Аўтсайдар не здаўся лідару
Аўтсайдар не здаўся лідару
Вынiкi матчаў беларускага чэмпiянату па футболе — рэч непрадказальная. Інакш як растлумачыць, што лiдар вышэйшай лiгi, "Вiцебск", не змог выйграць у сёмым туры ў ждановiцкай "Дарыды", якая замыкае турнiрную таблiцу (0:0)? Нулявыя вынiкi былi зафiксаваныя i ў паядынках "Лакаматыў" (Мiнск) — "Гранiт" (Мiкашэвiчы), "Дынама" (Брэст) — "Днепр" (Магiлёў). Не вызначылi, хто з iх наймацнейшы, i наступныя каманды: МТЗ-РIПА (Мiнск) — "Нёман" (Гродна) — 1:1, "Шахцёр" (Салiгорск) — "Гомель" — 1:1. Мiнiмальную перамогу над мiнскiмi дынамаўцамi святкавала жодзiнскае "Тарпеда" — 1:0. Барысаўскi БАТЭ выйграў у наваполацкага "Нафтана" — 2:1, а магiлёўскi "Савiт" — у "Смаргонi" — 2:0. "Вiцебск" — 17 ачкоў, МТЗ-РIПА — 13, БАТЭ — 13, "Дынама" (Мн) — 11, "Тарпеда" — 11, "Смаргонь" — 11, "Нафтан" — 10, "Гранiт" — 10, "Шахцёр" — 10, "Нёман" — 8, "Гомель" — 8, "Савiт" — 7, "Лакаматыў" — 7, "Дынама" (Бр) — 6, "Днепр" — 4, "Дарыда" — 2.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вынiкi матчаў беларускага чэмпiянату па футболе — рэч непрадказальная. Інакш як растлумачыць, што лiдар вышэйшай лiгi, "Вiцебск", не змог вы
|
|