21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абзац

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абзац

* Кукшынаўская пляцоўка можа стаць месцам размяшчэння беларускай АЭС, сказаў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА старшыня прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Мiхаiл Мяснiковiч. Камiсiя па выбары АЭС завяршыла аналiз патэнцыйных пляцовак i адправiла матэрыялы ў Савет Мiнiстраў краiны. Камiсiя прыйшла да высновы, што Кукшынаўская пляцоўка лепш за ўсё адпавядае патрабаванням па будаўнiцтве АЭС. На другiм месцы — Астравецкая i на трэцiм — Краснапалянская, адзначыў М. Мяснiковiч.

* Мiнскiя палiклiнiкi з 16 мая перайшлі на летнi рэжым працы. У буднi графiк застаецца ранейшым, а па суботах участковыя тэрапеўты i вузкiя спецыялiсты будуць прымаць па зменным графiку з 9 да 15 гадзiн. Выконваць назначэннi дома медсёстры будуць да 18 гадзiн. У дзiцячых палiклiнiках дзяжурныя ўчастковыя педыятры прымаюць да 16, вузкiя спецыялiсты — на гадзiну менш. У нядзелю ва ўсiх выхадны.

* У Беларусi за першы квартал сёлета зарэгiстравана 13 тыс. 366 шлюбаў i 8 тыс. 830 разводаў. У параўнаннi з адпаведным леташнiм колькасць шлюбаў павялiчылася на 7,4 працэнта, колькасць разводаў знiзiлася на 1,5 працэнта.

* У пятнiцу ранiцай у Пензенскай вобласцi 9 чалавек, якiя заставалiся пад зямлёй, былi выведзеныя з пячоры. Перад гэтым былi эксгумаваныя целы дзвюх затворнiц, якiя, як мяркуецца, памерлi пад зямлёй. Бекаўскi суд прызнаў грамадзян Беларусi вiнаватымi ў парушэннi рэжыму знаходжання ў РФ i пастанавiў дэпартаваць iх з краiны. Суд пастанавiў таксама спагнаць штраф па 2,5 тыс. рублёў з кожнага з чатырох дарослых грамадзян.

* Чэрыкаўскi РАУС узбудзiў крымiнальную справу па факце знiшчэння прыватнай пчалiнай пасекi. Справа ўзбуджана па заяве 50-гадовага работнiка Чэрыкаўскага гаргазу, у якога на дачным участку ў вёсцы Галоўчыцы знiшчана 21 пчалiная сям’я шляхам прымянення хiмсродку. Урон ацэньваецца больш чым у Вr8 млн. Пры экспертызе спецыялiсты абласной ветлабараторыi ў паморы пчол выявiлi рэчыва, падобнае на дыхлафос. Вядзецца следства.

* У Індыi кандуктар выкiнуў з аўтобуса, якi рухаўся, мужчыну i яго 4-гадовую дачку, што прывяло да iх гiбелi. Прычынай стала тое, што ў 40-гадовага мужчыны не хапiла 10 рупiй (0,23 долара) для аплаты праезду. Раз’юшаныя дзеяннямi кантралёра пасажыры спалiлi аўтобус. Кандуктару пагражае да 10 гадоў турмы.

* У Екацярынбургу адчынiлася спецыяльная аўтамыйка, прызначаная выключна для вадзiцеляў жаночага полу. Яе галоўная асаблiвасць — у тым, што яна аб’яднаная з салонам прыгажосцi. Мыццё i сушка кузава аўтамабiля займае звычайна 40 хвiлiн, за гэты час жанчына паспее прыняць сеанс у салярыi або абнавiць макiяж, зрабiць лёгкi класiчны манiкюр, укладку. Аўтамыйкi для жанчын ёсць i ў Галандыi, там машыну мыюць напалову голыя мужчыны.

* Намеснiк дырэктара расiйскага Iнстытута крышталаграфii Святлана Жолудзева шпiталiзаваная ў стане комы пасля таго, як ускрыла пакет з невядомым парашком белага колеру. Пакет прыйшоў па пошце з iнстытута крышталаграфii Новасiбiрска. Папярэднi дыягназ, пастаўлены ў бальнiцы, — вiрусны гепатыт В. Канверт з парашком адпраўлены на экспертызу.

* Дызайнер Мiкаэль Генберг звiў у шведскiм парку Васапаркен сапраўднае гняздо. Гэта — гатэль Wооdресkеr ("Дзяцел"), а трапiць сюды можна толькi пры дапамозе трывалай лесвiцы з вяроўкi. Вашымi адзiнымi суседзямi тут будуць салаўi, шпакi i берасцянкi, што жывуць у парку. У гатэлi-гняздзечку ёсць усе выгоды — туалет, кухня, печка, пуховая коўдра i нават бiблiятэка. П’ючы ранiшнюю каву на ўтульнай верандзе, можна любавацца цудоўнымi вiдамi на парк i возера Маларэн.

Поўны абзац

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кукшынаўская пляцоўка можа стаць месцам размяшчэння беларускай АЭС, сказаў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА старшыня прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика