Стаўка дзяржпошліны за рэгiстрацыю акцый акцыянерных таварыстваў у Беларусi знiжаецца з 1 чэрвеня
Стаўка дзяржпошліны за рэгiстрацыю акцый акцыянерных таварыстваў у Беларусi знiжаецца з 1 чэрвеня
Стаўка дзяржпошлiны за дзяржаўную рэгiстрацыю акцый акцыянерных таварыстваў, у тым лiку пры павелiчэннi iх намiнальнага кошту, знiжаецца з 1 чэрвеня. Такая норма змяшчаецца ва ўказе Прэзiдэнта Беларусi № 266 "Аб некаторых пытаннях спагнання дзяржаўнай пошлiны". Памер стаўкi дзяржпошлiны будзе складаць 0,2 працэнта намiнальнага кошту эмiсii, павелiчэння статутнага фонду, але не больш як 300 базавых велiчынь (цяпер яна складае 0,5 працэнта намiнальнага кошту эмiсii, павелiчэння статутнага фонду). Знiжэнне стаўкi дзяржаўнай пошлiны накiравана на стымуляванне замежных i нацыянальных iнвестараў да ўкладання рэсурсаў у статутныя фонды акцыянерных таварыстваў. Дакумент уступае ў сiлу з 1 чэрвеня 2008 года. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стаўка дзяржпошлiны за дзяржаўную рэгiстрацыю акцый акцыянерных таварыстваў, у тым лiку пры павелiчэннi iх намiнальнага кошту, знiжаецца з 1 чэрвеня. |
|