Жанчына з сеткай. Браканьерскай
Жанчына з сеткай. Браканьерскай
На жаль, колькасць выпадкаў браканьерства, нягледзячы на суровыя пакаранні, застаецца даволi вялiкiм. Мужыкоў з ружжамi цi сеткамi яны не спыняюць. А вось каб правапарушальнiкам была жанчына, такое здараецца не вельмi часта. Работнiкi Вiцебскай аблiнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету на возеры Вымна Гарадоцкага раёна быў затрыманы менавiта такi браканьер — грамадзянка, якая падчас веснавой забароны на лоўлю рыбы здабывала яе забароненымi прыладамi, сеткамi. Канфiскаваны тры сеткi агульнай даўжынёй 155 метраў i 59 асобiнаў розных вiдаў рыбы. Урон прыродным рэсурсам склаў больш за 1,9 мiльёна рублёў. На месца, як i належыць, выклiкалася следча-аператыўная група мясцовага РАУС, пасля матэрыялы былi накiраваны ў пракуратуру Вiцебскай вобласцi для разгляду пытання аб узбуджэннi крымiнальнай справы. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На жаль, колькасць выпадкаў браканьерства, нягледзячы на суровыя пакаранні, застаецца даволi вялiкiм.
|
|