Патрабаваннi да лепшых будаўнiчых прадуктаў стануць больш жорсткiмi
Патрабаваннi да лепшых будаўнiчых прадуктаў стануць больш жорсткiмi
У маi стартаваў 5-ты рэспублiканскi прафесiйны конкурс "Лепшы будаўнiчы прадукт года — 2008", якi праводзiцца штогод з 2004 года пры падтрымцы Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва, Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях, Дзяржстандарту, РУП "Будтэхнарм", кафедры "Будаўнiчыя матэрыялы i вырабы" будаўнiчага факультэта БНТУ. За гэты час у конкурсе прынялi ўдзел каля 200 айчынных i замежных вытворцаў будаўнiчых матэрыялаў. Яны прадставiлi на конкурс каля 600 прадуктаў i 40 працэнтаў з iх атрымалi ўзнагароды ў сваёй таварнай катэгорыi. Пераважная колькасць пераможцаў конкурсу — айчынныя вытворцы будаўнiчых матэрыялаў. Умовы сёлетняга конкурсу крыху змянiлiся. Найперш пашырылася колькасць намiнацый i катэгорый, што дазволiць больш адэкватна прадставiць багацце будаўнiчых матэрыялаў на айчынным рынку. Калi раней iснавала дзве намiнацыi — "Лепшы будаўнiчы матэрыял (выраб) года" i "Лепшая будаўнiчая канструкцыя (сiстэма) года", то сёлета вытворцы змогуць паўдзельнiчаць i ў трох новых намiнацыях: "Лепшая будаўнiчая тэхналогiя", "Лепшы будаўнiчы iнструмент" i "Лепшая будаўнiчая тэхнiка i абсталяванне". Арганiзатары чакаюць каля 300 заявак вытворцаў. Разам з тым, больш жорсткай i больш адкрытай для грамадскасцi стане працэдура адбору пераможцаў. Больш педантычным будзе падыход да працэдуры адбору ўдзельнiкаў на папярэднiм этапе: калi прадукт не адпавядае паказчыкам па БТБ, ён не дапускаецца да ўдзелу ў конкурсе. Калi ў катэгорыi заяўлены толькi адзiн прадукт, перамога прысуджацца не будзе. Пры аднолькавых паказчыках перавага будзе аддавацца айчынным прадуктам. Пакет дакументаў, якi павiнен прадставiць удзельнiк на конкурс, досыць вялiкi i адпавядае таму, якi рыхтуецца да працэдуры сертыфiкацыi. Як адзначыў старшыня журы конкурсу, дырэктар Навукова-даследчага i выпрабавальнага цэнтра будаўнiчых матэрыялаў Аляксандр Дрозд, параўнанне прадуктаў адбываецца на аснове аб“ектыўных паказчыкаў — пратаколаў выпрабаванняў, якiя складаюцца ў акрэдытаваных лабараторыях. Усё гэта стымулюе вытворцу-канкурсанта больш сур“ёзна адносiцца да сваiх вырабаў. Вынiкi конкурсу будуць падведзены ў жнiўнi. У пачатку верасня ў рамках рэспублiканскай выставы "Будпрагрэс" пройдзе ўрачыстае ўзнагарожданне пераможцаў. Перамога ў конкурсе, дарэчы, дае права на выкарыстанне знака конкурсу "Лепшы прадукт года", якi стаў своеасаблiвым брэндам, на ўпакоўцы тавару. Як адзначаюць арганiзатары, ёсць прадпрыемствы, якiя штогод удзельнiчаюць у конкурсе i маюць на сваiх упакоўках па чатыры адзнакi "Лепшы будаўнiчы прадукт года". Алена КРАВЕЦ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У маi стартаваў 5-ты рэспублiканскi прафесiйны конкурс "Лепшы будаўнiчы прадукт года — 2008", якi праводзiцца штогод з 2004 года пры падтрым
|
|