21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Падкормка бульбы

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падкормка бульбы

"Якiя ўгнаеннi лепш уносiць пад бульбу i калi гэта рабiць"?

Кацярына Шуляк,  

Барысаўскi раён.

Для таго, каб бульба расла i давала ўраджай, патрэбны як арганiчныя, так i мiнеральныя ўгнаеннi. Арганiчныя: гной (вадкi, паўвадкi, на саламянай падсцiлцы, торфагноевыя кампосты, птушыны памёт), зялёныя ўгнаеннi i iншыя аказваюць станоўчы ўплыў на бiялагiчную актыўнасць i фiзiчную ўласцiвасць глебы.

Прытрымлiваючыся рэкамендацый Iнстытута бульбаводства, на пясках і супесях лепш за ўсё арганiчныя ўгнаеннi ўносiць вясной, бо ўнесеная пад зiму частка пажыўных рэчываў лёгка вымываецца, а вось на цяжкiх глебах больш спрыяльна арганiчныя ўгнаеннi ўносiць увосень.

З мiнеральных угнаенняў раслiны атрымлiваюць пажыўныя рэчывы — азот, фосфар, калiй, кальцый, бор, медзь — у самы раннi перыяд росту i развiцця. Прымяняюцца ўгнаеннi i для павышэння ўстойлiвасцi бульбы да хвароб.

З калiйных угнаенняў найбольш распаўсюджаны хлорысты калiй. Ён выпускаецца ў выглядзе гранул цi буйназярнiстых крышталiкаў. Уносiць яго рэкамендуецца ўвосень пад перакопку, каб знiзiць адмоўнае ўздзеянне хлору. Больш прыдатныя для бульбы бясхлорныя формы калiйных угнаенняў: сернакiслы калiй, калiмагнэзiя. Яны паляпшаюць якасныя паказчыкi харчовай i насеннай бульбы. Уносiць iх у глебу трэба пераважна вясной.

Пры недахопе азоту аслабляецца рост раслiны, знiжаецца ўраджай i колькасць крухмалу ў клубнях. Лiшак азоту прыводзiць да змянення перыяду вегетацыi, празмернага росту тканак. Сярод азотных угнаенняў найбольшая доля належыць амiячнай салетры i мачавiне. Лепшым азотным угнаеннем для бульбы з’яўляецца сульфат амонiю. Iстотнага росту ўраджайнасцi пры яго ўнясеннi не назiраецца, але павышаецца якасць клубняў, павышаецца ўтрыманне ў iх крухмалу, яны менш паражаюцца паршой.

Фосфар садзейнiчае развiццю каранёвай сiстэмы на раннiх этапах росту бульбы i паскарае яе выспяванне. Асноўныя фосфарныя ўгнаеннi — суперфасфат i сульфат амонiю.

Да комплексных угнаенняў адносiцца попел дроў, саломы i iншых прадуктаў арганiчнага паходжання. У попеле акрамя фосфару, калiю i кальцыю змяшчаецца магнiй, жалеза, бор, марганец, але няма хлору, таму ён з’яўляецца каштоўным угнаеннем. Уносiцца попел пры асноўнай апрацоўцы глебы або як падкормка.

Устаноўлены ўплыў мiкраэлементаў на паскарэнне развiцця раслiн, працэсаў плодаўтварэння. Мiкраэлементы садзейнiчаюць больш ранняму накапленню масы клубняў, павялiчваюць ураджайнасць бульбы. Найбольш важнымi мiкраэлементамi для бульбы з’яўляюцца бор, медзь, цынк. Калi iх не хапае клубням, лупiны робяцца шурпатымi, растрэскваюцца, ствараюцца спрыяльныя ўмовы для пранiкнення хвароб, у прыватнасцi, паршы.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Якiя ўгнаеннi лепш уносiць пад бульбу i калi гэта рабiць"?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика