Капусная расада ў продажы
Капусная расада ў продажы
Разлiчыць якасную расаду капусты вельмi проста, калi прыгледзецца ўважлiва да самiх раслiнак. Вельмi часта прадаўцы ўгаворваюць купiць высакарослую расаду, маўляў, якая ўжо вымахала. Але калi ад карэньчыкаў раслiны да першых лiсцiкаў сантыметраў 15—20, значыць, раслiнам не хапала святла — вось яны i выцягнулiся, аслаблi. Калi раслiна ўсё ж высокая, але лiстоў многа i яны насычана-зялёнага колеру, а ствол тоўсты, гэта не значыць што раслiна перарасла. Чым таўсцейшае сцябло, тым лепшая i мацнейшая раслiна. Калi сцябло прамое, гэта значыць, што раслiну пiкiравалi i каранi лепш разраслiся. Калi ж сцябло раслiны пакручастае, то расада расла на градцы разам з iншымi раслiнамi, яе не пiкiравалi. Такая расада будзе даўжэй прыжывацца. А вось чым даўжэйшыя i таўсцейшыя карэньчыкi, тым расада прыжывецца хутчэй. Часта прадаюць расаду з загорнутымi каранямi ды яшчэ моцна перавязаную, што не адразу i разматаеш. Хутчэй за ўсё, прадаўцы стараюцца схаваць дрэнныя карэньчыкi. Не бойцеся купляць расаду, калi яе лiсце прыхапiў мароз. Такая расада лiчыцца больш загартаваная i капуста лягчэй перанясе далейшыя замаразкi i асеннiя халодныя ранiшнiкi. Купiўшы расаду, укладвайце свабодна, не сцягваючы, у халаднаваным месцы яна можна захоўвацца не менш як 10 дзён, чакаючы высадкi на градку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Разлiчыць якасную расаду капусты вельмi проста, калi прыгледзецца ўважлiва да самiх раслiнак.
|
|