21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Тэрапія" для "збочыўшых" бацькоў

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Тэрапія" для "збочыўшых" бацькоў

Штотыдзень спецыялiсты аддзела сацыяльнай абароны насельнiцтва сумесна з супрацоўнiкамi аддзела па справах непаўналетнiх прыходзяць на дапамогу дзецям, якiя пакутуюць па вiне самых блiзкiх людзей на свеце. У адным з такiх рэйдаў па няўдалых сем’ях узялi ўдзел карэспандэнты газеты "Звязда". 

Праблема такiх сем’яў не страчвае актуальнасцi ("на ўлiку iнспекцыi па справах непаўналетнiх толькi Заводскага раёна Мiнска знаходзяцца 85 няўдалых сем’яў". —Н.Д.). Як правiла, дарослыя злоўжываюць алкаголем i нiдзе не працуюць, што, безумоўна, адбiваецца на дзецях. Малыя прадастаўлены самi сабе, галадаюць, хварэюць, прагульваюць урокi.

— Нярэдка прыязджаем у разгар чарговага запою, гаспадары сустракаюць нас лаянкай i пагрозамi, — расказвае па дарозе iнспектар па справах непаўналетнiх Заводскага раёна Юрый Камлевiч. — Мы ж у сваю чаргу можам забраць дзяцей у сацыяльны прытулак, калi сiтуацыя не зменiцца. Некаторыя "мамы" ў страху пазбавiцца "роднай крывiнкi" стараюцца выправiцца...

За дзiця —як за выратавальнае кола

І вось мы прыехалi па першым адрасе. За дзвярыма доўга чакаць не прымусiлi. На парозе нас сустрэў чарнявы хлопчык. Марк на днях вярнуўся з прытулку, якi на два месяцы замянiў яму родны дом. "Гаспадар" не разгубiўся: смела працягнуў руку дзядзьку мiлiцыянеру.

— А мы сёння люстру новую павесiлi, — падзялiўся сваёй радасцю хлопец.

— Чаму не ў школе? — строга пытаецца Юрый Станiслававiч.

— А я ў другую змену вучуся. Вось зараз кнiжкi расстаўлю на палiцы, яе толькi што прыбiлi, i буду збiраць ранец.

— А цi еў ты сёння што-небудзь? — спраўна выконвае сваю мiсiю iнспектар.

— Ага, — сказаў Марк i з гордасцю прадэманстраваў прадукты ў халадзiльнiку.

Мацi Марка ўвесь гэты час стаяла побач з апушчанай галавой i не ўмешвалася ў размову мужчын.

Паводле слоў iнспектара, як толькi забралi сына, жанчына, якая да гэтага "не прасыхала" ад гарэлкi, уладкавалася на працу, зрабiла рамонт у кватэры.

— Няхай сабе нечага не куплю, а для Марка буду рабiць усё магчымае, апошняе аддам сыну, — сказала яна, праводзячы нас да дзвярэй.

***

Парадавала i другая сям’я, да якой мы завiталi. Каля месяца таму iх дзяцей забралi ў прытулак. Цяпер жанчына прыводзiць кватэру ў належны стан: клеiць шпалеры, мые столь, наводзiць парадак у шафах.

— Былi б грошы, даўно б рамонт завяршыла. Дворнiкам у дзiцячым садку уладкавалася, амаль усю зарплату аддаю дзяржаве на ўтрыманне дзяцей. У гэтым месяцы толькi 30 тысяч засталося на жыццё. Добра, што суседка дапамагае.

— Злоўжываеце цяпер гарэлкай?

— Не п’ю я больш. Дзяцей бы вярнуць...

— Згодна з Дэкрэтам Прэзiдэнта № 18 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няў- далых сем’ях" бацькi, якiя адмаўляюцца ад выхавання сваiх дзяцей, павiнны кампенсаваць дзяржаве грошы на iх утрыманне, — гаворыць Юрый Станiслававiч. — Я лiчу, што ў дэкрэце маецца iстотная недапрацоўка. Калi за тры месяцы бацькi не выправiлiся — няхай плацяць грошы, калi ж адумалiся за гэты тэрмiн — няхай бы дзяржава ўзяла на сябе гэты абавязак. А так атрымлiваецца, што мы бацькам даём шанц выправiцца, а самi аўтаматычна заганяем iх у вугал: трэба аддаваць дзяржаве амаль увесь заробак (работа, якую iм прапаноўваюць, як правiла, малааплатная), а яшчэ i рамонт у кватэры трэба зрабiць за свой кошт. Таму пакуль што выкручваемся, як толькi можам, дапамагаем праз упраўленнi сацыяльнай абароны (сабесы) шпалерамi. Калi чалавек мае жаданне выправiцца, яму трэба даваць шанц. А такiя сем’i ёсць. Толькi за чатыры месяцы сёлета мы вярнулi ў бiялагiчныя сем’i 14 дзяцей, у мiнулым годзе — каля паўсотнi. Калi раней збiралi каля 200 матэрыялаў на пазбаўленне бацькоўскiх правоў, то летась iх было 120.

Не дом, а памыйнiца...

Нам патрэбна 110-я кватэра, але Юрый Станiслававiч набiрае на дамафоне 112. Асцярожны голас пытаецца: "Хто?" — "Мiлiцыя. Адчынiце, калi ласка".

Хоць у дом мы ўжо пранiклi з дапамогай суседкi, шанцы на тое, што гаспадары нам адчыняць, малыя.

— Там старэнькая мацi з дачкой жыве. Iх кватэра i па знешнiм выглядзе, i па паху нагадвае памыйнiцу, — гаворыць суседка. — Са сметнiцы ўсялякi хлам цягнуць. Дзiця ўжо месяц знаходзiцца ў прытулку. А яны не дбаюць i не шманаюць, як жылi, так i жывуць. I нам не салодка побач з такiмi суседзямi. Як толькi пацяплее, смурод адтуль даносiцца i мухi лётаюць.

У якасцi доказу жанчына правяла нас на свой балкон. Адтуль мы ўбачылi завалены рознымi, невядомага паходжання, рэчамi балкон негасцiнных суседзяў.

"Адчынiце, а то дзверы будзем выбiваць", — спрабаваў уздзейнiчаць на негасцiнных гаспадароў iнспектар. У адказ — нi слова, толькi чутна было, як яны пачалi барыкадзiраваць дзверы.

— Як бачыце, не па ўсiх адрасах удзельнiкаў рэйда сустракаюць прыветна. Часам, на парозе сустракае бацька "пад мухай" з малатком у руках: "Не пушчу i ўсё тут".

***

У другую кватэру "плюшкiных" нам усё ж такi пашчасцiла трапiць. Уся прастора перад уваходам у пакой гаспадынi завалена адзеннем, якое звешваецца з мэблi i ўсцiлае падлогу. Але самой "нядбайнай" мацi, на жаль, не было дома.

— Па сметнiцах зноў пабiраецца, — уздыхае сястра. — Не слухае мяне, цягне ўсё дадому. Вось цяпер дачок забралi, а яна i не думае парадак наводзiць.

Калi спускалiся ўнiз, Юрый Станiслававiч пацiкавiўся:

— Думаеце, гэта самая страшная кватэра? — Ёсць такiя, што прусакi на галаву валяцца, вокны разбiтыя i брудней, чым на вулiцы. Дзецi так i спяць на кучы вопраткi. Дык мала таго, што яны не ведаюць, што можна спаць на чыстай прасцiне i накрывацца коўдрай, яны яшчэ галадаюць. Нiколi не забуду, як малыя елi хлеб, якi мы прывезлi са сталовай. Такое адчуванне было, што яны елi не хлеб, а пернiк...

На свае вочы бачыла, як людзi, ледзь убачыўшы чалавека ў форме, пачынаюць апраўдвацца, кiдаюцца наводзiць парадак. Значыць, рэйды патрэбныя. Калi хоць адна сям’я выправiцца, задумаецца над будучыняй сваiх дзяцей — ездзiлi не дарэмна.

Месца,дзе вырашаецца iх лёс

Калi жыццё дзiцяцi робіцца невыносным i нават небяспечным, яго адпраўляюць на нейкi час (максiмум дзецi могуць знаходзiцца ў сацыяльным прытулку шэсць месяцаў) — у рэабiлiтацыйны цэнтр. Менавiта туды — ў сацыяльна-педагагiчны цэнтр з сацыяльным дзiцячым прытулкам "Утульнасць" Мiнска i Лагойскi раённы дзiцячы сацыяльны прытулак я i накiравалася пасля рэйда.

Сацыяльныя педагогi расказалi, што, чым раней будзе выяўлена i пастаўлена на ўлiк няўдалая сям’я, тым лепш для дзiцяцi. Бо часцей за ўсё ў прытулкi паступаюць педагагiчна запушчаныя дзеткi. Чым старэйшыя дзецi, тым складаней выправiць памылкi "збочыўшых" бацькоў.

— Цяпер у нас часова жывуць 19 хлопчыкаў i дзяўчатак, — расказвае псiхолаг Лагойскага раённага дзiцячага сацыяльнага прытулку Таццяна Арэф’ева. — За няпоўныя восем гадоў iснавання прытулку мы сутыкнулiся з лёсам 283 дзяцей. У асноўным гэта дзецi пры жывых бацьках, дакладней, мацi, бо большасцi з iх свайго бацькi не ведае. А калi i ведае, то ён не з’яўляецца бацькам па пашпарце, таму i не адчувае адказнасцi, i ўсё кладзецца на плечы мацi. Апошнiм часам заўважылi наступную тэндэнцыю: пачалi спiвацца маладыя мацi, 23—25 гадоў, нiколi ў нас столькi дзяцей дашкольнага ўзросту не было.

— Наш прытулак разлiчаны на 14 чалавек, — расказвае намеснiк дырэктара сацыяльна-педагагiчнага цэнтра з сацыяльным дзiцячым прытулкам "Утульнасць" Наталля Мiкалаеўна Леута. — Сёння стопрацэнтная напаўняльнасць. Дзецi вельмi добрыя, а сваiх бацькоў яны проста абагаўляюць. Была дзяўчынка, якая тут па тэлефоне выхоўвала сваю мацi: "Мама, ты не пi, табе сёння патрэбна схадзiць на работу, зрабi рамонт". Словы дачкi адскоквалi ад свядомасцi матулi, бы ад сценкi гарох: клапатлiвая дачушка стала сацыяльнай сiратой.

Традыцыйна праводзiцца дзень сям’i.

— Дзецi самi рыхтуюць канцэрт, а мы прыдумваем конкурсы, у якiх бяруць удзел як дзецi, так i бацькi. Гаворым пра дасягненнi дзяцей. Каб яны задумалiся, выправiлiся, забралi дзiця дадому. Але, што душой крывiць, маюцца выпадкi, калi дзiця трапляе да нас другi раз. Бывае так, што жанчына рэабiлiтуецца на час знаходжання дзiцяцi ў прытулку, а пасля, як толькi аддаём дзiця ў сям’ю, пачынаецца старая песня. Таму пасля таго, як вярнулi дзiця ў бiялагiчную сям’ю, на працягу 6 месяцаў кантралюем, як мацi выконвае свае абавязкi.

Надзея ДРЫЛА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штотыдзень спецыялiсты аддзела сацыяльнай абароны насельнiцтва сумесна з супрацоўнiкамi аддзела па справах непаўналетнiх прыходзяць на дапамогу дзецям
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика