Бернд Штанге: "Сабраць мацнейшых супраць Германіi i Фiнляндыi не ўдаецца"
Бернд Штанге: "Сабраць мацнейшых супраць Германіi i Фiнляндыi не ўдаецца"
27 мая ў Кайзерстаўтэрне адбудзецца гульня нацыянальнай зборнай па футболе з камандай Германii, а 2 чэрвеня ў Турку — гульня са зборнай Фiнляндыi. З 19 мая ў падапечных Бернда Штанге пачынаецца вучэбна-трэнiровачны збор. У спiсе выклiканых iгракоў, якi мы публiкавалi раней, адбыўся шэраг змяненняў, аб чым учора на прэс-канферэнцыi паведамiў галоўны трэнер беларускай зборнай. Юрый Жаўноў, Арцём Чалядзiнскi, Арцём Радзькоў, Вiталь Кутузаў, Цiмафей Калачоў, Аляксей Сквярнюк i Кiрыл Паўлючак траўмаваныя. У зборную выклiканы двое дэбютантаў — Дзмiтрый Верхаўцоў ("Нафтан") i Павел Сiтко ("Вiцебск"). На гульню, якая адбудзецца ў Фiнляндыi, не едуць Аляксандр Глеб, Ягор Фiлiпенка, Аляксандр Кульчы i Сяргей Амельянчук. "Гульня супраць зборнай Германii — гэта не гульня ФІФА, клубы не абавязаны вызваляць iгракоў для гэтага матча. Некалькi месяцаў мы праводзiлi вялiкую работу, каб сабраць каманду. У вынiку некаторыя эгаiстычныя iнтарэсы перамаглi. Трэнеры сказалi, што iм патрэбны гэтыя футбалiсты. Фiлiпенка — для стабiлiзацыi свайго месца ў "Спартаку", Кульчы i Амельянчук таксама хочуць падняцца..." — расказаў Бернд Штанге. Затое ўсе астатнiя запрошаныя iгракi, паводле слоў галоўнага трэнера, знаходзяцца ў добрай форме, актыўна гуляюць у сваiх клубах i будуць iмкнуцца скласцi моцную каманду. Тое, што Аляксандр Глеб не згуляе з Фiнляндыяй, — рашэнне беларускага трэнерскага штаба. Паводле меркавання Бернда Штанге, правёўшы ў сезоне прэм’ер-лiгi больш за 50 гульняў i маючы паўзу ў адзiн месяц, неразумна гуляць у гэты час дзве гульнi, гэта супярэчыць трэнiровачнай методыцы. "Ён вельмi хоча гуляць. Добра, што ён выступiць з намi ў Германii, але i гэтага не трэба было рабiць", — падзялiўся галоўны трэнер. Бернд Штанге пракаментаваў i пераход Аляксандра Глеба з прэм’ер-лiгi ў "Iнтэр". "Для нацыянальнай зборнай гэта не адыгрывае нiякай ролi. Нам усё роўна, гуляе ён у "Барселоне", "Рэале" цi "Арсенале". З яго класам ён да канца сваёй кар’еры будзе гуляць у моцных камандах". На гэты вучэбна-трэнiровачны збор у склад беларускай каманды ўключаны трэнер варатароў Нела дэ Марцiна — спецыялiст, якi працаваў са зборнай Iталii на чэмпiянаце свету ў Германii. Акрамя таго, тыдзень таму Беларуская федэрацыя футбола была прынята ў Еўрапейскi саюз трэнераў, што дасць магчымасць адпраўляць на трэнерскiя кангрэсы, семiнары для павышэння квалiфiкацыi беларускiх спецыялiстаў, удзельнiчаць у мiжнароднай падрыхтоўцы трэнераў. Бiлеты на гульню з беларускай зборнай у Кайзерслаўтэрне былi прададзены за тры днi, матч наведае 48 500 гледачоў. Паводле традыцыi, нямецкая зборная напярэдаднi фiнальнага круга чэмпiянату Еўропы хоча згуляць з больш слабай камандай, забiць шмат галоў i паехаць на топ-турнiр у добрым настроi, а беларуская каманда будзе гэтаму процiстаяць. Алена АЎЧЫННIКАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 мая ў Кайзерстаўтэрне адбудзецца гульня нацыянальнай зборнай па футболе з камандай Германii, а 2 чэрвеня ў Турку — гульня са зборнай Фiнляндыi. З 1 |
|