Шэдэўральныя пазногці
Шэдэўральныя пазногці
Шык-шок Пад эгiдай Асацыяцыi цырульнiкаў i касметолагаў Беларусi ў Мiнску прайшоў I Мiжнародны фестываль прыгажосцi "Ружа вятроў — NАILS 2008".У прафесiйным конкурсе нэйл-дызайнераў узялi ўдзел каля 90 намiнантаў з Беларусi, Малдовы, Латвii i Арменii. Пераможцы былi вызначаны ў такiх намiнацыях, як "Мадэляванне пазногцяў па акрылавай тэхналогii", "Мадэляванне пазногцяў па гелевай тэхналогii", "Трохмерны дызайн пазногцяў", "Плоскасны дызайн пазногцяў", "Салонны манiкюр" i iнш. Паводле слоў трэнера зборнай Малдовы Святланы Тамазлыкар, цэнтральнай падзеяй фестывалю стала дэфiле мадэляў мастацкiх конкурсаў з прадстаўленнем вобразу на сцэне: "Гэта было захапляльнае вiдовiшча, якое пакiнула незабыўнае ўражанне". Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад эгiдай Асацыяцыi цырульнiкаў i касметолагаў Беларусi ў Мiнску прайшоў I Мiжнародны фестываль прыгажосцi "Ружа вятроў — NАILS 2008".
|
|