Нацыянальная акадэмія навук Беларусi аб’явiла конкурс на суiсканне прэмiй
Нацыянальная акадэмія навук Беларусi аб’явiла конкурс на суiсканне прэмiй
Аб гэтым паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле прэмiй i стыпендый акадэмii. У конкурсе могуць прыняць удзел вучоныя — грамадзяне Беларусi, калектывы вучоных (не больш за тры чалавекi), якiя апублiкавалi вынiкi праведзеных даследаванняў у манаграфiях або цыклах артыкулаў у вядучых навуковых часопiсах краiны. Гэта могуць быць як вучоныя з вялiкiм вопытам работы, так i маладыя вучоныя i студэнты. "Вылучаная на суiсканне прэмii НАН Беларусi работа павiнна быць выканана i апублiкавана ў асноўным на працягу апошнiх пяцi гадоў, — адзначылi ў акадэмii. — Дапускаецца ўключэнне ў цыкл больш раннiх, найбольш важных i тэматычна звязаных з работай публiкацый. Рукапiсы дысертацыйных работ на конкурс не прымаюцца". Удзельнiкi конкурсу могуць прэтэндаваць на 14 прэмiй НАН Беларусi ў памеры 180 базавых велiчынь кожная; 7 прэмiй НАН Беларусi iмя акадэмiка В.Ф. Купрэвiча для маладых вучоных у памеры 60 базавых велiчынь кожная; 7 прэмiй НАН Беларусi iмя акадэмiка В.Ф. Купрэвiча для студэнтаў у памеры 40 базавых велiчынь кожная. Работы з надпiсам "На суiсканне прэмii НАН Беларусi 2008 года" прымаюцца да 1 кастрычнiка ў Камiсiю па прэмiях Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi па адрасе: 220072, г. Мiнск, праспект Незалежнасцi, 66, Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi, каб. 446. Пераможцы будуць вядомы ў лiстападзе. Конкурс на суiсканне прэмiй НАН Беларусi праводзiцца кожны няцотны год. У гэтым годзе ён пазачарговы i прымеркаваны да 80-годдзя Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, якое будзе адзначацца ў снежнi 2008 — студзенi 2009 года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле прэмiй i стыпендый акадэмii.
|
|