У Беларусі не будзе стварацца цэнавы "аазiс"
У Беларусі не будзе стварацца цэнавы "аазiс"
Аб гэтым заявiў журналiстам намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Андрэй Кабякоў. Так, у студзенi—красавiку спажывецкiя цэны ў Беларусi павялiчылiся на 5,3 працэнта. Пры гэтым прагнознымi паказчыкамi прадугледжана, што iнфляцыя за 2008 год павiнна скласцi 6—8 працэнтаў. Вiдавочна, што выканаць устаноўленае заданне не ўдасца. "Мы не можам проста назiраць, што адбываецца вакол нас. Калi мы створым цэнавы "аазiс" на тэрыторыi нашай дзяржавы, мы можам атрымаць пэўны дэфiцытны рынак па некаторых катэгорыях тавараў, на якiм цэны ўжо ў 2—2,5 раза нiжэйшыя, чым у суседзяў", — адзначыў Андрэй Кабякоў. На яго думку, да вырашэння iнфляцыйных праблем у Беларусi неабходна падыходзiць разумна. Галоўнае, каб пры гэтым забяспечваўся рост рэальнай заработнай платы ў краiне. Прагназуецца, што ў 2009 годзе iнфляцыя складзе каля 10 працэнтаў. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў журналiстам намеснiк прэм’ер-мiнiстра Беларусi Андрэй Кабякоў. |
|