"Страты" пасля субяседавання склалі менш чым 1 працэнт
"Страты" пасля субяседавання склалі менш чым 1 працэнт
Папярэднiя вынiкi прайшоўшага ў беларускiх ВНУ прафесiйна-псiхалагiчнага субяседавання журналiсту "Звязды" агучыла кансультант упраўлення вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Марыя Карпенка. Няўдача на папярэднiм прафадборы спасцiгла крыху менш як 140 чалавек, што складае менш чым 1 працэнт ад агульнай колькасцi прэтэндэнтаў. Нагадаем, што агульная колькасць рэгiстрацый склала 15 364. Праўда, знайшлiся асаблiва прадпрымальныя маладыя людзi, якiя вырашылi "падстрахавацца" i зарэгiстравалiся для праходжання субяседавання па адной групе спецыяльнасцяў два, тры i нават чатыры разы ў розных ВНУ. Некаторыя абiтурыенты рэгiстравалiся для праходжання прафесiйна-псiхалагiчнага субяседавання па розных групах спецыяльнасцяў, што не забараняецца дзеючымi Правiламi прыёму ў ВНУ. Такiм чынам прайсцi прафадбор планавалi 14 132 фiзiчныя асобы. Але 1100 чалавек на субяседаванне так i не з’явiлiся. У Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце, дзе прафесiйна-псiхалагiчнае субяседаванне праводзiлася адразу па чатырох групах спецыяльнасцяў, i дзе з улiкам вялiкага наплыву абiтурыентаў давялося сфармiраваць аж 33 (!) камiсii, у выдачы рэкамендацыi было адмоўлена ўсяго 8 чалавекам. У Беларускiм дзяржаўным эканамiчным унiверсiтэце, дзе субяседаванне праходзiлi жадаючыя паступаць на групу спецыяльнасцяў "дзяржаўнае кiраванне", "дзяржаўнае кiраванне i права" i "дзяржаўнае кiраванне i эканомiка" рэкамендацыi для паступлення не змаглi атрымаць 18 чалавек, а ў Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь на тую ж групу спецыяльнасцяў не атрымалi рэкамендацыi 16 чалавек. Цiкава, што ў Мiжародным iнстытуце працоўных i сацыяльных адносiнаў не змаглi прайсцi субяседаванне 28 чалавек. — Некаторыя абiтурыенты, напэўна, меркавалi, што стаўленне да iх у прыватнай ВНУ будзе больш лаяльнае, i атрымаць рэкамендацыю там будзе прасцей, чым у дзяржаўных ВНУ, — падзялiлася сваiмi думкамi з журналiстам "Звязды" Марыя Карпенка. — Аднак, калi малады чалавек, у якога пытаюцца, якiя газеты ён чытае, можа ўзгадаць толькi газету "З рук у рукi" i не можа назваць больш нiякiх, нават рэспублiканскiх, выданняў, напэўна, яму яшчэ рана адпраўляцца па дыплом аб вышэйшай адукацыi, а трэба паклапацiцца найперш аб развiццi свайго кругагляду. У Мiнiстэрства адукацыi не паступiла нiводнай скаргi ад тых, каму ў выдачы рэкамендацыi было адмоўлена. Ва ўсiх выпадках члены камiсiй аргументавалi ў пратаколах прычыну сваёй адмовы i тлумачылi абiтурыентам сваё рашэнне. У наступным годзе тыя, каму на субяседаваннi не пашанцавала, зноў змогуць яго прайсцi, але ўжо з улiкам сёлетняга негатыўнага вопыту. Надзея НІКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Папярэднiя вынiкi прайшоўшага ў беларускiх ВНУ прафесiйна-псiхалагiчнага субяседавання журналiсту "Звязды" агучыла кансультант упраўлення вы |
|