Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з праектамi забудовы беларускай сталiцы
Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з праектамi забудовы беларускай сталiцы
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 8 мая азнаёмiўся з праектамi забудовы беларускай сталiцы. У прыватнасцi, увазе Прэзiдэнта былi прадстаўлены праектныя прапановы адкрытага мiжнароднага конкурсу на лепшую архiтэктурную канцэнцыю забудовы тэрыторыi, якая прылягае да будынка Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi. На конкурс было пададзена 13 праектаў, у распрацоўцы якiх прынялi ўдзел 12 арганiзацый як беларускiх, так i буйных мiжнародных праектных структур з Вялiкабрытанii, Канады, Францыi, Славакii, ЗША. Яго вынiкi будуць падведзены праз тыдзень-два. Плошча тэрыторыi, прапанаванай для забудовы, складае 34 га. Абавязковая ўмова конкурсу — стварэнне сучаснага горадабудаўнiчага ансамбля ў кампазiцыйнай увязцы з комплексам Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi, паркавай зонай i праспектам Незалежнасцi. Беларускiя праекцiроўшчыкi прапанавалi стварыць у гэтым раёне Мiнска асветны i забаўляльны комплекс "Каўчэг сусветных культур", асновай якога будзе клiмат-парк з прыроднымi ландшафтамi ўсяго свету, а таксама будуць пабудаваны кварталы ў архiтэктурных стылях розных краiн. Асноўнай iдэяй франка-славацкага праекта з’яўляецца стварэнне пешаходных вулiц i водных каналаў, па якiх можна перамяшчацца на шлюпках, лодках i гандолах. Канцэпцыя яшчэ аднаго беларускага праекта прадугледжвае будаўнiцтва комплексу ў вобразе белай лiлеi, у цэнтры яго размесцiцца гасцiнiчны комплекс. Архiтэктары з Вялiкабрытанii прадстаўляюць аблiчча гэтага раёна як "Усходняга маяка Мiнска", сутнасць яго заключаецца ў стварэннi трох буйных горадабудаўнiчых ансамбляў, якiя праменямi iдуць ад Нацыянальнай бiблiятэкi, памiж iмi размесцяцца паркi. Прэзiдэнт звярнуў увагу сталiчных уладаў на неабходнасць рацыянальнага выкарыстання ўсёй тэрыторыi, якая прапануецца для забудовы. "Усё павiнна быць функцыянальна. Нiякiх пустых "плям" быць не павiнна", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Дзелячыся ўражаннямi ў цэлым ад убачанага, кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што з’яўляецца прыхiльнiкам класiцызму. "Але тут, напэўна, павiнны быць сучасныя аб’екты ў стылi хай-тэк. Пры гэтым не трэба павялiчваць цану будаўнiцтва залiшнiмi складанасцямi", — дадаў ён. На думку Прэзiдэнта, новыя збудаваннi павiнны не толькi ўпрыгожыць аблiчча сталiцы, але i стаць своеасаблiвымi ўсходнiмi варотамi Мiнска. Аляксандр Лукашэнка ў размове са сталiчнымi ўладамi звярнуў увагу на неабходнасць вырашэння праблемы з недахватам даступных аўтастаянак у Мiнску. Прычым зрабiць гэта трэба, паводле яго слоў, у сцiслыя тэрмiны. "Чаму мы сёння не ствараем стаянкi для асабiстага аўтатранспарту людзей? Гэта пытанне трэба абавязкова вырашаць, неабходна разгружаць двары, прыводзiць у парадак дваровыя тэрыторыi, рабiць iх больш бяспечнымi для дзяцей", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. "Мы замахнулiся на буйныя праекты, а элементарныя пытаннi не вырашаем. Ёсць свабодныя пляцоўкi, пустэчы, абгарадзiце iх i дайце магчымасць людзям размяшчаць аўтамабiлi на ахоўнай стаянцы за невялiкую плату. Няхай гэта будуць часовыя стаянкi, але затое зручна для людзей. Бо паркiнгi хутка не пабудуеш", — сказаў Прэзiдэнт. Кiраўнiк дзяржавы звярнуў увагу на тое, што Беларусь сёння вельмi цiкавая для замежных iнвестараў. На разглядзе беларускага боку знаходзiцца вялiкая колькасць выгадных iнвестпрапаноў. Разглядаць iх, паводле слоў Прэзiдэнта, неабходна без затрымкi. "Не зацягвайце, пакуль iдзе будаўнiчы бум i ёсць цiкавасць — трэба выкарыстаць гэта, прымаць рашэннi i будаваць. У адваротным выпадку мы можам адштурхнуць iнвестараў", — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы, звяртаючыся да чыноўнiкаў. Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што трэба хутчэй праводзiць ацэнку нерухомай маёмасцi, на месцы якой плануецца ўзвесцi новыя аб’екты. Прэзiдэнту быў таксама прадстаўлены праект будаўнiцтва новага музея Вялiкай Айчыннай вайны ў Мiнску. Аляксандр Лукашэнка адобрыў задуму архiтэктараў. Плануецца, што новы будынак размесцiцца на праспекце Пераможцаў побач з паркам Перамогi. Гэта будзе будынак, большы па плошчы i маштабу, чым iснуючы музей. "Новы музей Вялiкай Айчыннай вайны надзвычай неабходны. Нам трэба ўвекавечыць подзвiг народа, каб нашы дзецi помнiлi гэту Перамогу", — сказаў Прэзiдэнт. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што будаўнiцтва новага музея павiнна заняць не больш як два гады. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Фота БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 8 мая азнаёмiўся з праектамi забудовы беларускай сталiцы.
|
|