21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Непрымірымае сапернiцтва: 2:1 на карысць МТЗ

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Непрымірымае сапернiцтва: 2:1 на карысць МТЗ

Розыгрыш Кубка Беларусi па футболе завяршыўся ў нядзелю на сталiчным стадыёне "Дынама" фiнальным матчам "Шахцёр" (Салiгорск) — МТЗ-РІПА (Мiнск), дзе перамогу з лiкам 2:1 атрымала сталiчная дружына.

Сустрэча гэтых камандаў чакалася як i супрацьстаянне трэнераў, якое ў айчынным футбольным асяроддзi атрымала нават сваё азначэнне: нiхто так не любiць адзiн аднаго, як не любяць адзiн аднаго Юрый Пунтус i Юрый Вяргейчык. З-за чаго канкрэтна i калi пасварылiся Юрый Iосiфавiч з Юрыем Васiльевiчам, дакладна не вядома. З нядаўняга — спрэчка клубаў з-за футбалiста Былiны, па прычыне якой напрыканцы чэмпiянату-2007 МТЗ пагражаў "Шахцёру", якi знаходзiўся ў зоне прызёраў, пазбаўленнем 5 ачкоў. Сёлетняя кубкавая ўдача аказалася на баку Юрыя Пунтуса, i Юрый Вяргейчык павiншаваў з ёй калегу. На гэты раз нелюбоў абодвух трэнераў датычылася арбiтра, але аб гэтым пасля.

Падапечныя Юрыя Пунтуса засталiся вернымi тактыцы хуткага гола, якую на 5-й хвiлiне ажыццявiў Вячаслаў Глеб. Ледзь не спазнiўся ацанiць майстэрства брата Глеб-старэйшы, якi толькi ўвайшоў у VIP-ложу i вiтаўся з Анатолем Капскiм i Аляксандрам Хацкевiчам, у кампанii якiх i правёў матч.

Юрый Пунтус правёў амаль увесь час каля броўкi, вяртаючы сваiх футбалiстаў да рэчаiснасцi i перажываючы за вынiк паядынку. А Юрый Вяргейчык, здавалася, i не нерваваўся ўвогуле, прайграючы, але ведаючы, што ёсць у яго план выратавання матча ў асобе Валерыя Стрыпейкiса. Апошнi выйшаў на замену напрыканцы сустрэчы i на 82-й хвiлiне лiк зраўняў. I зусiм дарэмна "Шахцёр" святкаваў гол так, быццам бы ён i азначаў выйгрыш Кубка. Не прайшло i хвiлiны, як мяч, дзякуючы майстэрству Алега Страхановiча, пабываў у варотах "Шахцёра". Надышла чарга МТЗ святкаваць i быць пакаранымi — герой эпiзоду i матча Страхановiч быў выдалены з поля за неспартыўныя паводзiны.

Яшчэ з кароткага, але ваяўнiчага дыялогу Юрыя Вяргейчыка з журналiстамi стала вядома, што гульнi свайго варатара ён не зразумеў: "Ёсць узровень, нiжэй за якi нельга апускацца. А ён апусцiўся сёння". Фiнальны поспех МТЗ салiгорскi трэнер растлумачыў высокiм выканаўчым майстэрствам, у прыватнасцi Алега Страхановiча. "Я хацеў бы мець у сябе ў камандзе футбалiста Страхановiча"... I вам гэта трэба, Юрый Васiльевiч? Узгадайце гiсторыю пакупкi футбалiста Былiны...

Алена АЎЧЫННIКАВА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Розыгрыш Кубка Беларусi па футболе завяршыўся ў нядзелю на сталiчным стадыёне "Дынама" фiнальным матчам "Шахцёр" (Салiгорск) — МТЗ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика