Твой выхад, Руслан!
Твой выхад, Руслан!
20 мая ў Бялградзе вызначылася дзесятка пераможцаў першага паўфiналу. Барацьбу ў конкурсе працягнуць, такiм чынам, прадстаўнiкi Грэцыi, Румынii, Боснii i Герцагавiны, Фiнляндыi, Расii, Ізраiля, Азербайджана, Арменii, Польшчы i Нарвегii. Дзевяцярым шчаслiўчыкаў, нагадаем, пуцёўку ў фiнал далi тэлегледачы, а дзесятага выратавалi рэзервовыя журы, што мелiся ў кожнай краiне. Склад нiводнага з iх, паводле правiлаў, не раскрываецца, але вядома, што ў лiку 8 суддзяў павiнна быць роўная колькасць мужчын i жанчын розных узростаў, палова прафесiйных музыкантаў, палова простых слухачоў. На жаль, вынiкi галасавання гледачоў i журы стануць вядомыя толькi ў суботу, пасля фiналу — так што зараз можна толькi суб’ектыўна абмяркоўваць, наколькi заслужана трапiла ў дзесятку тая цi iншая краiна... Пакуль што прафесiйныя музычныя крытыкi мяркуюць, што ў расiянiна Дзiмы Бiлана з лядова-скрыпiчнай пастаноўкай "Bеliеvе" неблагiя шанцы на перамогу, але сур’ёзную канкурэнцыю ўжо з першага паўфiналу яму складуць спявачка Сiрушо з Арменii i грачанка Каламiра. У другiм паўфiнале, паводле прагнозаў, да гэтага спiсу дабавяцца артысты са Швецыi, Швейцарыi i Украiны. Зрэшты, па вынiках жараб’ёўкi, што адбылася пасля абвяшчэння першай дзесяткi фiналiстаў, у Расii больш выгадныя пазiцыi — перадапошнi, 24 нумар у фiнале. Некаторыя балельшчыкi ўжо ўгледзелi ў гэтым знак фартуны — маўляў, 24 нумар, i выступленне 24 мая, i дзень нараджэння ў Бiлана таксама 24, толькi студзеня — гэта на ўдачу. Тым не менш трубiць у трубы i бiць у барабаны ўсё яшчэ рана, лепш выкарыстаць некалькi дзён перадышкi для канчатковай шлiфоўкi нумара. Гэта ж зробяць i iншыя канкурсанты, якiм жараб’ёўка ў фiнале дала наступныя нумары: Румынiя — 1, Арменiя — 5, Боснiя — 6, Iзраiль — 7, Фiнляндыя — 8, Польшча — 10, Азербайджан — 20, Грэцыя — 21, Нарвегiя — 25. Таксама ўжо занятыя пазiцыi нумар 2, 4, 19, 22 i 23, дзе размясцiлiся адпаведна Вялiкабрытанiя, Германiя, Францыя, Iспанiя i Сербiя. Астатнiя месцы вакантныя, i iх уладальнiкi будуць вызначаныя лiтаральна праз некалькi гадзiн. Сёння наступiць чарга i нашага Руслана Аляхно з песняй "Hаstа lа Vistа" паказаць, на што ён здатны. Конкурсны нумар артыста, побач з якiм на сцэне будуць 4 дзяўчыны з падтанцоўкi, вобразна кажучы, круцiцца вакол 5 вялiкiх шароў. Яны выконваюць ролю i асноўных дэкарацый, i мiнi-подыума для Руслана, i нават пiратэхнiкi. Акрамя таго, з гэтых шароў i блiскучых стужак танцоркi выкладваюць напрыканцы нумара лацiнскую лiтару "R" — Руслан. Сцэна першага паўфiналу была аформленая ва ўмоўнай стылiстыцы "Горад", сёння тэма сцэны — "Вада". Адкрые "заплыў" па ёй Iсландыя, апошняй стартуе Партугалiя. Руслан Аляхно выступiць дзевятым па чарзе, памiж канкурсантамi з Чэхii i Латвii. З прадстаўнiкоў постсавецкiх краiн за выхад у фiнал будуць спаборнiчаць таксама Украiна (нумар 4), Лiтва (5) i Грузiя (14). Дарэчы, яшчэ да выступлення ў паўфiнале Руслан Аляхно ўжо атрымаў адну ўзнагароду — за перамогу ў галасаваннi фан-клубаў ОГАЕ "Астатнi свет". Сёння перад iм стаiць задача заваяваць яшчэ адну — не матэрыяльную, але больш важную — глядацкiя сiмпатыi. Менавiта яны змогуць вывесцi нашага ўдзельнiка на наступнае кола конкурсу. Таму — жадаем удачы Руслану i ўсёй творчай камандзе, якая знаходзiцца зараз у Бялградзе! Вiкторыя ЦЕЛЯШУК. Фота з сайта www.еsсkаz.соm.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 мая ў Бялградзе вызначылася дзесятка пераможцаў першага паўфiналу. Барацьбу ў конкурсе працягнуць, такiм чынам, прадстаўнiкi Грэцыi, Румынii, Боснi |
|