Патрэбны сродкі. I будзе новы водаправод
Патрэбны сродкі. I будзе новы водаправод
Адказ на крытычную заўвагу 15 красавiка ў газеце быў змешчаны матэрыял "На заўвагу адносна дэбюракратызацыi адказалi... са спазненнем". Гаворка ў iм вялася пра сiтуацыю вакол водаправода ў вёсцы Данiлавiчы Дзятлаўскага раёна: яшчэ ў канцы лютага жыхарамi былi выказаны нараканнi, што для яго рамонту нiчога не робiцца, а раённыя ўлады адрэагавалi на скаргу вяскоўцаў толькi ў канцы першай дэкады красавiка. Прычым, даволi коратка, маўляў, так, водаправод выйшаў са строю, будзе пракладзены новы. Вось мы i задалi пытанне: цi варта было (асаблiва калi прыгадаць дэбюракратызацыю) рыхтаваць такi адказ амаль паўтара месяца? Кiраўнiцтва Дзятлаўскага райвыканкама палiчыла неабходным выказацца з гэтай нагоды. Нам паведамiлi, што пытанне разглядалася камiсiйна з выездам на месца. Водаправод у вёсцы Данiлавiчы знаходзiцца на балансе СВК "Гранiт-Агра" i напачатку выпраўленне недахопаў даручалася гаспадарцы. Аднак, улiчваючы яго вялiкую працягласць i, адпаведна, значныя выдаткi на рамонт, што патрабавалiся, была зроблена выснова: з-за адсутнасцi сродкаў СВК яго не асiлiць. Каб вырашыць пытанне, што ўзнiкла, 19 красавiка была створана камiсiя (выходзiць, пасля крытыкi ў "Звяздзе". — С. Р.). Пры правядзеннi земляных работ (а першапачаткова адрамантаваць водаправод планавалася да 25 лютага) яна прыйшла да высновы: рамонт немэтазгодны ў сувязi з поўным фiзiчным зносам водапровада. "Таму было прынята рашэнне пракласцi новую сетку водаправода ад вёскi Круцiлавiчы сiламi раённага ўнiтарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркi. Тэрмiн 1 кастрычнiка 2008 года ўстаноўлены ў сувязi з тым, што для пракладкi сеткi водаправода неабходна вырабiць праектна-каштарысную дакументацыю i знайсцi грашовыя сродкi на набыццё матэрыялаў i правядзенне работ, паколькi гэты водаправод не быў уключаны ў тытульны спiс аб’ектаў капiтальнага будаўнiцтва на 2008 год". Думаецца, такi адказ задаволiць жыхароў вёскi Данiлавiчы больш, чым папярэднi. Безумоўна, давядзецца пацярпець нязручнасцi пэўны час, але ж перспектыва мець новы водаправод вартая таго. Самае галоўнае, каб патрэбныя сродкi былi знойдзены. Толькi ў гэтым выпадку пакуты вясковых жыхароў могуць быць апраўданымi, цi не так?.. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 красавiка ў газеце быў змешчаны матэрыял "На заўвагу адносна дэбюракратызацыi адказалi... са спазненнем". Гаворка ў iм вялася пра сiтуацы
|
|