21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Не трэба плакаць, што мова гiне..."

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Не трэба плакаць, што мова гiне..."

Сустрэчы

...На тым Днi падпiсчыка ў сталiчным паштамце нашых адданых чытачоў, сяброў, фанатаў было няшмат, таму, напэўна, запомнiўся кожны. Хто чым. Лiлiя Мяфодзьеўна Пятрова — выкладчыца беларускай мовы з факультэта даўнiверсiтэцкай падрыхтоўкi БДПУ iмя Максiма Танка, апроч iншага — сваёй прапановай сустрэцца яшчэ, у тым лiку — з будучымi студэнтамi.

Хто б быў супраць?.. Мы — нiколi...

Люду (а ўжо маладога, прыгожага!) на сустрэчу са старэйшай беларускай газетай сышлося шмат. Слухалi ўважлiва. Спачатку — саму Лiлiю Мяфодзьеўну, якая пра "Звязду", здавалася, можа гаварыць бясконца. Бо, па-першае, глыбока паважае яе за ўсё, што яна (за свае 90!) зрабiла для роднага краю, бо пастаянна знаходзiць на яе старонках iнфармацыю, патрэбную не толькi для працы, але i для душы, для вядзення хатняй гаспадаркi, бо цудоўна ведае ўсе газетныя рубрыкi i — завочна — усiх журналiстаў, бо аднойчы выйграла звяздоўскi веласiпед, якi служыць сям’i дагэтуль...

Што мо цiкава — атрымлiваць яго прыязджала разам з сынам, прычым — у дзень сваёй атэстацыi. Але ўражанняў ад сустрэчы ў рэдакцыi было столькi, што тут жа стала дзялiцца iмi з калегамi. Яны, як высветлiлася, газету таксама чытаюць i ведаюць...

За размовамi пра яе неяк забылiся, што... трэба хвалявацца. І таму, напэўна, атэстацыю прайшлi ўсе. I, як кажуць, лёгка.

Па-настаўнiцку грунтоўна падрыхтаваны расказ Лiлii Мяфодзьеўны журналiстам заставалася хiба што дапоўнiць — звесткамi пра калектыў, газетную кухню, асабiстыя планы, адказаць на досыць нечаканыя пытаннi будучай каляжанкi ды правесцi традыцыйную звяздоўскую вiктарыну. "Якой узнагароды быў удастоены рэдактар "Звязды", якi аднавiў яе выпуск у гады Вялiкай Айчыннай?", "На чым падчас вайны друкавалiся асобныя нумары, калi не было газетнай паперы?", "Куды ходзiць аднайменны фiрменны цягнiк?", "Колькi на тэрыторыi Беларусi помнiкаў нашаму выданню?"...

Хтось з будучых студэнтаў (хочацца ж верыць, што ўсе паступяць...), за правiльны адказ быў "узнагароджаны" фiрменным звяздоўскiм блакнотам i асадкай, хтось — кепачкай цi майкай, хтось — кнiгай Валянцiны Доўнар "Праз каханне"... Галоўнае ж, будучыя iнтэлегенты, дасць Бог, запомнiлi, што ў краiне з 1917 года выдаецца тая самая "родная газета на роднай мове", пра якую ў зале прагучаў цэлы трактат. Даслоўна:

1. Не трэба плакаць, што мова гiне.

2. Трэба ствараць на ёй шэдэўры.

3. I тады — мова зробiцца фактам.

Так сваю ролю ў захаваннi найгалоўнейшай спадчыны вызначыў пiсьменнiк Анатоль Кiрвель.

Перафразуючы яго радкi, можна, вiдаць, размеркаваць i ролi iншыя, бо яно мо i насамрэч — не трэба плакаць... Трэба — нам — журналiстам, выпускаць цiкавую беларускую газету, усiмi сродкамi шукаць ёй новых адданых чытачоў. I ўжо iм — па магчымасцi — не здраджаваць сваёй "Звяздзе", сваёй роднай мове, — прапагандаваць, падтрымлiваць. Як рабiлi гэта прадзеды i дзяды, як рабiлi бацькi. I (хочацца верыць) будуць рабiць дзецi.

Валянцiна Доўнар, Вiкторыя Целяшук, Марына Бегункова (фота).

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...На тым Днi падпiсчыка ў сталiчным паштамце нашых адданых чытачоў, сяброў, фанатаў было няшмат, таму, напэўна, запомнiўся кожны. Хто чым. Лiлiя Мяфо
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика