"Афарбаванае палiва на санiтарна-гiгiенiчныя ўмовы працы i пражывання не ўплывае"
"Афарбаванае палiва на санiтарна-гiгiенiчныя ўмовы працы i пражывання не ўплывае"
Рэха публікацыi У нумары "Звязды" ад 28 сакавiка пад рубрыкай "Пытальнiк" быў змешчаны лiст чытача С.В. Пратасевiча з вёскi Вароцiшчы Уздзенскага раёна, якi атрымаў загаловак "Цi ёсць уплыў на здароўе ад падфарбаванага палiва?" Ад iмя механiзатараў i вадзiцеляў РСУП "Саўгас Гарадок" заяўнiк уздымаў праблему выкарыстання ў сельскай гаспадарцы памянёнага падфарбаванага палiва, дакладней, уплыву яго на здароўе вяскоўцаў. "...Колькi шкодных рэчываў (i якiх) выкiдваецца ў атмасферу i людзям пад нос ад пафарбаванага хiмiяй каляровага палiва. Выхлапныя газы настолькi смярдзючыя, што па вулiцы немагчыма прайсцi, калi праедзе МАЗ цi трактар. На мехдвары, калi працуе тэхнiка, немагчыма знаходзiцца, чаго раней не было: патрэбен процiвагаз. Людзi хвалююцца за ўласнае здароўе i здароўе сваiх дзяцей... Сiмптомы пасля кантакту з выхлапнымi газамi такiя: сухасць у роце, часам болi ў грудзях, балiць галава". Гэта невялiкiя вытрымкi з другога лiста чытача. Першы быў накiраваны ў абласны камiтэт прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, адказам якога заяўнiк застаўся незадаволены. Высветлiць сiтуацыю па тэлефоне ў рэдакцыi, нягледзячы на звароты ў шэраг афiцыйных iнстанцый, не атрымалася (напрыклад, раённы цэнтр гiгiены i эпiдэмiялогii не акрэдытаваны на правядзенне замераў паветра на тэрыторыi населеных пунктаў i працоўных месцах). Таму газета мусiла звярнуцца па дапамогу ў Мiнiстэрства аховы здароўя. Але першым мы атрымалi адказ з Мiнскага абласнога камiтэта прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя. "З мэтай недапушчэння крадзяжу палiва ў сельгаспрадпрыемствах, па даручэннi ўрада, канцэрн "Белнафтахiм" ажыццяўляе падфарбоўванне палiва: у зялёны колер — дызельнага, у сiнi — бензiну. Лабараторыi Мiнскага абласнога камiтэта прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя не займаюцца кантролем якасцi палiва, а кантралююць утрыманне забруджвальных рэчываў у дымавых газах аўтамабiляў. Улiчваючы, што выкiды ад транспартных сродкаў складаюць каля 70 працэнтаў ад агульных выкiдаў забруджвальных рэчываў у цэлым па вобласцi, кантролю гэтых выкiдаў надаецца асаблiвая ўвага. Штогод праводзiцца экалагiчная аперацыя "Чыстае паветра". Мэта аперацыi — знiжэнне шкодных выкiдаў аўтатранспарту ў атмасферу. Асноўныя намаганнi аперацыi скiраваныя на праверку паветраахоўнай дзейнасцi аўтапрадпрыемстваў i транспартных сродкаў ва ўмовах дарожнага руху...". Па сутнасцi ж праблемы, якую ўздымаў у сваiх лiстах С.В. Пратасевiч, адказ паступiў ад намеснiка мiнiстра аховы здароўя — галоўнага дзяржаўнага санiтарнага ўрача краiны В.I. Качан. "Мiнiстэрствам аховы здароўя разгледжаны зварот на адрас рэдакцыi на нездавальняючыя санiтарна-гiгiенiчныя ўмовы працы i пражывання з выездам на месца i правядзеннем лабараторна-iнструментальных даследаванняў паветра рабочай зоны i атмасфернага паветра ў в. Вароцiшчы на вул. Цэнтральная, 11. Па сутнасцi пастаўленых пытанняў паведамляем, што афарбоўванне аўтамабiльнага палiва адбываецца ў адпаведнасцi з загадамi канцэрна "Белнафтахiм" ад 28.09.2007 г. № 801 i ад 22.11.2007 г. № 908 у мэтах павышэння эфектыўнасцi выкарыстання гаруча-змазачных матэрыялаў у сельскагаспадарчых арганiзацыях рэспублiкi. Фарбавальнiкi, што выкарыстоўваюцца для iдэнтыфiкацыi бензiнаў, дызельнага палiва i мазуту, вырабляецца ў адпаведнасцi з еўрапейскiмi стандартамi i маюць сертыфiкат бяспекi. Iнфармацыя пра фарбавальнiкi, што выкарыстоўваюцца, даведзена да ведама механiзатараў i вадзiцеляў, а таксама размешчана на стэндзе па ахове працы i тэхнiцы бяспекi. Па вынiках лабараторна-iнструментальных даследаванняў, перавышэнняў гранiчна дапушчальных канцэнтрацый хiмiчных рэчываў на рабочых месцах трактарыста i вадзiцеля аўтамабiля РСУП "Саўгас Гарадок", а таксама ў атмасферным паветры каля дома № 11 па вул. Цэнтральнай у в. Вароцiшчы не выяўлена. Атрыманыя вынiкi даследаванняў сведчаць, што негатыўны ўплыў на санiтарна-гiгiенiчныя ўмовы працы i пражывання насельнiцтва пры выкарыстаннi афарбаваных гаруча-змазачных матэрыялаў для аўтатранспартных сродкаў у РСУП "Саўгас Гарадок" адсутнiчае".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нумары "Звязды" ад 28 сакавiка пад рубрыкай "Пытальнiк" быў змешчаны лiст чытача С.В. Пратасевiча з вёскi Вароцiшчы Уздзенскага
|
|