Як здаць офіснае памяшканне ў арэнду
Як здаць офіснае памяшканне ў арэнду
— Маю ва ўласнасцi офiснае памяшканне, якое хачу здаць у арэнду. Якiя падаткi за гэта я павiнна плацiць як фiзiчная асоба, улiчваючы, што ў мяне трое непаўналетнiх дзетак i я разведзена? Маргарыта Гайдук, г. Мiнск — Даходы фiзiчных асобаў, якiя не з’яўляюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, атрыманыя ад здачы iншым фiзiчным асобам у арэнду (субарэнду), наём (паднаём) жылых i (або) нежылых памяшканняў абкладаюцца падаходным падаткам у фiксаваных сумах пры выкананнi трох умоў: — калi даход атрыманы ад фiзiчных асобаў; — даход атрыманы ад здачы ў арэнду памяшканняў, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь; — памер даходу не перавышае 500 базавых велiчынь. Як удакладнiлi рэдакцыi ў Галоўным упраўленнi падаткаабкладання фiзiчных асобаў Мiнiстэрства па падатках i зборах Беларусi, вылiчэнне i аплата фiксаваных сум падаходнага падатку ажыццяўляецца фiзiчнымi асобамi ў памерах, якiя ўстаноўлены абласнымi або Мiнскiм гарадскiм Саветам дэпутатаў для той катэгорыi населенага пункта, на тэрыторыi якога знаходзiцца гэта памяшканне. Грамадзянам, якiя маюць права на стандартныя падатковыя вылiкi з даходаў, фiксаваныя сумы падаходнага падатку вылiчваюцца падатковым органам пры прадстаўленнi дакументаў, што пацвярджаюць права на вылiкi. У вашай сiтуацыi пры вызначэннi сумы падатку з гэтага падаткаабкладаемага даходу будзе зроблены вылiк у памеры 13 базавых велiчынь у месяц. Пры атрыманнi ў падатковым перыядзе даходаў ад здачы фiзiчным асобам у арэнду памяшканняў, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Беларусi, у памеры больш за 500 базавых велiчынь фiзiчная асоба накiроўвае ў падатковы орган падатковую дэкларацыю згодна з артыкулам 23 падатковага заканадаўства. Такiя даходы ўключаюцца ў сукупны гадавы даход i iх падаткаабкладанне ажыццяўляецца па iснуючых прагрэсiўных стаўках. У выпадку, калi спадарыня Гайдук пажадае здаваць офiснае памяшканне ў арэнду юрыдычнай асобе або iндывiдуальнаму прадпрымальнiку i атрымае даход ад арэнды, то падаходны падатак з такога даходу вылiчваецца i аплачваецца ў парадку i ў тэрмiны, якiя акрэслены падатковым заканадаўствам па стаўках згодна з пунктамi 1 або 2 артыкула 18 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб падаходным падатку з фiзiчных асобаў". Падрыхтаваў Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Маю ва ўласнасцi офiснае памяшканне, якое хачу здаць у арэнду. Якiя падаткi за гэта я павiнна плацiць як фiзiчная асоба, улiчваючы, што ў мяне трое
|
|