"Душа заўсёды прагне кнiгi"
"Душа заўсёды прагне кнiгi"
Уражанні Вядомы беларускi пiсьменнiк Янка Сiпакоў пяць гадоў жыцця аддаў кнiзе, якая, на маю думку, павiнна стаць настольнай для кожнага, бо яна аб нашай Айчыне: нашай зямлi, нашай вадзе, нашых камянях, лясах, вятрах... Яна аб нашай спадчыне, нашым багаццi. Пачытайце, i па-iншаму ўбачыце беларускую мову, беларускую мiфалогiю, нашы святынi i сiмвалы, ды i нас самiх — такiх розных, i адначасова падобных... Мы не толькi "добры, шчыры, цярплiвы, мудры, памяркоўны, спагадлiвы, паслухмяны, дабрадушны, сумленны" народ, але i вясёлы, горды, непрымiрымы, мужны. Зрэшты, кнiга напоўнена не толькi пафасам... Гэта i сум: "Што мы ядзiм сёння? А тое, што ва ўсiм свеце: снiкерсы i курыныя кумпячкi, бананы i кiвi, ананасы i гамбургеры". Гэта — крык душы, за што пакараў нас Чарнобыль? Гэта — довады ў абарону нашай роднай мовы. Бо менавiта яна "зберагае энергiю народа, абараняе межы любой краiны, стварае народ i яго будучыню". У "Зялёным лiстку на планеце Зямля" Янкi Сiпакова — беларускасць, да якой мы так доўга вяртаемся. Iван ЛIХАРАЎ, выкладчык спецыяльных дысцыплiн Магiлёўскага дзяржаўнага бiблiятэчнага тэхнiкума iмя А.С. Пушкiна.
Зрэшты, кнiга напоўнена не толькi пафасам... Гэта i сум: "Што мы ядзiм сёння? А тое, што ва ўсiм свеце: снiкерсы i курыныя кумпячкi, бананы i кiвi, ананасы i гамбургеры". Гэта — крык душы, за што пакараў нас Чарнобыль? Гэта — довады ў абарону нашай роднай мовы. Бо менавiта яна "зберагае энергiю народа, абараняе межы любой краiны, стварае народ i яго будучыню". У "Зялёным лiстку на планеце Зямля" Янкi Сiпакова — беларускасць, да якой мы так доўга вяртаемся. Iван ЛIХАРАЎ, выкладчык спецыяльных дысцыплiн Магiлёўскага дзяржаўнага бiблiятэчнага тэхнiкума iмя А.С. Пушкiна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вядомы беларускi пiсьменнiк Янка Сiпакоў пяць гадоў жыцця аддаў кнiзе, якая, на маю думку, павiнна стаць настольнай для кожнага, бо яна аб нашай Айчын
|
|