Абзац
Абзац
* На 1 студзеня гэтага года шчыльнасць насельніцтва ў Мiнску склала 5911 чалавек на 1 кв.км. Год таму гэты паказчык складаў 5874 чалавекi на 1 кв.км. За год насельнiцтва Мiнска павялiчылася з 1 млн 797,5 тыс. да 1 млн 814,8 тыс. чалавек. Сярод рэгiёнаў краiны найбольш высокая шчыльнасць насельнiцтва адзначаецца ў Брэсцкай i Гродзенскай абласцях (на 1 студзеня 2008 года яна склала 44 чалавекi на 1 кв.км). Гэты паказчык у Магiлёўскай вобласцi дасягнуў 39 чалавек на 1 кв.км, у Мiнскай — 37, у Гомельскай — 36, у Вiцебскай — 32. * Больш за 800 нецвярозых вадзiцеляў затрымана на дарогах Беларусi за прайшоўшыя выхадныя. Прычым калi 8 мая — 118, то ўжо 10 мая — больш за 260. Дарэчы, 436 чалавек загiнулi на дарогах Беларусi ў студзенi—красавiку сёлета. Гэта прыкладна на 2,6 працэнта больш, чым за аналагiчны перыяд летась. * Пацыент, якому першаму ў Беларусi была праведзеная аперацыя па перасадцы печані, учора выпiсаны з бальнiцы. Ён будзе пастаянна знаходзiцца пад наглядам урачоў. * У Кастрычнiцкi РАУС Магiлёва звярнуўся 24-гадовы рабочы адной з камерцыйных фiрмаў абласнога цэнтра i паведамiў, што па праспекце Пушкiна ў яго з хулiганскiх памкненняў невядомы стрэлiў з пнеўматычнага пiсталета, пасля чаго знiк на аўтамашыне "Аудзi-А6". Аператыўна быў уведзены план "Перахоп", i праз 10 хвiлiн быў затрыманы 20-гадовы непрацуючы мясцовы жыхар, у якога адабраны пнеўматычны пiсталет. * Строгая забарона на спальванне саломы пасля збору i апрацоўкi ўраджаю ўведзена ў шэрагу правiнцый Кiтая, паведамiлi мясцовыя СМI. Абмежаванне ўводзiцца як адна з мераў забеспячэння чысцiнi атмасферы ў час правядзення ў Пекiне Алiмпiйскiх гульняў у жнiўнi 2008 года. * Супрацоўнiкi мiлiцыi ўзбудзiлi крымiнальную справу ў дачыненнi да пенсiянера з Сенненскага раёна, якi падазраецца ў забойстве па неасцярожнасцi мясцовага прадпрымальнiка. Падчас палявання на дзiкiх гусей iндывiдуальны прадпрымальнiк 1962 года нараджэння атрымаў агнястрэльнае раненне ў галаву i памёр. Падазроны ў неасцярожным забойстве затрыманы. Абодва паляўнiчыя мелi дазвол на паляванне. * У сталiцы Таджыкiстана адразу пасля прайшоўшага ваеннага парада з выпадку 63-й гадавiны Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне аўтамабiль ДАI ўрэзаўся ў натоўп гледачоў. У вынiку пацярпелi 20 чалавек, пяцёра з iх шпiталiзаваныя. Як мяркуецца, у аўтамабiля ВАЗ-2107, якi належыць ДАI горада, перасталi дзейнiчаць тармазы. Поўны абзац * У Эстонii буйную рагатую жывёлу абклалi падаткам за газы, якiя выдзяляюцца ў працэсе жыццядзейнасцi. На падставе закона аб выплатах за забруджванне навакольнага асяроддзя сяляне ўжо атрымалi рахункi з патрабаваннем аплацiць падатак за метан, якi выдзяляюць каровы, паведамiў на пасяджэннi ў парламенце старшыня Народнага саюза Яанус Марандзi. Ад iмя фракцыi партыi, якая выказвае iнтарэсы вясковага насельнiцтва, ён адрасаваў мiнiстру навакольнага асяроддзя запыт па праблеме налiчэння падаткаў на газы, што выдзяляюцца каровамi, пiша газета "СЛ Ыхтулехт". У iншых краiнах Еўрасаюза такога падатку няма. Парламентарыяў-народнiкаў цiкавiць, якiм чынам налiчваецца гэты падатак i як вымераць колькасць газаў, што выдзяляецца каровамi? Мiж тым, па падлiках мiнiстэрства навакольнага асяроддзя, ад пагалоўя ў 58 тыс. кароў у год можна атрымаць каля 5,5 млн крон у год падатку ($500 тыс.) Кожная жывёлiна, лiчаць спецыялiсты, выдзяляе ў год да 100 кг метану, i ў дзень з адной каровы можна сабраць падаткi прыкладна ў 30 сентаў ($ 0,03). Пры гэтым вясковыя жыхары выказваюць недаўменне: чаму падаткамi абкладзеныя менавiта каровы, якiя на самай справе наогул не выдзяляюць газы, а выдаляюць iх разам з iншымi прадуктамi жыццядзейнасцi, у адрозненне, напрыклад, ад коней i людзей. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
* Больш за 800 нецвярозых вадзiцеляў затрымана на дарогах Беларусi за прайшоўшыя выхадныя. Прычым калi 8 мая — 118, то ўжо 10 мая — больш за 260. Дарэчы, 436 чалавек загiнулi на дарогах Беларусi ў студзенi—красавiку сёлета. Гэта прыкладна на 2,6 працэнта больш, чым за аналагiчны перыяд летась. * Пацыент, якому першаму ў Беларусi была праведзеная аперацыя па перасадцы печані, учора выпiсаны з бальнiцы. Ён будзе пастаянна знаходзiцца пад наглядам урачоў. * У Кастрычнiцкi РАУС Магiлёва звярнуўся 24-гадовы рабочы адной з камерцыйных фiрмаў абласнога цэнтра i паведамiў, што па праспекце Пушкiна ў яго з хулiганскiх памкненняў невядомы стрэлiў з пнеўматычнага пiсталета, пасля чаго знiк на аўтамашыне "Аудзi-А6". Аператыўна быў уведзены план "Перахоп", i праз 10 хвiлiн быў затрыманы 20-гадовы непрацуючы мясцовы жыхар, у якога адабраны пнеўматычны пiсталет. * Строгая забарона на спальванне саломы пасля збору i апрацоўкi ўраджаю ўведзена ў шэрагу правiнцый Кiтая, паведамiлi мясцовыя СМI. Абмежаванне ўводзiцца як адна з мераў забеспячэння чысцiнi атмасферы ў час правядзення ў Пекiне Алiмпiйскiх гульняў у жнiўнi 2008 года. * Супрацоўнiкi мiлiцыi ўзбудзiлi крымiнальную справу ў дачыненнi да пенсiянера з Сенненскага раёна, якi падазраецца ў забойстве па неасцярожнасцi мясцовага прадпрымальнiка. Падчас палявання на дзiкiх гусей iндывiдуальны прадпрымальнiк 1962 года нараджэння атрымаў агнястрэльнае раненне ў галаву i памёр. Падазроны ў неасцярожным забойстве затрыманы. Абодва паляўнiчыя мелi дазвол на паляванне. * У сталiцы Таджыкiстана адразу пасля прайшоўшага ваеннага парада з выпадку 63-й гадавiны Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне аўтамабiль ДАI ўрэзаўся ў натоўп гледачоў. У вынiку пацярпелi 20 чалавек, пяцёра з iх шпiталiзаваныя. Як мяркуецца, у аўтамабiля ВАЗ-2107, якi належыць ДАI горада, перасталi дзейнiчаць тармазы. Поўны абзац * У Эстонii буйную рагатую жывёлу абклалi падаткам за газы, якiя выдзяляюцца ў працэсе жыццядзейнасцi. На падставе закона аб выплатах за забруджванне навакольнага асяроддзя сяляне ўжо атрымалi рахункi з патрабаваннем аплацiць падатак за метан, якi выдзяляюць каровы, паведамiў на пасяджэннi ў парламенце старшыня Народнага саюза Яанус Марандзi. Ад iмя фракцыi партыi, якая выказвае iнтарэсы вясковага насельнiцтва, ён адрасаваў мiнiстру навакольнага асяроддзя запыт па праблеме налiчэння падаткаў на газы, што выдзяляюцца каровамi, пiша газета "СЛ Ыхтулехт". У iншых краiнах Еўрасаюза такога падатку няма. Парламентарыяў-народнiкаў цiкавiць, якiм чынам налiчваецца гэты падатак i як вымераць колькасць газаў, што выдзяляецца каровамi? Мiж тым, па падлiках мiнiстэрства навакольнага асяроддзя, ад пагалоўя ў 58 тыс. кароў у год можна атрымаць каля 5,5 млн крон у год падатку ($500 тыс.) Кожная жывёлiна, лiчаць спецыялiсты, выдзяляе ў год да 100 кг метану, i ў дзень з адной каровы можна сабраць падаткi прыкладна ў 30 сентаў ($ 0,03). Пры гэтым вясковыя жыхары выказваюць недаўменне: чаму падаткамi абкладзеныя менавiта каровы, якiя на самай справе наогул не выдзяляюць газы, а выдаляюць iх разам з iншымi прадуктамi жыццядзейнасцi, у адрозненне, напрыклад, ад коней i людзей. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На 1 студзеня гэтага года шчыльнасць насельніцтва ў Мiнску склала 5911 чалавек на 1 кв.км. Год таму гэты паказчык складаў 5874 чалавекi на 1 кв.км. За
|
|