Хроніка апошніх падзей
Хроніка апошніх падзей
Абхазы сцвярджаюць, што ў панядзелак збілi яшчэ пару грузiнскiх беспiлотнiкаў Шосты грузiнскi беспiлотны самалёт-разведчык збiты сiламi абхазскага ППА над тэрыторыяй Ачамчырскага раёна Абхазii. Яго рэшткi ўжо сабраныя i накiраваны на экспертызу ў Сухумi. Пошукi фрагментаў сёмага збiтага самалёта працягваюцца. Разам з тым, у МУС Грузii заявiлi, што гэта чарговая дэзiнфармацыя, бо грузiнскiя беспiлотныя самалёты ў апошнiя днi не ажыццяўлялi нiякiх палётаў. 900 студэнтаў пахаваныя пад заваламi ў Кiтаi Магутнае землетрасенне магнiтудай у 7,8 бала адбылося на паўднёвым захадзе Кiтая. Паводле паведамленняў iнфармагенцтваў, эпiцэнтр землятрасення знаходзiцца ў правiнцыi Сычуань на глыбiнi 29 км пад паверхняй Зямлi. Дзяржаўныя СМІ КНР паведамiлi, што ў адным з гарадоў правiнцыi каля 900 студэнтаў пахаваныя пад заваламi. Не ўдакладняецца, аб абвальваннi якога будынка iдзе гутарка. У склад урада Пуцiна ўвайшлi пяць навiчкоў У складзе кабiнета мiнiстраў Уладзiмiра Пуцiна з’явiлiся пяцёра новых чалавек. Мiнiстрам энергетыкi стаў Сяргей Шматко, мiнiстрам спорту, турызму i моладзевай палiтыкi — Вiталь Мутко, мiнiстрам сувязi i камунiкацый — Iгар Шчагалёў, мiнiстрам культуры — Аляксандр Аўдзееў, а мiнiстрам юстыцыi — Аляксандр Канавалаў. Лужкова не пусцяць ва Ўкраiну Служба бяспекi Ўкраiны забаранiла ўезд у краiну мэру Масквы Юрыю Лужкову ў сувязi з яго скандальнымi заявамi, зробленымi ў мiнулую нядзелю ў Севастопалi на цырымонii 225-годдзя Чарнаморскага флота РФ. "У сувязi з тым, што грамадзянiн Расii Юрый Лужкоў не прытрымлiваўся ўмоў папярэджання Службай бяспекi Украiны аб недапушчальнасцi здзяйснення дзеянняў, якiя наносяць шкоду нацыянальным iнтэрасам Украiны i яе тэрытарыяльнай цэласнасцi, Лужкову забаронены ўезд ва Ўкраiну", — заявiла кiраўнiк прэс-цэнтра СБУ Марына Астапенка. Яна таксама адзначыла, што зараз СБУ высвятляе ўсе акалiчнасцi "правакацыйных выказванняў Лужкова ў сувязi з магчымым дачыненнем гэтага iншаземца да адмывання "брудных грошай" ва Украiне, у прыватнасцi на тэрыторыi Севастопаля".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шосты грузiнскi беспiлотны самалёт-разведчык збiты сiламi абхазскага ППА над тэрыторыяй Ачамчырскага раёна Абхазii.
|
|