21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Флiкер

26.08.2009 10:12 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Флiкер

На конкурс апавяданняў

 

Век жыві — век вучыся. Але ў апошнiя гады на нас столькi новага абрынулася, асаблiва ў мове, што гэта ўжо мо i пагражае нават магчымасцi гаварыць наогул. Хоць на паверку ўсе складаныя замежныя словы аказваюцца вельмi простымi i нават банальнымi. Можна i па-тубыльску, па-нашаму гаварыць зразумела ўсяму свету. Нагадвае i сумна вучыць гэтаму, дае ўрок лiкбезу Iван Пяшко са Шчучына. 

Вiктар КАЗЬКО.

Iван ПЯШКО

Флiкер

Званок раздаўся позна веча рам. Дзверы адчынiла жонка.

— Збiраем грошы на пахаванне, — суха паведамiў сiплы голас у калiдоры.

— А хто памёр? — перш чым пайсцi ў залу па грошы, пацiкавiлася жонка ў позняй наведвальнiцы, якая заставалася ў калiдоры.

— Жанчына. З дома, што насупраць вашага. Тэхнiчкай у школе працавала.

— Ведаю, ведаю... Зусiм маладая, гадоў трыццаць пяць. Хлопец яе ў тэхвучылiшчы, а дачка ў дзесяты клас пайшла. А што здарылася?

— Машына збiла.

Жанчыны са спiсам у руках, атрымаўшы грошы, з грукатам паднiмалiся па лесвiцы вышэй.

Я ляжаў у спальным пакоi, ужо драмаў, з жонкай перад трывожным званком глядзелi серыял.

— Спiш? — прыадчынiла дзверы, цiха спытала жонка. — Хадзiлi, збiралi грошы.

— Я чуў.

Праз хвiлiн дзесяць у кватэру пастукала суседка Мар’я Iванаўна, былая настаўнiца. Жанчына нядаўна выйшла на пенсiю, летам прападала на дачы, зiмой жа вырашыла асвоiць вязанне на спiцах, брала ўрокi ў жонкi. I цяпер тэрмiнова спатрэбiлася кансультацыя. Добра пастаўлены голас педагога ўрываўся праз тонкiя дзверы ў спальню.

— Гэта ж трэба такому здарыцца? Чулi? "Волга" збiла бедную жанчыну... Няма чалавека, у адзiн момант асiрацелi двое дзяцей.

— А шафёр хто, адкуль?

— Гэтага не ведаю. Гаварылi, спынiўся, пазванiў у хуткую дапамогу, у мiлiцыю. Але спачатку сарваў з рукава жанчыны флiкер. Сведкi бачылi.

Флiкер... Яшчэ адно чужое слова. Мала ток-шоў, менеджменту, спiкера... Першы раз гэтае iншаземнае слова я пачуў ад iнспектара дарожна-патрульнай службы ДАI. Мiлiцэйская машына часта забiралася ў непрыкметнае месца на ўзбочыне шашы Гродна — Лiда, работнiкi ДАI штрафавалi за перавышэнне хуткасцi. Але я яе нiяк не мог перавысiць i нiколi да гэтага аўтаiнспектар мяне не затрымлiваў, на гэты раз паказаў мне чорна-белы жэзл. Я злез з веласiпеда. Старшы лейтэнант казырнуў, глухiм голасам невыразна назваў сваё званне i прозвiшча. У адказ я павiтаўся.

— Чаму без флiкера? — ён пераводзiў позiрк з веласiпеда на мяне.

— А што гэта такое? — спытаў я, здагадаўшыся ўжо, пра што размова.

— Не ведаеце?

— Флiкер... Трэба ж прыдумаць... Назвалi б зразумелым словам. Адлюстравальнiк, цi чымсьцi падобным. Быццам у беларускай цi рускай мовах няма адпаведнага слова.

— Магчыма. Але я паляк.

— А я — яўрэй, — схлусiў я. — Ну i што?

Мiлiцыянер недаверлiва зiрнуў на мяне, хмыкнуў.

— Бабуля... Яна працавала калiсьцi ў яўрэйскай сям’i, — сказаў я. — Дарэчы, калi не падводзiць памяць, гэтае слова азначае мiгценне.

— Ужо азначылi. Афiцыйна — гэта флiкер. Вось так. Калi па-чалавечы, то ўжо восень, хутка цямнее, прымацуйце флiкеры — спераду i ззаду...

На другi дзень пасля наезду на жанчыну з нашага двара, iдучы па сваёй Фабрычнай вулiцы, я ўбачыў месца, дзе здарылася бяда. На ўзбочыне, за метр ад краю чорнага асфальтавага палатна, на раскiслым ад дажджу пяску ляжалi рассыпаныя дробныя асколкi разбiтага ветравога шкла, пасярэдзiне цямнела пляма ад крывi.

Трыццаць пяцiпавярховых дамоў на Фабрычнай вулiцы. Не адзiн дзесятак гадоў праляцеў з таго часу, як тут пачалося жыллёвае будаўнiцтва, а нiводнага лiхтара так i не павесiлi. Няма i тратуараў для пешаходаў. Ускраiна, да яе, як часта здараецца, не даходзяць рукi нi ў начальства, нi ў архiтэктуры. Летам у цэнтр горада ўбухалi некалькi дзесяткаў мiльёнаў рублёў, упарадкавалi плошчу, сквер, цэнтральныя вулiцы, што перасякаюць горад з поўначы на поўдзень i з усходу на захад. Нешта з тых вялiкiх грошай перапала i Фабрычнай — паклалi асфальт, у вынiку палатно прыкметна паднялося. Каб умацаваць край асфальту, з абодвух бакоў насыпалi палосы пяску. Пасля некалькiх дзён адлiгi i зiмовых са снегам дажджоў пясок раскiс, на жоўтае мокрае месiва нельга было ступiць. Бедная жанчына, каб не запэцкаць боцiкi ў гразi, рухалася па самым краi асфальту, пры абгоне яе не заўважыў вадзiцель "Волгi". Зразумела, вiнаваты вадзiцель. А хiба, хоць ускосна, не вiнаваты архiтэктар, якi за трыццаць гадоў не планаваў пакласцi тратуар, нiчога не зрабiў для асвятлення вулiцы? Хiба ж не вiнаватыя раённае, гарадское начальства, камунгас?

У абед на месцы аварыi з’явiлiся кветкi, лампадкi з запаленымi свечкамi. Вучняў другой школы, што прыйшлi на заняткi без флiкераў, адпраўлялi дамоў.

Жанчыну хавалi на трэцi дзень.

З ранiцы да пад’езда пад’ехаў грузавiк. Мужчыны з вадзiцелем адкрылi барты, ля кабiны прымацавалi маладыя елачкi, кузаў накрылi цёмным пакрывалам, якое нiзка, ледзь не да зямлi звiсала, хаваючы заднiя колы грузавiка.

Я выйшаў у двор, шчыльна застаўлены легкавымi машынамi, падышоў да знаёмага iнжынера-электрыка, якi над вокнамi сваёй кватэры ўстанавiў магутны пражэктар, ад якога ноччу ў двары было так вiдна, што нават iголкi можна было збiраць.

— Калi павесiш лiхтары на нашай вулiцы? — спытаў, падаючы руку для прывiтання.

— Нам што, — хмыкнуў ён. — Скажуць, зробiм. Я не раз гаварыў начальству, нават выступаў на сесiях, адказ адзiн — грошай няма.

— На цэнтр знайшлi сродкi, — пра пражэктар я змоўчаў.

— Гадзiннiк на плошчы ўстанавiлi. Няўжо так патрэбен той гадзiннiк? Дзве тысячы долараў заплацiлi, — да нас падышоў дворнiк, падключыўся да размовы, падтрымаў мяне. — Хоць бы знак паставiлi.

— Якi знак? — не зразумеў iнжынер-электрык.

— Што абгон забаронены. Дарога вузкая. Вадзiцель пайшоў на абгон...

З пад’езда вынеслi вянкi. Пажылая ўвiшная жанчына раздавала iх дзяўчаткам-старшакласнiцам, затым выйшаў немалады мужчына ў белай накiдцы, несучы крыж, за iм двое дзецюкоў з покрыўкай труны, нарэшце стомленыя ад вузкiх лесвiчных пралётаў чацвёра мужчын на выцягнутых угору руках вынеслi труну з нябожчыцай. Паволi спусцiўшыся з прыступак, спынiлiся, чакаючы распараджэнняў. За труной iшлi родныя i блiзкiя, усе ў чорным. Муж, гадоў сарака, трымаўся мужна. Побач быў сын, падлетак з апухлым ад слёз тварам, чырвонымi ад бяссоннiцы вачыма. Крыху затрымаўшыся, спусцiлася на хворых нагах мацi нябожчыцы, старэнькая жанчына ў нямоднай плюшавай ватовачцы, прыехала з вёскi. I раптам цiшыню прарэзаў немы енк. Крычала дзяўчына ў сiняй куртачцы. Ступiўшы некалькi крокаў па прыступках, яна страцiла прытомнасць.

— Нашатыр! Дайце нашатыр! — замiтусiлiся побач.

Пад’ехала машына "хуткай дапамогi", урач з чамаданчыкам паспяшыў да пад’езда. Хвiлiн пяць урач вяртаў да прытомнасцi дзяўчо, тым часам жалобная працэсiя пачала рухацца, паступова займаючы ўсю праезную частку двара.

Ачуняўшай дзяўчынцы дапамаглi забрацца ў машыну, вадзiцель сеў за руль i легкавушка кранулася, каб дагнаць працэсiю...

Дзяўчынку я ўбачыў праз тры днi ля школы. Яна паволi, у задуменнi вярталася дадому. На левым рукаве сiняй курткi была акуратна прышыта чорная жалобная стужка.

Флiкер збiтай "Волгай" школьнай тэхнiчкi знайшлi ў кустах ноччу, яго паклалi ля кветак i лампадкi на месцы здарэння.

г. Шчучын. 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Век жыві — век вучыся. Але ў апошнiя гады на нас столькi новага абрынулася, асаблiва ў мове, што гэта ўжо мо i пагражае нават магчымасцi гаварыць наог
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика