Такі вось палкоўнiк?..
Такі вось палкоўнiк?..
Генеральнай пракуратурай Беларусi па матэрыялах галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекi МУС узбуджана крымiнальная справа ў дачыненнi да былога намеснiка начальнiка УУС Мiнаблвыканкама — начальнiка ўпраўлення кадраў (статс-сакратара), палкоўнiка мiлiцыi. Падазраецца 44-гадовы сталiчны жыхар у тым, што ў жнiўнi 2007 года, прадставiўшы несапраўдныя дакументы ў жыллёва-бытавую камiсiю згаданага УУС i адмiнiстрацыю Фрунзенскага раёна Мiнска, атрымаў службовую трохпакаёвую кватэру. Акрамя таго, ён падазраецца ў тым, што ў перыяд з лета мiнулага года па студзень гэтага даваў указаннi залежным ад яго па службе адказным асобам па арганiзацыi будаўнiцтва дачнага дома ў Мядзельскiм раёне, рамонту дачнага дома i будаўнiцтва лазнi ў Стаўбцоўскiм раёне з выкарыстаннем асуджаных, якiя адбывалi пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Генеральнай пракуратурай Беларусi па матэрыялах галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекi МУС узбуджана крымiнальная справа ў дачыненнi да былога намеснiка
|
|