21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сем разоў падумай — адзін раз зрабi

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сем разоў падумай — адзін раз зрабi

На пытаннi адказваюць загадчык кафедры этналогii i фальклору Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта культуры i мастацтваў, кандыдат фiлалагiчных навук Янка КРУК i старшы выкладчык гэтай жа кафедры Аксана КАТОВІЧ.

(Працяг. Пачатак у нумарах за 8, 13,14 мая).

— Гэта вельмi прыкра, недаравальна. Здымкi трэба захоўваць ад пакалення да пакалення як рэлiквiю, гэта сапраўдны "залаты скарб". Ну а гэтай вашай знаёмай такое стаўленне да памяцi продкаў, да сямейнага радаводу яшчэ "адгукнецца", пагледзiце. Бо ад стаўлення да такiх фотаздымкаў у многiм залежыць дабрабыт сям’i. Галоўнае, каб на здымках былi адлюстраваны людзi, якiя не ляжаць у труне. Фота памерлых, якiя ляжаць у труне, захоўваць дома не трэба.

— I яшчэ пытанне. Мой тата памёр 27 гадоў таму. А мама яшчэ жыве. Цяпер яна хоча паставiць на той магiле агульны помнiк на дваiх — тату i сабе. Што тады рабiць са старым помнiкам? Вы казалi, што з могiлак нiчога нельга прывозiць дадому...

— Прывязiце яго дахаты, але не выкарыстоўвайце нi для якiх бытавых патрэб. Дахаты — гэта не азначае ў дом, на тэрыторыю той прасторы, дзе вы самi жывяце. Знайдзiце яму месца на тэрыторыi двара, у свiране i г.д. Можа, потым пералiцуеце i ён яшчэ саслужыць каму-небудзь службу.

*— Добры дзень! Турбуе Смаргонскi раён, Тамара Фёдараўна. Бацькi жанiха аддалi маладым свае пярсцёнкi. Самi бацькi з гэтымi пярсцёнкамi не вянчалiся, а маладыя павянчалiся... Жыццё ў iх нешта не складваецца... Што вы параiце з пярсцёнкамi рабiць?

— Пазбаўляцца пярсцёнкаў не варта. Яны цягнуць за сабой бяду толькi, калi бацькi доўгi час не пражылi — разышлiся або нехта з iх заўчасна памёр. Наадварот, перадача пярсцёнкаў ад бацькоў дзецям заўсёды лiчылася добрай традыцыяй. Асаблiва калi бацькi пражылi разам 25 або 50 гадоў.

*— Ушачы, Кацярына Уладзiмiраўна. Калi хавала мацi, то перавяслы, якiмi звязваюць рукi-ногi, я пакiнула ў сябе. Але ж цяпер не памятаю, куды iх падзела. Чула, што гэтыя перавязы трэба было на Радаўнiцу падзахаваць у магiлу.

— Наогул перавяслы можна захоўваць дома. Яны дапамагаюць лячыць, напрыклад, суставы. Але я заўсёды папярэджваю: калi ў вашым доме ёсць на выданнi хлопец цi дзяўчына, то яны не створаць сям’ю да таго часу, пакуль перавяслы будуць захоўвацца ў хаце.

— У мяне ёсць такая дзяўчына — ёй 20 гадоў... Але ж у тым i праблема, што не магу знайсцi тыя перавяслы. Iх няма на тым месцы, дзе я iх паклала.

— Або шукайце, або ведайце, што наклiкаеце непрыемнасцi на дзяўчыну.

— А як iх адвесцi?

— Толькi шукаць. Бо калi iх нехта скраў, гэта можа пагражаць яшчэ горшай бядой для сям’i.

— Падкажыце, калi ласка, дзе можна набыць вашы кнiгi?

— Праз месяц будзе трэцяе выданне нашай кнiжкi, пазванiце ў рэдакцыю газеты "Звязда" па нумары 292 21 03. Я перадам вам праз рэдакцыю столькi экзэмпляраў, колькi трэба.

*— Надзея Аляксееўна з Лельчыц турбуе. Хочам пахрысцiць унука, але хросная аказалася цяжарнай...

— Выбiрайце, калi ласка, другую.

— Недзе вычытала, што ложак у спальнi павiнен стаяць так, каб толькi не галавой на захад.

— Правiльна. Таму што галавой на захад кладуць нябожчыкаў.

— Але ж не магу даказаць гэта нi сыну, нi нявестцы.

— Пажывуць — самi пераканаюцца, што няправiльна робяць. Але ж лепш, як чакаць непрыемнасцяў, знайдзiце патрэбныя словы, паспрабуйце пераканаць у сваёй праўдзе.

Святлана БАРЫСЕНКА i Наталля КАРПЕНКА. (Працяг будзе).

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi адказваюць загадчык кафедры этналогii i фальклору Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта культуры i мастацтваў, кандыдат фiлалагiчных навук Я
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика