21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чортаў пацалунак

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чортаў пацалунак Алё, народ на провадзе!   Шанцуе асобным бабам. Вось у адной з маiх знаёмых — мужык не п’е. Зусiм. Нават у рот не бярэ. А браў... Яшчэ i як! Што сталася? Раскажу, але ж каб да яго, крый бог, не дайшло.

Значыць, з урада — гарадскi ён, а паехаў у вёску, разам з жонкай, да яе сваячкi, на нейкi юбiлей. Імянiннiца да яго доўга, вiдаць, рыхтавалася — парсюка выгадавала, закалола, прысмакаў нарабiла, накупляла ўсяго. Карацей, наедкаў на сталах — проста ад пуза, напiткаў — якiх толькi хочаш. I "прымус быў". Вось той мужык i намурзаўся, на вулiцу выпаўз. А ля ганка там парэчкi растуць, побач лава стаiць — шырокая. Сеў ён, потым прылёг i заснуў.

Жонка занепакоiлася, выйшла, паглядзела — вечар цёплы, чалавек спiць. Ну i няхай. Далей гуляла б, калi б...

Гадзiны не прайшло, мужык у хату ўлятае: на твары — нi крывiначкi, дрыжыць, як чорт пад крыжамi i цвярозы, бы i чаркi ў рукi не браў. Да жонкi нахiлiўся, шэпча:

— Калi ласка, прашу цябе паехалi адсюль. Зараз жа...

Жонка:

— Што зрабiлася? Чаму?.. Табе дрэнна?

— Горш — не бывае. Паехалi... Па дарозе ўсё раскажу.

Спужалася кабета не на жарт — захварэў мужык, не iначай! Але ж свята людзям псаваць не хочацца. Па-англiйску, не адвiтваючыся, сабралiся яны i пайшлi на станцыю. Ужо ў цягнiку мужык расказаў, што ў вёсцы той ледзь чорту душу не аддаў. Лiтаральна. Колькi ж ён там выпiў, прылёг, а чорт — жывы — тут як тут: капыты свае яму на грудзi паставiў, рагамi матляе, бародой трасе, пытаецца: "Пiць болей будзеш?". "Не!", — божыцца мужык. А чорт усё-роўна па iм маршыруе, зяпай да шыi падступаецца. I чарцянят падбiў — яны карагод вакол водзяць...

Зашкадавала баба мужыка — хай у сне, але ж гэтакi страх перажыў: перад чортам бажыўся, што гарэлкi — у рот не возьме...

Не дужа яна ў гэта верыла, але ж час пайшоў — муж не пiў, паздаравеў, паправiўся. Лад у хаце, грошы з’явiлiся, дзецi не нацешацца. Жонка — само сабой — нахвалiцца не можа.

Расказала i юбiлярцы той, якое шчасце падвалiла. "Да чарцей" таксама размова дайшла... Ну, што ў мужыка па грудзях тапталiся.

— Дык гэта ж не чэрцi, — зарагатала сваячка. — Гэта ж, мусiць, Роза, каза мая да яго "цалавацца" прыходзiла? Яна любiць...

Мужыку пра гэта бабы не сказалi. Хай (калi на карысць!) думае, што сам чорт... З чарцянятамi (у Розы — тады казляняты былi)...

А.С.,

Ваўкавыскi раён

Не было б шчасця...

Пытанне армянскаму радыё: "Цi можа першакрасавiцкi жарт стаць навагоднiм падарункам?". Адказ: "Можа, бо ад першага красавiка да першага студзеня роўна дзевяць месяцаў". Вось пра iх я i раскажу.

Кума мая — кабета мажная (у школе гандболам займалася) — напярэдаднi стрэс перажыла: атруцiлася нечым. Ды так, што ў бальнiцы яе цудам адкачалi. А маладая ж — 33 гады ўсяго. Напужалася i пасля гэтага проста не ведала, як жывот свой насiць. Баялася, каб не падняць чаго, каб не з’есцi нясвежага. Але ж, як нi асцярожнiчала, часам здаралася: то замуцiць у тым жываце, то закруцiць штось, то рэзаць пачне, то на ванiты пацягне... Яна тады сядзiць на сухарах з гарбатай, альбо паляжыць...

Але ж аднойчы, як нi бераглася, зноў скруцiла яе. "Хуткую" выклiкалi, у бальнiцу завезлi. Ды толку — кума крыкам крычыць, заходзiцца, а дактары — рукамi разво- дзяць...

Санiтарка старэнькая на выручку прыйшла. Кажа: "Вы што не бачыце?.. Яна ж радзiць зараз будзе".

Так i выйшла ўсё — хлопчык на свет з’явiўся. Першага красавiка якраз. Муж кумы, можна сказаць, у шоку... Звонiць цешчы. Кажа:

— У Галi хлопчык...

Цешча (яна ж цётка майго мужыка. — Аўт.) расказвала, у роздум: пачула ад зяця навiну, — падумала, што Галя, мо, i праўда нядаўна зацяжарала. Хлопчык? Значыць, УГД зрабiлi, вызначылi пол. Але ж вiламi пiсана, цi будзе Галя яго раджаць. Дачушку хацела, — адзiн хлопчык ёсць...

— Грэх якi, — прабачалася потым цётка, — дзiцятка ўжо ёсць, на свеце жыве, а я думаю, цi пакiнуць яго...

Харошы той хлопчык — жвавы, ласкавы... I вясёлы — ведама першакрасавiцкi i жартам народжаны.

С.М. Ярмалюк,

г. Брэст

Дарагi нож

Гэта гiсторыя адбылася з маiм братам i яго суседам. Адным пагодным травеньскiм днём яны збiралiся на луг сена касiць. Адно — у касiлцы быў нож слабаваты: у любы момант мог падвесцi, зламацца. Таму i рашылi яны пад’ехаць у суседнюю вёску, да цесця, новы ўзяць.

Як надумалi — так зрабiлi: селi на матацыкл, паехалi. Гаспадара, на жаль, дома не было. "А нажоў — гiблота. Не ведаю я, дзе ляжаць — залапатала цешча. Муж на абед прыедзе, — дасць. А вы пакуль — "адпрацуйце": я карову ў поле не пусцiла. Да быкоў яна. Дык можа, зводзiце.

Сказала цешча, i куды (канкрэтна) яе трэба звадзiць, але ж мужыкi рашылi, што яны разумнейшыя. На пад’ездзе да вёскi вялiкi статак бачылi. У такiм, рашылi, бык проста павiнен быць...

Карацей — узялi яны рагулю i павялi. Здзiвiлiся: да статка таго, да кароў, досыць далёка яшчэ, але яны траву есцi кiнулi, галовы пазадзiралi i iм насустрач...

Потым высветлiлася, што ўвесь статак быў з маладняка — з бычкоў на адкорме.

Як мужыкi ратавалi рагулю, як баранiлiся самi, ведаюць толькi яны. Факт, што ўсё абышлося... Прынамсi, нож для касiлкi яны ўзялi. Хоць i даўся ён iм досыць дорага.

М.I. Дзiгалёў,

г. Бабруйск

Хто я?

У 70-я гады я, ваенны лётчык, праходзiў службу ў Забайкаллi, i, зразумела ж, прывык, што з моманту запуску рухавiкоў да поўнага iх спынення бартавыя самапiсцы i магнiтафоны фiксуюць абсалютна ўсё, нават самыя нязначныя памылкi... Для таго, каб потым кожную з iх падрабязна i прылюдна прааналiзаваць, разабраць... Мэта ў гэтых разбораў была адна — вучыць. Iншых. На чужых памылках, а не на сваiх.

Цi трэба казаць, што яны, гэтыя памылкi, былi самымi рознымi. У тым лiку i смешнымi. Ну вось напрыклад — усе лётчыкi павiнны выходзiць у эфiр па пэўных правiлах, па сваiх адмысловых пазыўных. Складалiся яны з некалькiх лiчбаў i перыядычна мянялiся. Новыя, каб не пераблытаць з ранейшымi, лётчыкi, як правiла, запiсвалi ў планшэты.

Але ж быў сярод нас капiтан Хабiбулiн, якi гэтага нiколi не рабiў, — спадзяваўся на ўласную памяць. I яна яго не падводзiла, але ж да пары.

У той раз ён спакойна сеў у кабiну, падрулiў да ўзлётнай паласы i раптам зразумеў, што пазыўнога... не помнiць. I ў планшэт не запiсаў. Засяродзiўся, напружыў звiлiны, кiнуўся па дапамогу да штурмана, — усё марна.

А мiж тым паласа для ўзлёту ўжо свабодная. I кiраўнiк палётаў замiнку заўважыў. Пытае: "Хто на старце?" Маўляў, чаго марудзiце, можна ж выконваць заданне?

Камандзiру экiпажа нiчога не заставалася, як нацiснуць на кнопку i прамовiць у адказ незабыўную фразу: "Я — Хабiбулiн. Хто я?" Кiраўнiк палётаў глянуў у планавую таблiцу, назваў патрэбны пазыўны...

Далей усё пайшло як мае быць, як трэба. З адзiнай папраўкай: усе ўвачавiдкi ўбачылi, што аловак (нават дрэнненькi) гэта надзейней, чым самая добрая памяць.

Уладзiмiр Бароўка,

г. Паставы

Рубрыку вядзе Валянцiна Доўнар.

Ад яе ж заўсёднае "Пiшыце..." I, калi разлiчваеце на публiкацыю, на ганарар, калi ласка, паведамляйце сваё прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, нумар пашпарта (i свой асабiсты), калi i кiм ён выдадзены, дзе прапiсаны.

заўсёднае "Пiшыце..." I, калi разлiчваеце на публiкацыю, на ганарар, калi ласка, паведамляйце сваё прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, нумар пашпарта (i свой асабiсты), калi i кiм ён выдадзены, дзе прапiсаны.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шанцуе асобным бабам. Вось у адной з маiх знаёмых — мужык не п’е. Зусiм. Нават у рот не бярэ. А браў... Яшчэ i як! Што сталася? Раскажу, але ж каб да
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика