"Чаўнакі" ўзялi тайм-аўт
"Чаўнакі" ўзялi тайм-аўт
Пасля ўвядзення абмежаванняў на ўвоз тавараў для асабiстага карыстання знiклi чэргi на мяжы Беларусi з Лiтвой i Польшчай Прадстаўнiкоў гэтак званага "чаўночнага бiзнэсу", вiдаць, не на жарты напалохалi дадатковыя меры кiраўнiцтва Дзяржаўнага мытнага камiтэта (ДМК) аб узмацненнi кантролю за перамяшчэннем праз мяжу рэчаў для асабiстага карыстання. Нагадаю, што з 15 мая на шляху памянёных катэгорый грамадзян была створана "лiмiтная заслона". Для тых, хто пастаянна, у мэтах асабiстага абагачэння ездзiць у блiзкае замежжа, вызначаны строгiя нормы ўвозу адзення, бытавой тэхнiкi i iншых рэчаў. У прыватнасцi, калi чалавек ездзiць за мяжу часцей чым 1 раз у тыдзень, то яму дазволена бесперашкодна, а, дакладней, без выплаты пошлiны, увезцi толькi адно найменне тавару для асабiстага карыстання. Раз у тыдзень можна захапiць не больш за тры найменнi тавараў, раз у месяц — не больш за 5 найменняў, раз у 2 месяцы — не больш за 10 найменняў. Штомесяц i раз у 2 месяцы дазволена iмпартаваць для асабiстага карыстання па адной адзiнцы бытавой тэхнiкi i прадметаў доўгатэрмiновага карыстання: верхняга адзення, абутку. Ахвотнiкаў праверыць пiльнасць айчынных мытнiкаў у першыя днi дзеяння гэтых нормаў iндывiдуальнага iмпарту не знайшлося. "Чаўнакi" вырашылi не рызыкаваць. Як адзначыў падчас сустрэчы з журналiстамi намеснiк старшынi Дзяржаўнага мытнага камiтэта Беларусi Сяргей Барысюк, у сувязi з тайм-аўтам "чаўнакоў" фактычна знiклi чэргi на мяжы Беларусi з Лiтвой i Польшчай. Напрыклад, у пункце пропуску "Баброўнiкi — Бераставiца", што на беларуска-польскай мяжы, плынь фiзiчных асобаў зменшылася ў 2,5 раза. Сяргей Барысюк паведамiў, што нiякiх спрэчных сiтуацый памiж мытнiкамi i грамадзянамi, якiя перавозяць тавары праз мяжу, пакуль не было. На яго думку, людзi былi добра праiнфармаваныя аб тым, якую колькасць тавараў можна iмпартаваць. Адказваючы на пытанне "Звязды", цi не рыхтуюцца беларускiя мытнiкi да магчымай пераарыентацыi айчынных "чаўнакоў" на "шэры iмпарт" тавараў з Расii, Сяргей Барысюк запэўнiў, што як толькi такая праблема ўзнiкне, то будуць прыняты адэкватныя меры. Якiя гэта будуць меры, прадстаўнiк ДМК не ўдакладнiў. Ён толькi адзначыў, што пытанне аб стварэннi беларускiх мытных пастоў на мяжы з Расiяй не разглядаецца. Затое ў найблiжэйшых планах кiраўнiцтва ДМК — павышэнне заробку шараговым iнспектарам. Паляпшэнне дабрабыту мытнiкаў павiнна зменшыць шанцы дробных хабарадаўцаў спакусiць вартавых эканамiчных iнтарэсаў нашай краiны. Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля ўвядзення абмежаванняў на ўвоз тавараў для асабiстага карыстання знiклi чэргi на мяжы Беларусi з Лiтвой i Польшчай
|
|