21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хваробы, каханне i здрады: сезоннае абвастрэнне

26.08.2009 10:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хваробы, каханне i здрады: сезоннае абвастрэнне

Вясновыя світаннi

Цяжка даецца сёлетняя вясна з яе тэмпературнымi перападамi i iншымi выкрунтасамi надвор’я. З усiх бакоў чуваць, як пакутуюць людзi ад галаўнога болю, як скача цiск, рэагуюць суставы i нервовыя канчаткi. Але ёсць яшчэ такая немач, якую цяпер прынята называць "дах паехаў". I нiяк не дае яна аб сабе забыць пры наведваннi адной са старонак папулярнай iнтэрнэтнай плынi "Ж Ж" — жывога журнала.

Дык вось на гэтай старонцы, можна сказаць, аб’ядналiся жонкi i палюбоўнiцы. Дзяўчаты нiбы спаборнiчаюць у адкрытасцi, непасрэднасцi i бессаромнасцi, выносячы на свет самыя iнтымныя падрабязнасцi адносiнаў. Агульнага партнёра iдэнтыфiкуюць не толькi па нумары тэлефона, марцы машыны, але i па вельмi iндывiдуальных асаблiвасцях, якiя праяўляюцца ў спецыфiчны момант. Кветачкамi выглядаюць паведамленнi палюбоўнiц аб тым, у якiм рэстаране вячэралi i колькi тая вячэра каштавала. Ва ўдзячнасць за праўдзiвую iнфармацыю пра расходы сямейных фiнансаў жонка папярэджвае сяброўку: "Будзьце асцярожныя, дзяўчына, у яго недалечаныя..." Далей iдзе пералiк iнфекцый, якiя перадаюцца палавым шляхам.

Як тут не падумаеш, што свет з’язджае з глузду? А можа, гэта ўжо нармальная забаўлянка, а мы, пакаленне крыху старэйшае, безнадзейна адстаём? Але ж не. Наведвальнiкi блога мужчынскага полу пакiдаюць не вельмi прыемныя водгукi. Лiдзiруе, мусiць, слова "дурнiцы". З мужчынскай салiдарнасцi, вiдаць. Але цi варта спачуваць героям тых сюжэтаў, калi ў iх такiя жонкi i, тым больш, сяброўкi? Так iм, вiдаць, i трэба. Мусiць, дарэмна iдэалiзавалi сваiх суайчыннiц каму толькi не лянота — ад аўтараў маналогаў вядомых гумарыстаў да супрацоўнiкаў сур’ёзных газет, калi разгарэўся скандал вакол асобы Бiла Клiнтана з-за Монiкi Лявiнскi? На ўсiх прасторах былой супердзяржавы насмешлiва шкадавалi чужога лiдара: вось якiя бабы ў iх, не тое што нашы дзяўчаты: нi на допыце, нi пад катаваннямi не выдалi б. Паспяшалiся з высновамi, панове. Аўтаркi электронных дзённiкаў, пра якiх гаварылася вышэй, i Монiку маглi б пераплюнуць. Невядома, што тут пераважае: цi недахоп розуму ўсвядомiць адрозненне памiж асабiстым сшыткам паненкi i радком у павуцiне, якi з’яўляецца свайго роду сродкам масавай iнфармацыi, цi прага вядомасцi, славы для сваёй болей чым сцiплай асобы. Хутчэй за ўсё, i адно, i другое. Не ўлiчваюць, што гэтыя, на першы погляд, нявiнныя нататкi могуць адпомсцiць iх стваральнiкам.

Як здарылася гэта з рускамоўнай ваеннаслужачай амерыканскай армii, якая знаходзiлася ў Iраку. Дзяўчына забаўлялася вельмi шчырымi разважаннямi пра кампанiю, сваiх начальнiкаў i абарыгенаў. Яна не шкадавала нi эпiтэтаў, нi метафар для старшых па званнi. А калi вытрымкi з дзённiка апублiкавала газета "Известия", у салдата пачалiся вялiкiя праблемы. Былая суайчыннiца вельмi крыўдавала на расiйскае выданне, гаварыла, што яе нататкi асабiстыя, яна была ўпэўненая, што саслужыўцы не прачытаюць па-руску. Але крыўдаваць тут няма на што. Як толькi патаемнае i асабiстае выносiш у сусветнае павуцiнне, значыць, Джына выпускаеш з бутэлькi. Далей ён табе не падпарадкоўваецца. Калi разважаннi не прачытаюць начальнiкi на тваiм асабiстым блогу, то iнфармацыя з чужой уплывовай газеты хутка стане даступнай начальнiкам начальнiкаў. У рэшце рэшт разведчыкi ўсяго свету 80 працэнтаў iнфармацыi чэрпаюць з адкрытых крынiц.

Дарэчы, аб разведчыках. Адзiн з камандзiраў падраздзялення савецкай разведкi ў еўрапейскай краiне жыве цяпер у самым заходнiм горадзе нашай рэспублiкi. Аднойчы вясной з iм здарылася такая аператыўна-рамантычная гiсторыя. Пачалося ўсё яшчэ задоўга да вясны, калi афiцэр прыгледзеў сiмпатычную даму з уплывовых колаў i вырашыў яе завербаваць. Яе муж займаў вельмi высокую пасаду, у доме збiралiся важныя людзi, словам, тое, што трэба. I так, i гэтак абходжваў малады аператыўнiк жанчыну, а яна нiяк... не дае згоду супрацоўнiчаць з разведкай чужой краiны.

У разведчыкаў не прынята пакiдаць такiя факты без увагi. I многiя абыходзяцца вельмi жорстка са сваiмi "ахвярамi". Дастаткова ж закiнуць куды трэба "дэзу", што ён супрацоўнiчае, i ў чалавека кар’ера, калi не жыццё, зламана назаўсёды. Але наш герой быў рамантыкам. I хоць ён у тым не прызнаваўся, вiдавочна, што жанчына яму падабалася. I ён вырашыў пакараць яе асаблiвым чынам. У той дзень, як у доме праходзiў штогадовы вясновы прыём з нагоды дня народзiнаў гаспадынi, няўдалы вярбоўшчык купiў аграмадны букет раскошных ружаў. Затым знайшоў самага бруднага i недарэчнага бамжа, даў яму долар i накiраваў па адрасе. А потым уяўляў, як увалiцца гэтае стварэнне ў дворык, дзе праходзiць кактэйль, якi канфуз яно зробiць словамi: "Вам букецiк, мадам".

Ён i цяпер рамантык, той разведчык, бо колькi гадоў аджартоўваецца ад маiх прапаноў даць iнтэрв’ю. Кажа: "Я табе не генерал К. святым гандляваць". Удакладняю, што гандляваць — значыць, за грошы, я ж прашу так. Тады ён з уласцiвай аператыўнаму работнiку дасцiпнасцю знаходзiць выйсце: хай яшчэ трошкi часу пройдзе, яшчэ вясна-другая. Некаторыя людзi гэтай прафесii амаль што за здраду лiчаць гаварыць пра тое, пра што некалi даўно яны абяцалi маўчаць. Нават калi ўжо няма краiны, якой служылi, ды i службы самой няма. I многiя саслужыўцы не адрознiваюцца сцiпласцю.

Адзiн маскоўскi псiхiятр, што сваволiць журналiстыкай, напiсаў: вясной абвастраюцца хваробы, каханне i здрады. Можа i так. Але ж абвастрацца можа тое, што ўжо ёсць.

Святлана ЯСКЕВIЧ.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяжка даецца сёлетняя вясна з яе тэмпературнымi перападамi i iншымi выкрунтасамi надвор’я. З усiх бакоў чуваць, як пакутуюць людзi ад галаўнога болю,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика