Мільёны бухгалтара
Мільёны бухгалтара
Былому галоўнаму бухгалтару Цэнтралiзаванай бухгалтэрыi ўпраўлення адукацыi адмiнiстрацыi Фрунзенскага раёна Мiнска прад’яўлена абвiнавачанне ў крадзяжы. Паводле даных упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, следствам устаноўлена, што пад кiраўнiцтвам гэтай прадпрымальнай жанчыны дзейнiчала арганiзаваная група, у склад якой уваходзiлi адказныя асобы i iншыя супрацоўнiкi бухгалтэрыi (не менш за 5 чалавек). Карыстаючыся сваiмi паўнамоцтвамi, гэтыя людзi выкрадалi грошы ўпраўлення адукацыi, якiя выдзялялiся для выплаты зарплаты работнiкам сярэднiх школ, дзiцячага дома, дзiцячых садкоў i прыёмных сем’яў Фрунзенскага раёна. На працягу 2004—2007 гадоў у спiсы на залiчэнне зарплаты прайдзiсветы ўносiлi заведама несапраўдныя звесткi аб атрымальнiках i сумах, пасля чаго грошы пералiчвалiся ў банк на карт-рахункi саўдзельнiкаў, сваякоў i знаёмых — супрацоўнiкаў упраўлення адукацыi, якiя мелi пластыкавыя банкаўскiя карткi. Каб было зразумела, якi капiтал асеў у кiшэнях зламыснiкаў, заўважым, што штомесяц на працягу трох гадоў iмi неабгрунтавана налiчвалiся грашовыя сродкi ад 140 тысяч рублёў да 7 мiльёнаў. Агульны ж урон, нанесены аферыстамi, склаў больш за 314 мiльёнаў рублёў. Галоўны бухгалтар узята пад варту.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былому галоўнаму бухгалтару Цэнтралiзаванай бухгалтэрыi ўпраўлення адукацыi адмiнiстрацыi Фрунзенскага раёна Мiнска прад’яўлена абвiнавачанне ў крадзя
|
|