Прэзiдэнт Беларусi павiншаваў лiдараў краiн СНД з нагоды Дня Перамогi
Прэзiдэнт Беларусi павiншаваў лiдараў краiн СНД з нагоды Дня Перамогi
"У гiсторыi нашых краiн няма больш значнай падзеi, чым Перамога ў Вялiкай Айчыннай вайне, — гаворыцца ў вiншаваннi прэзiдэнту Расiйскай Федэрацыi Дзмiтрыю Мядзведзеву. — У тыя суровыя гады беларусы i расiяне ў адзiным страi ўзнялiся на барацьбу з нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi, адстаялi права на жыццё для сябе i будучых пакаленняў". У вiншавальных пасланнях у адрас прэзiдэнтаў Азербайджана, Арменii, Грузii, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкiстана, Туркменiстана, Узбекiстана, Украiны Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што ва ўдзячнай памяцi патомкаў назаўсёды застанецца подзвiг бацькоў i дзядоў, якiя плячо ў плячо змагалiся ў смяротнай схватцы з фашызмам. Кiраўнiк беларускай дзяржавы таксама накiраваў вiншаваннi Уладзiмiру Пуцiну, Сяргею Мiронаву, Барысу Грызлову, Паўлу Барадзiну, Барысу Громаву, Яўгену Прымакову, Юрыю Лужкову, Сяргею Лаўрову, Патрыярху Аляксiю ІI. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"У гiсторыi нашых краiн няма больш значнай падзеi, чым Перамога ў Вялiкай Айчыннай вайне, — гаворыцца ў вiншаваннi прэзiдэнту Расiйскай Федэрацыi
|
|