21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Банда "бамбiла" катэджы

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Банда "бамбiла" катэджы

На слыху

 

У Вiцебску затрымана крымiнальная група, якая на працягу некалькiх гадоў займалася крадзяжамi з элiтных катэджаў, дамоў, кватэр у абласным цэнтры, Вiцебскiм i Гарадоцкiм раёнах. Тры беспрацоўныя зладзеi прымянiлi цэлыя "тактычныя схемы" па маскiроўцы, знiшчэннi таго, што магло вывесцi на iх мiлiцыю.

Як паведамiў "Звяздзе" намеснiк начальнiка Упраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю па Вiцебскай вобласцi Юрый Шыянкоў, падазроныя ва ўчыненнi злачынстваў затрыманы пры збыце скрадзенага. А "пастаўлялi" яны розныя будаўнiчыя матэрыялы, бытавую тэхнiку праз знаёмых. Некаторыя рэчавыя доказы — будматэрыялы: шпалеры, ламiнаваныя падлогi ўжо выкарыстаныя тымi, хто рабiў рамонт. Зразалi нават газавыя катлы. Зладзеi падазраюцца ва ўчыненнi больш як 60 крадзяжоў. Зараз падлiчваюцца агульныя страты, прычыненыя iмi. Сярод канфiскаванага — нават батарэi, халадзiльнiк, газавая плiта. Адзiн з бандытаў сачыў, каб нiшто не перашкодзiла ўчыненню злачынства. Яго напарнiкi здымалi сучасныя шклопакеты з вокнаў i траплялi ўнутр памяшканняў. Грузiлi cкрадзенае на аўто i знiкалi з месца злачынства. Нiколi не "бамбiлi" катэджы, дзе, на iх думку, магла быць усталявана сiгналiзацыя. Потым выкiдвалi сваё адзенне, абутак, у якiя былi апранутыя падчас сваiх чорных спраў. Нават шыны здымалi з аўто, мянялi на новыя. А пачыналася ўсё ў лiстападзе 2006 года з крадзяжу звычайнай... цэглы. За сваю крымiнальную дзейнасць затрыманым свецiць ад 3 да 12 гадоў пазбаўлення волi.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вiцебску затрымана крымiнальная група, якая на працягу некалькiх гадоў займалася крадзяжамi з элiтных катэджаў, дамоў, кватэр у абласным цэнтры, Вiц
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика