21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Свеціць сонейка ў доме...

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Свеціць сонейка ў доме...

Не адно. Сем. А можа i восьмае свае праменьчыкi пусцiць. Бо як ужо ўвiшна абходжвае маму Жану Уладзiмiраўну гэты маленькi хiтрун Іллюша. Наш Максiмка, кажа, такi харошанькi, такi харошанькi. Давайце з’ездзiм да яго ў Мазыр, гасцiнцы завязём.

Жанчына ў адказ усмiхаецца, пяшчотна гладзiць хлапчука па галоўцы i абяцае: з’ездзiм, толькi вось з татам пагаварыць трэба, ён жа будзе за рулём аўтамабiля. Хай толькi вольны час займее. А сама думае, што прапанова Iллюшы — гэта не проста словы, а, калi шчыра, дык намёк на тое, каб i яго брацiка сям’я Юмагужыных прыняла да сябе. Як гэта два гады таму было з iмi, Iллюшам, Андрэйкам i Алеськай. Тады яна, Жана Уладзiмiраўна, i яе муж Радзiк Уралавiч наведалiся ў Жлобiнскi сацыяльны прытулак i ўзялi ў сваю сям’ю траiх сiрот. Яны даведалiся, што iх бацька, якi ўстойлiва трапiў у залежнасць ад "зялёнага змея", загiнуў у полымi пажару, а мацi, не адстаючы ад яго ў распiццi алкагольнай атруты, пасля смерцi апошняга яшчэ больш улягла ў яе, за што i пазбавiлася бацькоўскiх правоў. Трое дзяцей апынулiся ў Жлобiнскiм сацыяльным прытулку, а двое самых маленькiх — Веранiка i Максiмка — у Мазырскiм дзiцячым доме. Веранiку праз нейкi час удачарыла адна сям’я, а Максiмка застаўся ў той дзяржаўнай установе.

Суседзi i знаёмыя здзiўлялiся ўчынку Юмагужыных, не разумелi iх: у сям’i — чацвёра дзяцей, навошта яшчэ траiх браць? Навошта абцяжарваць сябе лiшнiмi клопатамi?

— А што тут думаць было, — сказала ў размове са мной Жана Уладзiмiраўна, — калi я з дзяцiнства хацела, каб у мяне, акрамя брата Алега, з’явiлiся некалькi сястрычак i брацiкаў. Толькi нашы бацькi (а родам мы з вёскi Салтанаўка Жлобiнскага раёна) думалi iнакш. Тады я спрабавала ўгаварыць маму прыняць у нашу сям’ю хоць бы адну дзяўчынку, сяброўкай яна была б мне. Ды не атрымалася. I я вырашыла: у маёй сям’i, калi вырасту i выйду замуж, будзе шэсць дзяцей. А можа i больш.

Тут Жана Уладзiмiраўна ўсмiхаецца i выдае:

— Калi я знаёмiлася з хлопцамi i яны потым нейкi час заляцалiся да мяне, гаварыла iм: у мяне будзе шэсць дзяцей. Дык, уявiце, яны, як гавораць у народзе, паварочвалi аглоблi.

— А як Радзiк аднёсся да сказанага? Дзе вы пазнаёмiлiся?

— Пазнаёмiлiся тут, у Жлобiне. Я працавала кандуктарам у аўтобусе, а ён, прыехаўшы спачатку ў госцi да сястры з Башкiрыi, уладкаваўся затым на БМЗ штабелiроўшчыкам, цяпер жа ён — брыгадзiр калектыву па адгрузцы металу. Знаёмства адбылося ў аўтобусе, калi я выдавала яму бiлет на праезд. Праз год мы пажанiлiся, i калi я сказала перад тым, як ён прапанаваў стварыць сям’ю, што ў мяне двое дзяцей, то пачула: ну i што з таго? Будуць яшчэ. Усе нашы будуць.

Так i атрымалася. Жана Уладзiмiраўна нарадзiла Максiма ў 1997‑м, а затым i Аiду ў 2004 годзе, якiя з’явiлiся ў сям’i следам за Аняй i Вiталем. Спачатку ўчацвярых Юмагужыны жылi ў так званым часовым збудаваннi, а калi на свет з’явiўся Максiм, яно было заменена на пакой у iнтэрнаце. Аiда ж нарадзiлася, калi Юмагужыны атрымалi чатырохпакаёвую кватэру. Будавалi яе ўзяўшы крэдыт у банку.

Няма сумнення, кажуць Жана Уладзiмiраўна i Радзiк Уралавiч, што ў iх сям’i з’явiлiся б яшчэ дзецi, толькi ўрачы з-за пагаршэння здароўя жанчыны не рэкамендавалi ёй больш нараджаць. I тады Юмагужыны адправiлiся ў сацыяльны прытулак.

— Я выхоўваўся ў дзiцячым доме, — расказвае Радзiк Уралавiч, — i ведаю, што гэта такое. Як бы там нi было добра, колькi б нi старалiся яго работнiкi, але ўсё роўна дзецям у сям’i ўтульней, цяплей. Тут яны хутчэй набiраюць раўнавагу, забываючы пра тое, што раней з iмi было, як жылося.

А жылося Iллi, Андрэю, Алесi, Веранiцы, Максiму вой як дрэнна. Бацька вечна п’яны i злосны. Толькi i ведаў, што крычаць ды лаяцца. А мацi за iм — наўздагон. Дзецi галодныя, запушчаныя, прадастаўленыя самi сабе. З ежы ведалi бульбу, яблыкi ды яшчэ тое-сёе. Калi трапiлi ў сям’ю Юмагужыных, думалi, што радыска — гэта ягады. I не дзiўна: у бiялагiчных бацькоў агарод пустазеллем зарос, дзяцей да працы яны не прывучалi, ды i самi ад работы збягалi. А спаць клалiся дзецi не распранаючыся.

Цi былi ў Жаны Уладзiмiраўны i Радзiка Уралавiча апасеннi, што iхнiя бiялагiчныя дзецi не будуць канфлiктаваць з прыёмнымi? Не, не было. Бо перш чым зрабiць гэты важны крок, бацькi параiлiся з iмi як з дарослымi, пастаралiся растлумачыць, чаму гэта трэба. I яны ўсё зразумелi. Прыёмная мама прайшла навучанне на спецыяльных курсах, дзе вопытныя педагогi i псiхолагi рыхтавалi такiх, як яна, да новай мiсii. Гэта, аднак, не азначала, што ўсё атрымлiвалася гладка, нiбы на паперы. У прыёмных дзяцей не было нiякага iншага адзення, акрамя таго, у якiм яны прыйшлi з прытулку. Трэба было купiць яго, i Жана Уладзiмiраўна паехала за iм ва ўкраiнскi горад Хмяльнiцкi, дзе яно каштуе танней. Трэба было адвучыць прыёмных дзяцей ад шкодных звычак: лiчыць, што ўсё, што знаходзiцца на вулiцы цi ў двары — гэта iхняе, што можна з дому, з кватэры выносiць цацкi i не прыносiць iх назад, пакiдаючы дзе папала. Трэба было падлячыць iх, бо яны кiдалiся ў сне ў плач, пэўна, успамiнаючы, як на iхнiх вачах згарэў бацька.

Трэба было навучыць Андрэйку нармальна хадзiць, бо ён чамусьцi хадзiў на паўсагнутых нагах i не размаўляў. Тут знайшлася работа не толькi для прыёмных бацькоў, але i для медыкаў, i педагогаў. Трэба было растлумачыць усiм траiм пра тое, што не трэба баяцца дарослых, калi яны працягваюць у iхнi бок руку. Яны не будуць бiць iх, а проста хочуць пагладзiць па галоўцы. I гэтак далей.

Сёння тыя цяжкасцi мiнулi. Але колькi вытрымкi, колькi такту i старання трэба было прыкласцi Жане Уладзiмiраўне i Радзiку Уралавiчу для таго, каб пераадолець iх. Каб зрабiць жыццё дзяцей дастойным, каб у iх былi маленькiя i вялiкiя радасцi. Чужых дзяцей не бывае, сцвярджаюць Юмагужыны. Такой градацыi ў iх няма. Усе сямёра — iхнiя, свае, родныя.

Аня — старэйшая, вучыцца ў Гомелi ў каледжы бытавога абслугоўвання, хоча быць мадэльерам-канструктарам адзення, любiць паэзiю i нават спрабуе сама складаць вершы. Вiталь — дзесяцiкласнiк, ва ўсiм дапамагае бабульцы, якая жыве асобна. Максiм любiць майстраваць, забiрае дзяцей з садка (Аiду, Андрэя i Алесю). Iлля ўжо школьнiк i з’яўляецца цi не першым памочнiкам мамы Жаны. Дарэчы, прыёмныя дзецi ўжо прывыклi да таго, што новы тата Радзiк не цураецца нiякай хатняй працы, у тым лiку i мыцця посуду. Такога ў iхняй ранейшай сям’i быць не магло.

Наогул, сям’я Юмагужыных ва ўсiм стараецца быць разам. У вёсцы Чацвярня ў iх — дом-дача, дзе яны i працуюць, i адпачываюць на  прыродзе. У кватэры — поўны дастатак. Ёсць мiкрахвалевая печ, пральная машына, два тэлевiзары, чатыры веласiпеды, хатнi кiнатэатр, мэбля. А нядаўна сям’я набыла легкавушку, на якой i збiраецца з’ездзiць у Мазыр да маленькага Максiмкi.

— Прыёмныя дзецi ўжо прывыклi да новай абстаноўкi, да той пяшчоты i душэўнага цяпла, якiя пануюць у сям’i, якiя не абмiнаюць iх, дзяцей з цяжкiм лёсам, — гаворыць Жана Уладзiмiраўна. — Але яшчэ сцiскаюцца iхнiя сэрцайкi, калi нас запрашаюць на святочныя сустрэчы ў той самы прытулак. Тады яны сцiшана i насцярожлiва, зазiраючы мне ў вочы, пытаюць, цi не пакiну я iх там? Не, не, мае родныя, мае дарагiя, не пакiну. I Радзiк Уралавiч, з якiм мне пашанцавала ў жыццi, таксама той жа думкi. Усё ў нашай кватэры — для вас. I мы, бацькi, таксама — для вас.

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не адно. Сем. А можа i восьмае свае праменьчыкi пусцiць. Бо як ужо ўвiшна абходжвае маму Жану Уладзiмiраўну гэты маленькi хiтрун Іллюша. Наш Максiмка,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика