21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Блін

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Блін

Вёска Агароднiкi, што ў Пастаўскiм раёне на Вiцебшчыне, адным сваiм канцом проста ўпiраецца ў шашу Полацк — Вiльня. Тут нарадзiўся паэт Уладзiмiр Дубоўка. Зразумела, шашы ў тыя часы не было. Але i глухiм месцам вёска не лiчылася. За нейкi кiламетр — мястэчка Манькавiчы, дзе i пачыналася вучоба паэта, шлях яго ў свет. Паэт-наватар, паэт еўрапейскага ўзроўню, ён меў шмат адзнак, шмат добрага чуў пра свае вершы (было, праўда, i дваццаць гадоў пакут у сiбiрскiх лагерах), але ў канцы жыцця ўспамiнаў пра першы ганарар за першы свой верш. Ганарарам гэтым стаў блiн ад мацi — круглы, як сонца, цёплы, як матчына ласка. Спажыўны, як родная зямля.

А вось аўтабiяграфiчныя радкi Якуба Коласа:

Дзень быў святы. Яшчэ ад рання

Блiнцы пяклiся на сняданне...

..................................................

Пяклiся гладзенькiя плiткi

Блiнцоў, спаднiзу наздраватых,

Угору пышна, пухла ўзнятых,

I ўжо адтуль рукою маткi

На ўслон шпурлялiся аладкi,

А дзецi iх даўно сачылi

I на ляту блiнцы лавiлi...

Святы дзень — звычайная нядзеля. Малады чытач, прызвычаены глядзець, як гатуюцца сняданкi ў шматлiкiх цяпер тэлевiзiйных перадачах, на стэрыльных студыйных кухнях, магчыма, i спатыкнецца на гэтых радках. Так, шпурлялiся, каб хутчэй, бо ўтрымаць у руках гарачы блiн няпроста. Рукою-рукою, ён браўся з патэльнi. I ўслон, верагодней за ўсё, не быў нiчым засланы. Такая была завядзёнка ў нашых яшчэ блiзкiх папярэднiкаў. Рукою бралi ежу, з адной мiскi елi рэдкую страву, вараную бульбу высыпалi на дошкi стала, у полi перад ежай рук нiхто не мыў. Такая была завядзёнка. А вось заразы, тым больш "хiмii" не было. Хоць, мусiм прызнаць, што не мiналi нашых папярэднiкаў нi пошасцi (моры), нi эпiдэмii.

Але да блiноў. Пяклi i пякуць iх з пшанiчнай, жытняй, ячнай, грэцкай, гарохавай, аўсянай мукi. I прэсныя i кiслыя. Уласна блiн — на ўсю патэльню печаны, тоўсты; тоўсты i сухi з молатай мукi — корж; з пшанiчнай на яечнай пенцы i масле — грыбок; з аўсянай на макавым цi канапельным малаку — сачэнь; з аўсянага цэду — цэдавiк цi цэдавень; з пшанiчнай мукi тонкi — наліснiк; дробненькiя, кругленькiя, звычайна з адной лыжкi цеста — аладкi.

Цяпер гэтыя назвы амаль выйшлi з ужытку. Як не пабачыш сёння i блiнных — сталовых, дзе блiны, блiнчыкi з мясам цi тварагом былi абавязковай стравай. Ды ў нас яны i не былi вельмi распаўсюджанымi. Больш сустракалiся бульбяныя сталовыя.

А вось каго нiхто не мог пераўзысцi па блiнах — дык гэта нашы суседзi, рускiя. Не ведаю, як там цяпер, але зусiм нядаўна яшчэ блiны былi не толькi вельмi-вельмi распаўсюджанай стравай у суседзяў, але бадай што i часткай iх светаўяўлення. Нават сёння, смеючыся з новых рускiх, рускi артыст-гумарыст прымушае iх выцiраць твар замест папяровай сурвэткi — гарачым блiном. Што помнiцца з рускай лiтаратуры? Ды некалькi прыкладаў.

Канец ХVII стагоддзя. Руская вясковая хата (изба) цеплiцца па-чорнаму. Гаспадыня расчыняе цеста на блiны. Двор усё-такi зажытачны — конь, карова, чатыры курыцы.

Цар сядзiць у Прэабражэнскай слабадзе, у простага салдата на хрэсьбiнах. Вакол толькi самыя блiзкiя. Ядуць блiны.

З Дону ў Маскву прыехалi прадстаўнiкi казакоў, каб купiць свiнцу ды пораху, зразумела на што. А гэта ўсё ўзята пад кантроль казны. Праўда, ёсць адзiн пад’ячы. Яго заклiкаюць у кабак. Прыходзiць i адразу загадвае: "Блiноў. Блiноў з цешкай". (Доўга не мог зразумець, чаго ж такога патрабаваў царскi служка-хабарнiк. Знайшоў. Цешка — брушная частка сяўругi, асётра i некаторых iншых рыб. Губа ў пад’ячага — не дурная.).

Гэта цытаты па памяцi з Аляксея Талстога. А вось таксама ў бытапiсальнiка народнага жыцця Вячаслава Шышкова.

Звычайны сняданак у доме багатага сiбiрскага купца. За сталом у кухнi i гаспадары, i прыслуга, работнiкi. Кухарка толькi паспявае ставiць на стол стосы гарачых блiноў, масла лiецца ракой. I гаспадары, i работнiкi любяць паесцi.

На масленiцу панамар залез на званiцу, стараецца званiць прыстойна i ўрачыста. Але як нi ўдарыць, чуецца яму адно i тое ж — блiн, блiн, блiн...

Масленiцу, апошнюю нядзелю перад пастом, цяжка ўявiць без блiноў. Праўда, цяпер гэта больш традыцыя, а не павальнае аб’яданне. А вось у Антона Чэхава.

Iншаземец зайшоў у тракцiр, заказаў некалькi блiноў, наедкаў крыху да iх. Калi прынеслi — пашкадаваў. Зашмат, шкодна страўнiку. I тут з жахам заўважыў, што за суседнiм столiкам нейкi купчына знiшчае вялiзны стос блiноў. З iкрою, рыбай, iншымi закускамi. Iншаземец думае, што такiм чынам чалавек вырашыў закончыць жыццё самагубствам. Але купчына даядае ўсё прынесенае, ад нечага адмаўляецца, тлумачыць гэта тым, што зараз едзе на святочны абед да сябра...

У А. Чэхава ўвогуле ёсць апавяданне, якое так i называецца "Блины". Сюжэт — стараннi, перажываннi, нават пакуты гаспадынi i кухаркi ў часе расчыну, выспявання, пячэння блiноў.

Первые три блина — это макулатура, которую может съесть Егорка... зато четвертый, пятый, шестой и т.д. кладутся на тарелку, покрываются салфеткой и несутся в столовую к давно уже жаждущим и алчущим. Несет сама хозяйка, красная, сияющая, гордая... Можно подумать, что у нее на руках не блины, а первенец.

У рускай мове сустракаецца шмат прозвiшчаў, якiя звязаныя з гэтым словам, бяруць ад яго пачатак.

Ёсць нямала ўстойлiвых выразаў, звязаных з блiнамi. Яны ўласцiвыя як беларускай, так i рускай мовам.

Першы блiн камяком — пра нейкую няўдачу на пачатку работы, дзейнасцi цi памкнення.

Як блiны пячы — рабiць хутка, спраўна, далiкатна.

Разбiцца ў блiн — зрабiць усё магчымае, каб выканаць справу, дастаць што-небудзь.

Блiны, уласна кажучы, не маюць асаблiва яркiх колераў, але здаўна iм надаюць iх, параўноўваючы не толькi з сонцам. Вось як у Максiма Танка:

"Улан расцвiў, як масленiчны блiн."

Але ў нашым дзяцiнстве, у вясковым побыце было ў блiна яшчэ адно, зусiм не маляўнiчае, а дашчэнту прыземленае азначэнне. Прыкладам, пасвiцца на пашы жывёла. Конi пакiдаюць пасля сябе яблыкi. Авечкi — гарох. Ну, а каровы тыя самыя блiны, у якiя даводзiлася не раз неабачлiва наступаць басанож, пераважваючы цi забiраючы жывёлу дадому. А то i спецыяльна выпраўлялi нас бабулi на збор парэшткаў гэтай жывёльнай дзейнасцi, бо карысней угнаенняў для гароду не знойдзеш.

У Марка Смагаровiча:

Мацi ля печы старанна

Дранiкi з бульбы пячэ.

Вось ён — сапраўды беларускi блiн — дранiк. I тут не трэба нават тлумачыць, што ён з бульбы. З чаго ж iншага? Мая дачка ў маленстве вельмi любiла дранiкi са смятанай. I заўсёды загадвала бабулi напячы ёй чорных блiноў. Сапраўды, дранiкi, асаблiва са старой бульбы маюць цемнаваты колер. Некаторыя гаспадынi, каб зрабiць дранку святлейшай, дзяруць, таркуюць бульбу разам з цыбуляй. Сапраўды, крыху святлее. Але i цёмны на выгляд блiн не губляе свайго смаку. Смачны ён i са смятанай, а па мне дык лепш наскварыць у патэльнi сала. У тлушч блiны мачаюцца. А скварачку можна акуратна загарнуць у блiн. Чым вам не хот-дог ад нашых папярэднiкаў?

Унучка мая ўжо да дранiкаў абыякавая. Ды i да iншых страў з дранай кашы. Клёцак, кашы з дранкi цi бабкi, кiшкi. Такi час. А вось пра кiшку варта ўзгадаць. Бярэцца кiшка ад кабана, вычышчаецца i вымываецца, запаўняецца дранкай, якая запраўлена кавалачкамi смажанага сала. I запякаецца ў печы цi духоўцы. Атрымлiваецца нешта накшталт каўбасы з ружовай скарыначкай, а змесцiва! Вось ужо сапраўды яда не расiйскага чалавека. Доўгi час жывучы ў гарадку афiцэраў-авiятараў, не раз частаваў iх такой кiшкой. Елi i хвалiлi. А вось калi прасiлi расказаць тэхналогiю прыгатавання... Некаторым рабiлася не па сабе. А для нас жа, беларусаў, анiякiх праблем. Кiшка вычышчаная, мытая, а той тлушч, што ў ёй застаецца, дае непаўторны водар. Ды што, мы ж i каўбасы так робiм, у свiных кiшках. Ды не было ў расiян раней каўбас "пальцам пханых".

Некалi напiсаў верш, пачатак у якога быў будзёным, пра самаробную вясковую тарку, на якой таркуюць бульбу:

На гэтай тарцы шмат маёй крывi.

I абдзiраў пазногцi, хоць дарослы.

Нiбыта ўсё прыстойна, мiла, проста,

Але i тут абачлiва жывi.

I калi хочаш клёцку ранiцой

Альбо спажыць з патэльнi смачны дранiк,

Каб зноў сябе балюча не паранiць,

За бульбiну трымайся малайцом.

Заўважаю, што маладыя людзi, ды што, i ўнучка-першакласнiца ўжываюць гэта слова — блiн — у зусiм iншым значэннi. Нешта не атрымалася, нейкая няўдача цi расчараванне — блiн! Наадварот, радасная вестка, таксама — блiн! Што ж, слова-паразiт. Але добра, хоць не брыдкае.

Алесь Касцень,

г. Паставы

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вёска Агароднiкi, што ў Пастаўскiм раёне на Вiцебшчыне, адным сваiм канцом проста ўпiраецца ў шашу Полацк — Вiльня. Тут нарадзiўся паэт Уладзiмiр Дубо
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика