Курт Фрэйзер: "За паражэнне ад датчан я адказваю поўнасцю"
Курт Фрэйзер: "За паражэнне ад датчан я адказваю поўнасцю"
Спецыяльны карэспандэнт "Звязды" перадае з Канады Нацыянальная зборная Беларусi па хакеi на мiнорнай ноце закончыла сваё выступленне на сусветным першынстве па хакеi ў канадскiм Квебеку, уступiўшы ў авертайме датчанам 2:3 (на фота). У сувязi з гэтай перамогай дацкiя балельшчыкi цэлую ноч барабанiлi. Праўда, гэтыя абставiны не паўплывалi на заваяванне падначаленымi Курта Фрэйзера запаветнай пуцёўкi на алiмпiйскiя Гульнi-2010 у канадскiм Ванкуверы. I дапамаглi iм у гэтым немцы, якiя ў паралельнай групе ў Галiфаксе перайгралi нашых асноўных сапернiкаў — латышоў — з лiкам 5:3. На пасляматчавай прэс-канферэнцыi настаўнiк беларускай каманды Курт Фрэйзер дыпламатычна павiншаваў каманду Данii з перамогай i заявiў аб тым, што цяпер каманда Беларусi ўшчыльную перабралася да камандаў топ-узроўню па майстэрстве. За паўтара года да зiмовых Алiмпiйскiх гульняў, заявiў амерыканскi трэнер, хакеiсты змаглi прыцерцiся адзiн да аднаго, а гэта многа значыць. За паражэнне ад датчан, сказаў Курт Фрэйзер, я поўнасцю ў адказе. Але, на яго думку, iгракi зрабiлi ўсё, што маглi. Калi б быў у абарончых радах нацыянальнай зборнай траўмаваныя ўжо ў Канадзе Макрыцкi, Антоненка i Кальцоў — лепшымi былi б i вынiкi ўсiх праведзеных паядынкаў, зрабiў заключэнне Курт Фрэйзер. Цi застанецца ён кiраваць беларускай камандай надалей? Пра гэта можна будзе сцвярджаць на тым тыднi, калi адбудзецца выканкам Беларускай федэрацыi хакея. Зрэшты, зборная Беларусi адправiлася дадому ўчора, хоць першапачаткова бiлеты былi куплены на 15 мая. Праўда, першымi пакiнулi размяшчэнне каманды браты Касцiцыны, якiя адразу пасля гульнi адправiлiся ў Манрыэль, у родны "Канадзiенс". Яшчэ адзiн "канадзец" Мiхаiл Грабоўскi на выхадзе са спартыўнай арэны Colisee Pepsi быў горача сустрэты фанатамi-падлеткамi з Квебека з просьбай даць аўтограф i сфатаграфавацца. Паводле слоў Мiхаiла, беларусы гулялi добра, прыбаўлялi ад матча да матча, але ж не хапiла, вiдаць, усмешкi фартуны i элементарнага майстэрства ў завяршэннi камбiнацый. Iнтэрв’ю з Мiхаiлам Грабоўскiм — у адным з наступных нумароў газеты. Учора на сусветным першынстве быў першы выхадны дзень. Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ, г. Квебек.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальная зборная Беларусi па хакеi на мiнорнай ноце закончыла сваё выступленне на сусветным першынстве па хакеi ў канадскiм Квебеку, уступiўшы ў а
|
|