Культура i агракультура
Культура i агракультура
Дзённік бландзiнкi "Культура — тонкi пласт, яе можа змыць звычайны дожджык". Я так часта паўтарала гэтую думку, што ледзь не стала лiчыць яе сваёй. Зразумела, я гавару пра культуру беларусаў, якiя звычайна з гэтай думкай не пагаджаюцца. Толькi на самай справе словы гэтыя — не мае, а Э.М. Рэмарка. І гучаць яны пераканаўча, бо маюць працяг. "Культура — тонкi пласт, яе можа змыць звычайны дожджык. Гэтаму навучыў нас нямецкi народ — народ паэтаў i мысляроў. Ён лiчыўся высокацывiлiзаваным. I змог пераплюнуць Ацiлу i Чынгiсхана, з асалодай здзейснiўшы iмгненны паварот да варварства". Сёння зноў успомнiла гэтыя словы. Справа ў тым, што само слова "культура" перакладаецца з лацiны як "апрацоўка зямлi", таму яе першапачатковы сэнс "агракультура"... Дык вось, была я сёння на лецiшчы i нечакана для сябе пабачыла — за два гады прывезеныя мной з Амстэрдама цыбулiны цюльпанаў, нарцысаў i анямонаў вырадзiлiся: альбо знiклi цалкам, альбо сталi невысокiмi, альбо страцiлi прыгажосць, вярнуўшыся да больш прымiтыўных формаў. А вось дзiкiя нарцысы красуюць сабе — блякленькiя, але моцныя. Культура — тонкi слой... Гіпакампы Мала хто звяртаў увагу на таямнiчых жывёл, чые выявы можна пабачыць на прыгожым доме, якi стаiць на плошчы Незалежнасцi, каля Чырвонага касцёла. Яшчэ менш людзей ведаюць, як яны называюцца. А гэта гiпакампы — конi Пасэйдона. Як вядома, дом пабудаваны паводле праекта Станiслава Гайдукевiча ў 1910 годзе, як даходны. Але вось чаму над дзвярыма даходнага дома архiтэктар змясцiў марскiх "мутантаў", адказу я пакуль не знайшла... Як навучыць людзей карыстацца сваiмi правамi? Сядзела на канферэнцыi навучэнцаў у якасцi члена журы... Мiлыя дзецi, у асноўным дзяўчаткi. Харошыя працы, хоць i мала самастойных. Адну нават рэкамендавалi для друку. Аб’явiлi вынiкi. Пасля падыходзiць настаўнiца i пачынае нас папракаць — яе вучнi ўжо другi раз не перамагаюць... Ёй тлумачаць, маўляў, дыпломы ўсiм не раздасi. I толькi я кажу — вы маеце права падаць на апеляцыю — падавайце. Цётачка махае рукой, губляе веру ў справядлiвасць i сыходзiць... Праўда ў тым, што яна, хутчэй за ўсё, выйграла б, калi б падала. I вось сяджу i мучаюся, што рабiць: забыць i забiць, пакiнуўшы цётку з яе крыўдай на свет, цi знайсцi i растлумачыць, чаму так адбылося i што рабiць у наступны раз. Вось толькi падазраю, узброеная лiшнiмi ведамi настаўнiца зноў замест таго, каб скарыстаць параду, абмяжуецца брутальным скандалам. Але вось што цiкава. Конкурс вучнёўскiх прац iдзе па ўсiх прадметах. Дык вось фiзiкi, хiмiкi, матэматыкi — усе змагаюцца да апошняга, ставячы на вушы ўсю камiсiю. I толькi "беларусы" — не. Яны ўжо да бою ўпэўненыя ў сваёй паразе. "Кволаметафарычныя тэксты з двума а часам i трыма паралельнымi цi супрацьлеглымi падтэкстамi" У сучаснай лiтаратуры хапае новых жанраў, цi хоць бы формаў. Аднак прац на гэтую тэму — небагата. На вучнёўскай канферэнцыi дзяўчынка ўзялася даследаваць найноўшыя жанры ў беларускай прозе i зрабiла ашаламляльнае "адкрыццё": самыя што нi ёсць новыя — гэта абразкi, iмпрэсii i прытчы. А вось сёння, чытаючы Леанiда Галубовiча, знайшла забаўнае вызначэнне — "кволаметафарычныя тэксты з двума а часам i трыма паралельнымi цi супрацьлеглымi падтэкстамi". Па-першае, праўдзiва адносна большасцi "авангардных" тэкстаў. Па-другое — з iронiяй да блытаных "ман’ерыстычных" вызначэнняў, якiмi апелююць сучасныя беларускiя лiтаратуразнаўцы. Ну такiя, як я...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Культура — тонкi пласт, яе можа змыць звычайны дожджык". Я так часта паўтарала гэтую думку, што ледзь не стала лiчыць яе сваёй. Зразумела
|
|