21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр Лукашэнка: Адкрыццё завода газетнай паперы ў Шклове — рэальнае выкананне дзяржпраграмы раз

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка: Адкрыццё завода газетнай паперы ў Шклове — рэальнае выкананне дзяржпраграмы развіцця малых гарадоў

Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак" у Шклове даручыў завяршыць рэканструкцыю гэтага прадпрыемства да мая 2010 года.

Пачнецца тэхпераўзбраенне ў гэтым годзе. Інвестыцыйны кошт праекта ацэньваецца ў $34,1 млн. У прыватнасцi, на фабрыцы будзе ўстаноўлена папераробная машына па выпуску канкурэнтаздольнай паперы санiтарна-гiгiенiчнага прызначэння, а таксама сучасная машына па вытворчасцi гафрыраванага кардону, абсталяванне па вырабу скрынак з яго. Для рэалiзацыi праекта плануецца прыцягненне крэдытных рэсурсаў у аб’ёме $15 млн на 4—5 гадоў. Усё гэта дасць магчымасць павялiчыць рэнтабельнасць рэалiзаванай прадукцыi з цяперашнiх 7 працэнтаў да 17—20 працэнтаў у перспектыве.

Работа завода газетнай паперы ў Шклове забяспечыць рацыянальнае выкарыстанне сыравiнных рэсурсаў. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на адкрыццi РУП "Завод газетнай паперы" ў Шклове.

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў: "Мы раней балансавую драўнiну вывозiлi ў Калiнiнград, цяпер гэту драўнiну будзем перапрацоўваць тут".

Паводле яго слоў, у Шклове створана прадпрыемства замкнёнага цыкла: шчэпкi iдуць на вытворчасць паперы, кара — на абаграванне тэрыторыi. Таксама паралельна вырабляюцца зборныя драўляныя дамы i клееныя вырабы з драўнiны. "Плануецца ў будучым годзе выпускаць 250 драўляных дамоў сядзiбнага тыпу", — паведамiў Прэзiдэнт. Палавiна лёгкай мелаванай паперы, што будзе вырабляцца на заводзе газетнай паперы ў Шклове, пойдзе на экспарт.

"Мы не толькi насыцiм унутраны рынак гэтай прадукцыяй, але i плануем палавiну яе прадаваць на мiжнародных рынках, i магчымасцi для гэтага ёсць, — сказаў кiраўнiк дзяржавы. — Сёння краiны СНД, Блiзкага Усходу гатовы купляць шклоўскую паперу. Адпаведныя перагаворы вядуцца i з Iранам".

У перспектыве Прэзiдэнт не выключае магчымасцi продажу гэтага прадпрыемства замежнаму iнвестару.

Адкрыццё завода газетнай паперы ў Шклове з’яўляецца рэальным выкананнем дзяржаўнай праграмы развiцця малых i сярэднiх гарадоў Беларусi, заявiў Прэзiдэнт краiны.

Паводле яго слоў, сённяшняе мерапрыемства значнае для рэспублiкi i сведчыць аб тым, што дзяржаўная праграма развiцця малых гарадоў i пасёлкаў рэалiзуецца.

"Мы пабудавалi гэтыя вытворчасцi, даручылi да канца будучага года поўнасцю рэканструяваць старую фабрыку ("Спартак". — Заўвага БЕЛТА)", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, ён паведамiў, што ў блiжэйшы час у Шклове будзе пабудаваны новы малаказавод.

Пэўнае развiццё атрымала i сацыяльная сфера. У прыватнасцi, для работнiкаў завода газетнай паперы пабудавана два дамы (120 кватэр). Такiм чынам, працаваць сюды могуць прыязджаць спецыялiсты з iншых раёнаў рэспублiкi, а таксама з-за мяжы.

У Беларусi ўжо рэанiмаваны буйныя i сярэднiя прадпрыемствы, i на працягу блiжэйшых 2-3 гадоў неабходна завяршыць гэты працэс у малых i сярэднiх гарадах.

Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, Беларусь павiнна максiмальна выгадна выкарыстоўваць iснуючыя прыродныя рэсурсы, перш за ўсё лес. Ён адзначыў, што завод газетнай паперы ў Шклове ўяўляе сабой вытворчасць сусветнага ўзроўню, прычым яна мае безадходны цыкл работы. "Гэта валютны праект, заробленыя грошы пойдуць на развiццё Шклоўскага раёна", — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

"Раней на сотнi мiльёнаў долараў мы завозiлi з-за мяжы тое, што маглi рабiць у сябе", — сказаў Прэзiдэнт i растлумачыў, што ў Беларусi ёсць неабходныя лясныя рэсурсы для развiцця такой дрэваперапрацоўчай вытворчасцi. "Было прынята рашэнне аб тым, што наша багацце — лес — мы не будзем вывозiць за межы краiны, прадаваць за капейкi", — дадаў ён.

Завод газетнай паперы ў Шклове пабудаваны замест 5 гадоў за 2 гады. Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, тэрмiны будаўнiцтва былi скарочаны, таму што ў iншым выпадку гэта вытворчасць абышлася б у некалькi разоў даражэй.

"Завод ёсць. Трэба пачынаць работу. Прадпрыемства не павiнна спыняцца нi на суткi", — запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзiдэнт таксама падзякаваў праекцiроўшчыкам, будаўнiкам, усiм, хто ўдзельнiчаў у стварэннi новага прадпрыемства. Асаблiвую ўдзячнасць ён выказаў прадстаўнiкам замежных кампанiй, якiя ажыццяўлялi мантаж i наладку абсталявання.

Аляксандр Лукашэнка лiчыць неабходным удзялiць прыярытэтную ўвагу развiццю будаўнiчай галiны Беларусi. Як падкрэслiў Прэзiдэнт, наведваючы аб’екты прамысловасцi Шклова, цяпер у свеце назiраецца будаўнiчы бум, i Беларусь павiнна гэта выкарыстаць.

"У будаўнiчую сферу неабходна ўкладаць сродкi ў прыярытэтным парадку", — сказаў кiраўнiк дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка асаблiва падкрэслiў, што ў гэтай пяцiгодцы неабходна дабудаваць усе аб’екты згодна з iснуючымi планамi.

У час наведвання Шклова кiраўнiк дзяржавы наведаў новую дрэваапрацоўчую вытворчасць, якая ўваходзiць у склад РУП "Завод газетнай паперы", дзе вырабляюцца драўляныя дамы i клееныя вырабы з драўнiны па сучасных тэхналогiях. Яе вытворчая магутнасць складае 250 камплектаў дамоў, 15 тыс. куб.м шматслойнага клеенага бруса i бэлек, 23,65 тыс.куб.м струганага паганажу ў год. На аб’екце выкарыстоўвалася сучаснае еўрапейскае абсталяванне, у тым лiку з Францыi, Аўстрыi, Лiтвы.

Як быў праiнфармаваны Прэзiдэнт, вытворчасць драўляных дамоў з клеенага бруса — вельмi перспектыўны праект. Дом з драўнiны — найбольш экалагiчнае жыллё, таму што дрэва рэгулюе вiльготнасць памяшкання i мае антысептычныя i антытаксiчныя ўласцiвасцi. Для вырабу брусавых дамоў прымяняецца як цэльная, так i клееная драўнiна хвойных парод.

Паводле слоў спецыялiстаў, iснуючае на вытворчасцi праграмнае забеспячэнне дае магчымасць распрацаваць iндывiдуальныя праекты дамоў, якiя прапануюцца для будаўнiцтва. Як чакаецца, завод выйдзе на поўную магутнасць вытворчасцi газетнай паперы — 40 тыс. тон — у 2010 годзе.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак" у Шклове даручыў завяршыць рэканструкцыю гэтаг
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика