21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Спешка з прыняццем Закона можа сыграць супраць спажыўцоў?

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спешка з прыняццем Закона можа сыграць супраць спажыўцоў?

Погляд

 

Старшыня грамадскага аб’яднання "Беларускае таварыства абароны спажыўцоў" Ганна Суша лічыць заўчасным слуханне ў другiм чытаннi на веснавой сесii беларускага парламента законапраекта "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб абароне правоў спажыўцоў".

— На думку спажывецкай грамадскасцi, дадзены дакумент патрабуе дапрацоўкi, бо ў адваротным выпадку правы спажыўцоў могуць iстотна пацярпець, — патлумачыла Ганна Суша. — Так, напрыклад, у законапраекце знiкла норма з артыкула "Судовая абарона правоў спажыўца", якая прадастаўляла права кампенсацыi спажыўцам судовых выдаткаў, звязаных з разглядам iх справы. Закон "Аб абароне правоў спажыўцоў", якi дзейнiчае сёння, — гэта закон прамога дзеяння i ў iм няма адсылачных артыкулаў, а ў падрыхтаваным законапраекце такiя адсылачныя артыкулы з’явiлiся, што вельмi непажадана. Да таго ж з Закона знiкла права на бяспечнасць у самастойным выглядзе. У падрыхтаваным законапраекце права на бяспечнасць стала складовай часткай права на якасць, хоць забеспячэнне права на якасць i забеспячэнне права на бяспечнасць патрабуюць рознага дзяржаўнага рэгулявання i з’яўляюцца самастойнымi паняццямi.

Паводле слоў старшынi Беларускага таварыства абароны спажыўцоў, за апошняе паўгоддзе ў Беларусi было прынята некалькi важных дакументаў, у тым лiку рашэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь "Да пытання аб правамоцнасцi адмовы спажыўцам у кампенсацыi выдаткаў, панесеных iмi для аднаўлення парушаных правоў". I цяпер асобныя нормы законапраекта трэба дапрацоўваць з улiкам гэтых дакументаў. Такiм чынам, Беларускае таварыства абароны спажыўцоў прапануе ўнесцi ў новую рэдакцыю закона асобным пунктам права спажыўцоў на бяспечнасць тавараў i паслуг, занатаваць вызваленне спажыўцоў ад выплаты дзяржаўнай пошлiны пры падачы касацыйных i наглядных скаргаў у суды i органы пракуратуры i пашырыць правы грамадскiх аб’яднанняў, якiя займаюцца абаронай спажыўцоў.

На сёння Беларускае таварыства абароны спажыўцоў з’яўляецца моцнай грамадскай арганiзацыяй i мае 48 арганiзацыйных структур у гарадах, абласных i раённых цэнтрах Беларусi. За мiнулы год у Беларускае таварыства абароны спажыўцоў i яго арганiзацыйныя структуры звярнулiся за дапамогай 29,3 тысячы чалавек. Абарона ў дасудовым i судовым парадку ажыццяўлялася ў 3,5 тысячы выпадках. Таварыствам i яго арганiзацыйнымi структурамi былi заяўлены 1762 прэтэнзii i 97 iскаў. Спажыўцам было кампенсавана матэрыяльнай шкоды на суму 1 114 304 843 рублi i маральнай шкоды на суму 98 285 000 рублёў.

Асноўная задача, якая стаяла перад распрацоўшчыкамi законапраекта, — зрабiць узаемадносiны ўсiх суб’ектаў рынку больш карэктнымi i забяспечыць дадатковую абарону правоў спажыўцоў. Таму, на думку Ганны Сушы, самым разумным было б перанесцi слуханне дапрацаванага законапраекта на восеньскую сесiю парламента.

Надзея НIКАЛАЕВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня грамадскага аб’яднання "Беларускае таварыства абароны спажыўцоў" Ганна Суша лічыць заўчасным слуханне ў другiм чытаннi на веснавой
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика