нашай краiны факт, што падчас Вялiкай Айчыннай загiнуў кожны трэцi беларус. Прыгадаў Прэзiдэнт i тое, што больш за 800 тысяч салдат i афiцэраў з Беларусi загiнулi на фронце. Фашысты знiшчылi больш за 2 мiльёны 200 тысяч жыхароў нашай краiны, звыш 380 тысяч выгналi ў рабства. Акупанты поўнасцю разбурылi больш за 5 тысяч населеных пунктаў, у тым лiку 209 гарадоў i пасёлкаў, 628 вёсак былi спалены дашчэнту разам з жыхарамi. "Мы нiколi не забудзем, якiмi ахвярамi аплачана наша Перамога. I кожны год 9 мая будзем смуткаваць аб загiнулых, памятаючы аб вайне, якая заклiкае да нашага розуму", — сказаў Аляксандр Лукашэнка, прапанаваўшы ўшанаваць памяць усiх герояў i мучанiкаў вайны мiнутай маўчання.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што паўтарэння падобных да мiнулай вайны трагедый неабходна ўсiмi магчымымi сродкамi не дапусцiць. "На жаль, ХХI стагоддзе не прынесла чалавецтву збаўлення ад вайны. Сутнасць узброеных канфлiктаў радыкальна трансфармавалася, аднак ад гэтага яны не сталi менш разбуральнымi i гiбельнымi", — зазначыў ён. Акрамя таго, Прэзiдэнт назваў шэраг фактараў, якiя здольны прывесцi да ўспышкi новага сусветнага пажару. Да прыкладу, на планеце накоплены вялiкiя арсеналы ядзернай i iншых вiдаў зброi масавага знiшчэння. Больш за тое, паводле яго слоў, асобныя краiны, якiя ўявiлi сабе, што яны звышдзяржавы, дазваляюць сабе ўмешвацца ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў, а ў якасцi апошняга аргумента выкарыстоўваюць ваенную сiлу. Нагадаў беларускi лiдар i аб узрастаючай актыўнасцi блока НАТА: "У яго шэрагi ўцягваюцца новыя члены з лiку былых сацыялiстычных дзяржаў. У цэнтры Еўропы размяшчаюцца элементы амерыканскай стратэгiчнай супрацьракетнай абароны". Нехта, заўважыў Прэзiдэнт, спрабуе перагледзець i вынiкi Другой сусветнай вайны, перакроiць карту Еўропы. Прычым, на вялiкi жаль, незалежная Беларусь сёння таксама адчувае на сабе пэўны цiск з боку нядобразычлiўцаў. Iнакш як патлумачыць тое, што i ў дачыненнi да нашай рэспублiкi не раз рабiлiся спробы дыктату i эканамiчнага шантажу. "Але нiхто i нiшто не прымусiць нас збочыць з выбранага шляху, падпарадкавацца чужой волi", — запэўнiў прысутных Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт у чарговы раз падкрэслiў, што Беларусь будуе сваю палiтыку на праве кожнай з дзяржаў самастойна выбiраць свой шлях развiцця, на даверы i пошуку цывiлiзаванай перспектывы для ўсiх народаў. Што ж датычыцца непасрэдна нашай краiны, то ў ёй забяспечаны мiр, стабiльнасць i бяспека. "Так будзе i надалей: Узброеныя Сiлы Беларусi стаяць на варце межаў Айчыны", — канстатаваў кiраўнiк дзяржавы.

Па заканчэннi ўрачыстай цырымонii Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналiстаў, яшчэ раз зазначыў, што Беларусь нiколi не iмкнулася падзялiць перамогу ў вайне, а таму нашы людзi бясспрэчна ўдзячны саюзнiкам па антыгiтлераўскай каалiцыi. Разам з тым, ён выказаў надзею на тое, што ўсе будуць памятаць i аб тым, што ўсё ж такi галоўная роля ў разгроме фашызму — менавiта за савецкiм народам. Гаворачы аб традыцыi святкавання Дня перамогi i Дня Незалежнасцi, Прэзiдэнт падкрэслiў, што так будзе заўсёды. "Беларусь зробiць усё дзеля таго, каб гэту Перамогу не забылi, каб нiкому не ўдалося перапiсаць гiсторыю. Мы будзем захоўваць гэты набытак", — сказаў ён. Па словах лiдара краiны, беларусы паказваюць усяму свету, што працягваюць шанаваць праўду аб вайне. У гэтым напрамку, лiчыць Аляксандр Лукашэнка, мы будзем рухацца i надалей. "I будзем рабiць усё магчымае, каб захаваць памяць беларускiх пакаленняў аб подзвiгах тых, хто паклаў сваё жыццё на алтар Вялiкай Перамогi", — канстатаваў Прэзiдэнт.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 мая Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка традыцыйна ўзяў удзел у святочным шэсцi ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны, прымеркаваным да Дня Перамогi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика