21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На паўночных аленях — у магілёўскую вясну

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На паўночных аленях — у магілёўскую вясну

Паўночныя аленi пасялiлiся ў заасадзе пад Магiлёвам. Чатырох самцоў днямi прывезлi з Петразаводска: у карэльскiм заацэнтры магiляўчане выменялi iх за пяць дзiкоў. Такiм чынам паўночныя аленi ўпершыню з’явiлiся ў Беларусi.

Пад веснавым сонейкам, пасярод яркай зелянiны гэтыя прыгожыя жывёлiны — нiбыта напамiн пра навагоднiя святы. Тым больш што ў вальеры ўсталяваны нарты: на запрэжцы паўночных аленяў можна будзе, як у вядомай песнi, "паехаць i паiмчацца" наступнай зiмой. Для паўнаты ўражанняў дырэктар Буйніцкага агралесатэхнічнага каледжа Георгiй Малiноўскi ў будучым абяцае пабудаваць у заасадзе Дом Дзеда Мароза.

Пакуль жа ў вялiзным вальеры паўночных аленяў прыступаюць да будаўнiцтва каменнага гроту. Паўночныя аленi не любяць спякоту, i ў летнiя днi iм трэба мець халаднаватае прыстанiшча.

На новых суседзяў з цiкавасцю пазiрае сямейства высакародных аленяў. Іх паўночныя "браты" падобныя на персанажы зiмовых казак: разумныя вялiкiя вочы, аксамiцiстыя цёмныя рогi, а шэрсць пералiваецца ўсiмi адценнямi ад бэжавага да карычневага колераў. Яны вельмi дружалюбныя: ходзяць за чалавекам як хатняя жывёла i цягнуць вiльготныя мызкi ў надзеi на ласунак — кавалак мяккага хлеба.

На адным з аленяў — драўляны ашыйнiк, традыцыйны для паўночных народаў. Менавiта яму першаму ў Магiлёўскiм заасадзе далi iмя: цiкаўную да ўсяго жывёлiну назвалi Сенькам. Восенню да статка далучацца яшчэ дзве самкi паўночных аленяў.

Ядуць новыя жыхары заасада добра: венiкi, траву, камбiкорм, а таксама грыбы i ягады, якiх удосталь назбiралi мiнулым сезонам навучэнцы Буйнiцкага агралесатэхнiчнага каледжа. Менавiта пры гэтай навучальнай установе, дзе рыхтуюць леснiкоў, у 2005 годзе стварылi заасад. Сёння там жыве больш за 170 жывёлiн. Дарэчы, менавiта з Петразаводска, як i паўночныя аленi, у якасцi падарунка ад урада Карэлii прыехаў цяперашнi любiмец магiлёўскай публiкi — мядзведзь Федзька.

— У нас тут падзей зашмат, — пахвалiўся дырэктар каледжа Георгiй Малiноўскi. — Пасля таго, як у заасадзе з’явiлiся ланi i паўночныя аленi, мы вырашылi завезцi страўсаў, а пазней — яшчэ i львоў. У нас з’явiлася сажалка з рыбай i птушкай, будуецца чыгунка для турыстаў, а ў сезон вакол заасада адкрыецца трайная сцежка, па якой можна будзе да Дняпра дайсцi пешшу, праехаць на арандаваным веласiпедзе альбо на канi!

У заасадзе сёння ёсць кафэ i альтанкi для адпачынку, у перспектыўных планах — аднаўленне сядзiбы Пiпенберг, якая была пабудаваная пад Магiлёвам у другой палове ХIХ стагоддзя. Каменны палац i парк не захавалiся да нашых дзён. Паводле планаў, у адноўленай сядзiбе размесцяцца гатэль i рэстарацыя. Разам з заасадам i этнаграфiчным комплексам "Беларуская вёска" гэта гiстарычнае i маляўнiчае месца магло б прыцягнуць больш турыстаў на Магiлёўшчыну.

Iлона Iванова.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паўночныя аленi пасялiлiся ў заасадзе пад Магiлёвам. Чатырох самцоў днямi прывезлi з Петразаводска: у карэльскiм заацэнтры магiляўчане выменялi iх за
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика