Ток даваў святло і бiў рыбу
Ток даваў святло і бiў рыбу
Менавiта такую "канструкцыю" выявiлi супрацоўнiкi дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Нацыянальны парк "Нарачанскi" на беразе возера Нарач паблiзу рэстарана. 700 метраў проваду (з iх 400 метраў праходзiла пад зямлёй) былi падключаны да мачты вулiчнага асвятлення. Пры ўключэннi святла ток падаваўся i на провад у вадзе. Апошнi быў адключаны i канфiскаваны. А з дна возера паднялi 138 асобiнаў розных вiдаў рыбы (у тым лiку 129 асобiнаў вугра) агульнай вагой 81 кiлаграм. Урон зламыснiкамi быў нанесены ў асаблiва буйным памеры — каля 2000 базавых велiчынь (70 мiльёнаў рублёў). Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта такую "канструкцыю" выявiлi супрацоўнiкi дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Нацыянальны парк "Нарачанскi" на беразе
|
|