Вось які наш "Карагод!"
Вось які наш "Карагод!"
Ёсць яшчэ каму вадзiць "Карагод" у вёсках Пагост i Хiльчыцы Жыткавiцкага раёна. Сёлета ў дзень святога Юр’я (6 мая) старажытны земляробчы абрад зноў вывеў "Карагоды" на жытнiя палi, на вулiцы, да людзей: каб не проста жадаць — несцi ў сем’i згоду, дабрабыт, гаспадарам — багаты ўраджай. "Дзе Карагод ходзiць, там жыта родзiць, а дзе не бывае, там — палягае..." — спяваюць i танчаць вясёлыя карагоднiкi, несучы ўпрыгожаны кветкамi i ахутаны чырвонаю хусткаю сiмвал сонца, хлеба i роду — Карагод. Дарэчы, абраду "Карагод" вёскi Пагост нададзены статус помнiка нематэрыяльнай культуры, i ён узяты пад ахову ЮНЕСКА. Гэта вялiкi гонар i абавязак — захаваць абрад для нашчадкаў, зрабiць яго часткаю жыцця, жывою традыцыяй. І прызнанне ўнiкальнасцi "Карагода" i самабытнасцi яго захавальнiкаў — простых i шчырых вяскоўцаў — хлебаробаў, настаўнiкаў, працаўнiкоў культуры. Гэтыя фотаздымкi зроблены ў вёсках Пагост i Хiльчыцы, яны пераконваюць, якая сапраўды багатая тураўская зямля. Фота Анатоля Клешчука.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёсць яшчэ каму вадзiць "Карагод" у вёсках Пагост i Хiльчыцы Жыткавiцкага раёна. Сёлета ў дзень святога Юр’я (6 мая) старажытны земляробчы аб
|
|