Няправільны тэндар i нерацыянальныя траты
Няправільны тэндар i нерацыянальныя траты
Пракуратурай Брэсцкай вобласцi ўзбуджана крымiнальная справа супраць дырэктара камунальнага прадпрыемства "Ляхавiцкае раённае ўпраўленне капiтальнага будаўнiцтва". Пракуратура, напрыклад, высветлiла, што iнфармацыя аб правядзеннi тэндару на рамонт фiзкультурна-аздараўленчага комплексу ў вёсцы Русiновiчы Ляхавiцкага раёна на сайце Нацыянальнага цэнтра маркетынгу i кан’юнктуры цэнаў была размешчана ўпраўленнем капiтальнага будаўнiцтва райвыканкама ўжо пасля падпiсання дамовы на выкананне работ з ААТ "Алмер-буд". А ў друкаваных СМІ тэндарныя прапановы ўвогуле не з’явiлiся. Нiякай конкурснай дакументацыi заказчык не распрацоўваў i кошт работ не падлiчваў. Не дзiва, што бюджэтныя грошы былi патрачаны нерацыянальна. Каштарыс рамонтна-будаўнiчых работ на памянёным аб’екце быў завышаны больш чым на 23 мiльёны рублёў. Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратурай Брэсцкай вобласцi ўзбуджана крымiнальная справа супраць дырэктара камунальнага прадпрыемства "Ляхавiцкае раённае ўпраўленне капiталь |
|